euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Расійская інтэрвенцыя: ці гатовы беларусы бараніць ад яе Беларусь

    21 HR AGO

    Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Расійская інтэрвенцыя: ці гатовы беларусы бараніць ад яе Беларусь

    Напрыканцы сакавіка ў Еўрапарламенце прайшла канферэнцыя імя Міколы Статкевіча, на якую прыехалі прадстаўнікі Беларусі: ад нядаўна вызваленых і дэпартаваных з Беларусі палітвязняў да добраахвотнікаў і палітычных актывістаў. І калі пераважная большасць удзельнікаў галоўным у сваіх выступленнях зрабіла крытыку Офіса Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета ды іншых “праофісных”, на іх думку, структур дэмсіл, то добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч сваё выступленне прысвяціў тэме інтэрвенцыі Расіі ў Беларусі і пагрозам, з гэтым звязаным. Што ён канкрэтна мае на ўвазе, калі гаворыць пра расійскую інтэрвенцыю ў Беларусі, і ў чым бачыць праявы гэтай інтэрвенцыі? Ці магчыма стварэнне сіл супраціву гэтай інтэрвенцыі, і на тэрыторыі якіх краін? Чаму беларусы не запісваюцца масава ў добраахвотнікі, нават на курсы самаабароны, і што будзе, калі Захад пойдзе на замірэнне з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Незалежныя беларусы” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч.

    42 min
  2. Аляксандра Мамаева. Ці здольныя выбары вярнуць давер да КР, і пры чым тут паліграф

    22 HR AGO

    Аляксандра Мамаева. Ці здольныя выбары вярнуць давер да КР, і пры чым тут паліграф

    Адным з галоўных поспехаў Каардынацыйнай рады трэцяга склікання называюць дзейнасць на міжнароднай “арэне”. Да прыкладу, праца дэлегацыі КР у ПАРЕ. Што праўда, звычайныя людзі з дыяспары ўсё адно сумняваюцца, што гэты “міжнародны трэк” дэлегатаў КР неяк уплывае на іх жыццё і дапамагае вырашаць штодзённыя праблемы. А такія настроі фарміруюць як стаўленне да самой гэтай структуры, якую нехта называе протапарламентам, так і да ўдзелу ў галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду. Якімі поспехамі можа пахваліцца міжнародная камісія КР і як гэта ўплывае на жыццё звычайных беларусаў — як за мяжой, так і ў Беларусі? Як на стаўленне да КР і іншых структур дэмсіл уплываюць тыя скандалы і канфлікты, якія ў дэмасяродку адбываюцца? Ці варта спадзявацца, што абноўлены склад КР верне гэтай структуры давер беларусаў, і чым сёння жывуць Народныя амбасады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, актывістка беларускай дыяспары Славеніі Аляксандра Мамаева.

    48 min
  3. Андрэй Ягораў. Без Пракоп’ева і Кныровіча: ці праўда, што вынікі выбараў ужо прадвызначаны

    22 HR AGO

    Андрэй Ягораў. Без Пракоп’ева і Кныровіча: ці праўда, што вынікі выбараў ужо прадвызначаны

    “Блок Пракоп’ева-Ягорава”, ці, як ён пазней стаў называцца, “Фракцыя Беларусы” (альбо проста “Блок” — нават мы ўжо заблыталіся), быў апазіцыяй да кіруючай кааліцыі ў Каардынацыйнай радзе трэцяга склікання. Адным з галоўных дасягненняў гэтага Блока-Фракцыі стала арганізацыя слуханняў у КР справаздачы Святланы Ціханоўскай. Здарылася гэта напрыканцы кадэнцыі КР-3. Пасля чаго “Блок” выйшаў з КР поўным складам. І неўзабаве заявіў, што браць удзел у выбарах КР-4 не будзе. Бо не бачыць у гэтым (ці ў самой КР?) сэнсу… Чаму не атрымалася выканаць сваю “перадвыбарчую праграму”, і ці толькі Латушка ў гэтым вінаваты? Ці магчымае далейшае функцыянаванне КР без яе рэфармавання, і якой гэтая рэформа павінна быць? Чаму вырашылі не балаціравацца ў КР чацвёртага склікання, і ці сапраўды вынік выбараў ужо прадвызначаны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі палітычны аналітык, метадолаг і былы сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.

