Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс (Спіс на лета, #7)
«Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо няма чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, напісаныя ў час вайны, у невядомасці, калі яна скончыцца, дзе аўтар правярае людзей на чалавечнасць, незалежна ад боку, які яны займаюць. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская размаўляюць пра Кузьму Чорнага і пра тое, чаму беларусы такія, якія ёсць, як на нас паўплывала мінулае стагоддзе і як магчыма пісаць раманы ўсляпую. А яшчэ пра радасць, памяць і чалавечнасць. Самы сур'ёзны выпуск падкасту «Спіс на лета».
Information
- Show
- Published15 August 2024 at 10:00 UTC
- Length44 min
- RatingClean