115 episodes

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Idea X Euroradio

    • Society & Culture

    Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю

    Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю

    28 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — навукоўца, лектарка на факультэце нямецкіх і славянскіх моў, кіно і СМІ ўніверсітэта Санта-Барбары (ЗША), сяброўка Беларускай Рады культуры, актывістка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і суполкі беларусаў Лос-Анжэлеса Саша Рэйзар.

    Найперш нам неабходна імкнуцца пабудаваць краіну, дзе будуць паважаць правы чалавека. І дзе кожны чалавек меў бы магчымасць развівацца без аніякіх перашкод. Якіх бы кірункаў гэтае развіццё ні тычылася: бізнесу, навуковай дзейнасці, творчасці альбо адукацыі. Пры гэтым нам ні ў якім разе нельга забывацца на нашыя нацыянальныя адметнасці, перакананая Саша Рэйзар.

    Пра тое, як эміграцыя ўплывае на пачуццё нацыянальнай свядомасці і годнасці, навошта нам у сучасным свеце імкнуцца захоўваць сваё і ў якім фільме паказаная нашая нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашай Рэйзар.

    • 55 min
    Віталь Рак: свабода, салідарнасць, справядлівасць, развіццё — у гэтым наша ідэя

    Віталь Рак: свабода, салідарнасць, справядлівасць, развіццё — у гэтым наша ідэя

    21 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік спартовага клуба “Волат”, трэнер, настаўнік і грамадскі актывіст Віталь Рак.

    Беларуская нацыя стаіць перад дылемай: вярнуць сабе сваю мову, ідэнтычнасць і нацыянальную свядомасць і адваяваць сваю Беларусь у лукашыстаў і “рускамірцаў” — альбо знікнуць як нацыя і як незалежная краіна, ператварыўшыся ва ўскраіну “расійскай імперыі 2.0”. Разумеючы гэта, мы мусім не толькі займацца пашырэннем нашых нацыянальных каштоўнасцяў сярод аднадумцаў, але і рыхтавацца да вайны за сваю Айчыну, перакананы Віталь Рак.

    Пра тое, як знайсці і ўзмацніць сваю беларускасць ва ўмовах эміграцыі альбо ўнутранай акупацыі, чаму нам не пазбегнуць вайны і як да яе рыхтавацца, а таксама пра тое, ці гатовы ён “перагарнуць старонку” дзеля вяртання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Ракам.

    • 42 min
    Маргарыта Ворыхава: свабода, незалежнасць, роўнасць — мая нацыянальная ідэя

    Маргарыта Ворыхава: свабода, незалежнасць, роўнасць — мая нацыянальная ідэя

    14 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве, прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, прадстаўніца Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”) Маргарыта Ворыхава.

    Нічога страшнага няма ў тым, што мы да сёння працягваем фармуляваць, пераасэнсоўваць і разважаць пра сваю нацыянальную ідэю. Таму што, на мой погляд, нацыянальная ідэя — гэта не канчатковая мэта, а працэс. Не можа і не павінна быць так, што некалі нацыя сфармулявала сваю нацыянальную ідэю і яна застаецца нязменнай цягам вякоў. Мяняецца наваколле, мяняюцца ўмовы, кантэкст і мы ў тым ліку. І наша ідэя павінна змяняцца разам з намі, перакананая Маргарыта Ворыхава.

    Пра тое, як абараніцца ад уплыву і ўздзеяння ідэй “рускага міру” на розум беларускай моладзі, навошта захоўваць сваю ідэнтычнасць, жывучы за мяжой, і пра патрэбу вярнуцца ў Беларусь мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Ворыхавай.

    • 50 min
    Алана Гебрэмарыям: захоўваць сваё і імкнуцца да свабоды — мая нацыянальная ідэя

    Алана Гебрэмарыям: захоўваць сваё і імкнуцца да свабоды — мая нацыянальная ідэя

    7 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — грамадска-палітычная дзяячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 да 2020 года, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы, экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям.

    Сёння для беларусаў вельмі важна вучыцца самім прымаць рашэнні і адказваць за іх вынік. Бо толькі ў дзяржаве, пабудаванай на самакіраванні, наша сапраўды свабодная і незалежная будучыня. Але падмуркам усё адно мусіць быць наша нацыянальная ідэнтычнасць. І здольнасць бараніць сваё, перакананая Алана Гебрэмарыям.

    Пра тое, чаму нельга падзяляць беларусаў і трэба шукаць паразумення і з “ябацькамі”, і з “рускамірцамі”, ці важныя для моладзі нацыянальныя каштоўнасці і пра важнасць умення прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аланай Гебрэмарыям.

    • 57 min

    Вольга Такарчук: мая нацыянальная ідэя простая — мова, гісторыя, незалежнасць

    Вольга Такарчук: мая нацыянальная ідэя простая — мова, гісторыя, незалежнасць

    29 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук.

    Неабходна, каб усё больш беларусаў прачыналася, каб яны згадвалі, хто яны насамрэч, каб людзі цікавіліся сапраўднай гісторыяй сваёй краіны, вывучалі беларускую мову і — марылі пра незалежную Беларусь. І некалі гэтыя нашы мары абавязкова спраўдзяцца, перакананая Вольга Такарчук.

    Пра тое, чаму вяртанне сабе беларускай мовы такое важнае для беларускага народа, ці магчыма забіць у чалавеку жаданне свабоды, і пра тое, як аб’яднаць падзеленае грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Такарчук.

    • 49 min

Top Podcasts In Society & Culture

Third Ear
Third Ear
Faldet - mysteriet om de rystede hjerner
DR
Tyran
DR
112 For Knuste Hjerter
24syv
DET SIDSTE MÅLTID
Radio4
Afhørt
Ekstra Bladet

More by Euroradio