    48 min
  4. Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум

    23 HR AGO

    Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум

    9 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, акцёр тэатра і кіно, кіроўца аўтобуса ў Лондане Аляксей Шадзько. Самае каштоўнае, што сёння можа здабыць чалавек — рабіць тое, што яму падабаецца, ад чаго ён атрымлівае задавальненне. Арыентавацца не на тое, каб спадабацца некаму іншаму, а каб зробленае табой найперш выклікала станоўчыя эмоцыі і падабалася табе самому. Пра што б размова не ішла: напісаныя музыка і вершы, роля ў кіно ці на сцэне тэатра, альбо праца кіроўцам аўтобуса. І трэба пазбягаць агрэсіі ў паводзінах і не шукаць ворагаў — гэтага і без нашых пошукаў наўкол хапае. Бо толькі любоў выратуе свет і нас разам з ім, перакананы Аляксей Шадзько. Пра тое, чаму не “прыжыўся” на сцэне як беларускага, так і расійскага тэатра, чаму так важна захоўваць гонар і годнасць, ці гатовы вярнуцца на Радзіму, і пры якіх умовах, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Шадзько.

    1hr 4min
  5. Алесь Міхалевіч. Лукашэнка абяцае вярнуць беларусаў. Як быць з “воўчым білетам”

    1 DAY AGO

    Алесь Міхалевіч. Лукашэнка абяцае вярнуць беларусаў. Як быць з “воўчым білетам”

    8 красавіка падчас адкрыцця новай паліклінікі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў, якія з’ехалі: маўляў, пасядзіце яшчэ трохі там, а потым мы вас вернем, калі знойдзеце працу. Але ці варта давяраць такім заклікам? Што чакае людзей пасля вяртання — у сітуацыі, калі многія з палітычнай гісторыяй не могуць працаўладкавацца на Радзіме ўжо сёння, а за адсутнасць працы пры гэтым караюць? І дзе мяжа бяспекі, калі нават шанаванне беларускіх традыцый і беларускія святы, накшталт гукання вясны, рэжым расцэньвае як злачынства. Таксама абмяркуем праблемы беларусаў за мяжой: паведамленні пра ануляванне пашпартоў, рызыкі паездак у Турцыю і падазроныя кантакты, якія могуць быць правакацыямі. Да таго ж пагаворым пра выбары ў Каардынацыйную раду: ці сапраўды цікавасць да яе падае, і што гэта значыць. Пра гэта і не толькі слухайце ў размове з юрыстам Алесем Міхалевічам.

    46 min
  6. Віталь Цыганкоў. Пра “перамогу” Трампа над Іранам, выбары ў КР і прывід вайны

    1 DAY AGO

    Віталь Цыганкоў. Пра “перамогу” Трампа над Іранам, выбары ў КР і прывід вайны

    За тры гадзіны да заканчэння “ўльтыматуму Трампа” ЗША і Іран пры пасярэдніцтве Пакістана дамовіліся пра спыненне агню на два тыдні. Гэтае двухтыднёвае перамір’е з адкрыццём Армузскага праліва Трамп назваў “поўнай і абсалютнай перамогай ЗША”. Тэгеран таксама згодны на перамір’е, заявіўшы пра “вялікую перамогу над ЗША”. Перамогу, якая змусіла Вашынгтон прыняць іранскі план з 10 пунктаў наконт поўнага заканчэння вайны. Ну а ў беларускіх дэмсілах заявілі аб поўным завяршэнні рэгістрацыі спісаў удзельнікаў у выбарах у Каардынацыйную раду. Перамогай ці паражэннем стала для Трампа аперацыя ў Іране, і ці варта разлічваць на завяршэнне баявых дзеянняў у рэгіёне? Хто па выніку выйграў, а хто прайграў ад вайны, і ці атрымалася ў Лукашэнкі скарыстацца сітуацыяй з вайной? Чым цікавыя сёлетнія выбары ў Каардынацыйную раду, і ці сапраўды рэжым гатовы дазволіць вяртанне ў Беларусь сваіх праціўнікаў з вымушанай эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

    46 min

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like