euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. 11 hr ago

    Валеры Карбалевіч. “Мы не агрэсары!”: пра “адкрытыя” межы, вайну і “змяншэнне рэпрэсій”

    Падчас сваёй вандроўкі на Палессе і выступлення на акрыцці фестывалю “Кліч Палесся” Лукашэнка не здолеў абысціся без палітінфармацыі. Ізноў гучалі словы пра тое, які жах робіцца на межах Беларусі, пра спробы ўцягнуць мірны беларускі народ у вайну і пра тое, што Беларусь не хоча ваяваць ні з кім. А ў доказ таго, што рэжым Лукашэнкі ніякі не агрэсар, расказаў пра загад адкрыць пункты пропуску для тых украінцаў з памежных рэгіёнаў, якія хацелі збіраць грыбы-ягады ў беларускіх лясах ды на балотах. Да каго найперш былі скіраваны словы Лукашэнкі пра жаданне міру і ці павераць яму ва Украіне? Як рыторыку Лукашэнкі мяняюць украінскія ўдары ўглыб Расіі і чаго асцерагаецца рэжым, праводзячы няспынныя вучэнні сілавікоў? Што ў выніку года перамоў засталося ад намераў Вашынгтона “адцягнуць хаця б крыху Лукашэнку ад Масквы” і ці варта спадзявацца на “акно магчымасцей”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч

    Валеры Карбалевіч. “Мы не агрэсары!”: пра “адкрытыя” межы, вайну і “змяншэнне рэпрэсій”
  2. 12 hr ago

    Вольга Лойка. Лічбы: ад 3% польскай інфляцыі да 1% беларускіх крэдытаў і 54 кг сома

    Лукашэнкаўская прапаганда працягвае палохаць беларусаў жахамі жыцця ў Польшчы. Маўляў, жыхарам суседняй краіны даводзіцца “зацягваць рамяні — рост коштаў у ліпені ў гадавым выражэнні дасягнуў 3%”. А ў гэты час у квітнеючай Беларусі працягваецца бітва за ўраджай, крэдыт на будаўніцтва кватэры даюць пад 1% гадавых, а Лукашэнка хваліцца гіганцкім сомам, якога ўласнаручна цягнуў з Прыпяці… Ці сапраўды ў Польшчы так усё жахліва з эканомікай і дабрабытам, і што з інфляцыяй у “сінявокай”? Якую нечаканку хавае абяцанне 1% гадавых на будаўніцтва кватэры і якія поспехі на палях бітвы за ўраджай? Ці дапамагло ў выніку “калійцы” зняцце амерыканскіх санкцый, і што не так з заклікам Лукашэнкі не красці чужога? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка

    Вольга Лойка. Лічбы: ад 3% польскай інфляцыі да 1% беларускіх крэдытаў і 54 кг сома
  3. 13 hr ago

    Ірына Сідорская. “Калі я вам патрэбны, то прыходзьце!”: якое лідарства прапануе Бабарыка

    Пасля вызвалення Віктар Бабарыка ўсё больш выразна дыстанцыруецца ад ролі палітыка. Ён кажа, што не бачыць сябе ў сённяшняй сістэме дэмакратычных сіл, што “нікому не патрэбны” і што, калі ён камусьці патрэбны, да яго павінны прыйсці самі. Пры гэтым Бабарыка застаецца ў палітычным полі, кажа пра запуск Belarus Network і даволі жорстка ацэньвае дэмакратычныя структуры: задумваецца пра тое, якую “дадатковую вартасць” яны стварылі для беларусаў, разважае над вынікам іх працы і над тым, чаму ў выпадку свабодных выбараў людзі ў Беларусі павінны выбраць менавіта іх… У яго мове шмат азначэнняў з бізнесу: KPI, эфектыўнасць, рэсурсы, вымяральны вынік. Ці можна ўвогуле ацэньваць палітыку і грамадзянскую супольнасць паводле логікі паспяховага бізнес-праекта, і ці не ператвараецца справядлівае пытанне “дзе ваш вынік?” у абясцэньванне, калі не прызнаваць працу, якую тысячы людзей працягвалі рабіць пасля 2020 года? Якую адказнасць нясе лідар перад людзьмі, што яму паверылі, — нават калі ён не нясе ніякай адказнасці за рэпрэсіі, учыненыя рэжымам, і што наогул значыць быць лідарам: чакаць, пакуль цябе паклічуць, ці самому прапаноўваць, шукаць саюзнікаў, браць на сябе рызыку і адказнасць? Ці можна патрабаваць ад іншых справаздачы за апошнія шэсць гадоў, не ўключаючы ў гэты аўдыт самога сябе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай Ірынай Сідорскай

    Ірына Сідорская. “Калі я вам патрэбны, то прыходзьце!”: якое лідарства прапануе Бабарыка
  4. 3 days ago

    Зміцер Дзядзенка. “#Каб не ср@лі галубы”: пра паэзію, птушак, прэміі і эміграцыю

    Здавалася б, зусім нядаўна мы сустракаліся ў эфіры з пісьменнікам Змітром Дзядзенкам і размаўлялі пра яго кнігу “Гульні Цырцэі”, а ён ужо чакае з выдавецтва сваю новую кнігу. Дарэчы, наша размова ў эфіры адбывалася напярэдадні абвяшчэння пераможцаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. І Зміцер заняў трэцяе месца. Супадзенне? Мы ў рэдакцыі так не думаем. Але цяпер не пра гэта, а пра новую кнігу Змітра, якую выдаў “Камунікат”. Першае, што прыцягвае да яе ўвагу, — назва. Але ж, безумоўна, не толькі яна. Чым адметная новая кніга Дзядзенкі і ці не было сумневаў наконт абранай назвы? Ці ёсць у нашыя складаныя часы месца для жартаўлівай і несур’ёзнай літаратуры і што ўвогуле абываецца з беларускай літаратурай сёння? Што беларускага застаецца ў эміграцыйнай літаратуры і што ўплывае на творчасць Змітра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, бард, краязнаўца Зміцер Дзядзенка

    Зміцер Дзядзенка. “#Каб не ср@лі галубы”: пра паэзію, птушак, прэміі і эміграцыю
  5. 3 days ago

    Валянцін Стэфановіч. Камандзіроўка за краты: ці можна прабачыць злачынствы рэжыму

    Праваабаронца Вялянцін Стэфановіч, затрыманы ў ліпені 2021 года, правёў за кратамі 4 гады 8 месяцаў і 5 дзён з 9 прысуджаных гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму. На волю выйшаў у выніку здзелкі паміж Вашынгтонам і рэжымам Лукашэнкі. Як і яго калегі Алесь Бяляцкі і Уладзь Лабковіч, вызваленыя раней, Валянцін быў выкінуты з Беларусі. Але гэта дазволіла яму і ўз’яднацца з сям’ёй, і даволі хутка вярнуцца да праваабарончай дзейнасці. Ён працягвае бараніць правы беларусаў, знаходзячыся за мяжой. Як турэмны досвед успрымаўся Стэфановічам і што дапамагала трымацца ў зняволенні? Якое стаўленне было з боку адміністрацыі і сукамернікаў і ці спатрэбіўся за кратамі праваабарончы досвед? Што засталося ад правоў чалавека ў сённяшняй Беларусі і на чыім ён баку ў спрэчцы “ціснуць на рэжым ці дамаўляцца з ім”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч

    Валянцін Стэфановіч. Камандзіроўка за краты: ці можна прабачыць злачынствы рэжыму

About

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More From Euroradio

You Might Also Like