euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. hace 1 d

    Аляксандр Фрыдман. Тэрарызм і правакацыі: што рыхтуе Крэмль краінам ЕС і якім будзе адказ?

    Візіт дырэктара ЦРУ спачатку ў Маскву, а потым у Рыгу сведчыць на карысць тых экспертаў, якія кажуць, што галоўнай мэтай візіту было папярэдзіць Маскву аб недапушчальнасці агрэсіі ў дачыненні да Латвіі. А пра планы Пуціна нанесці ўдар па краінах Балтыі казалі неаднаразова і раней. Але ёсць інфармацыя, што пад удары “невядомых” тэрарыстаў бліжэйшым часам трапяць авія- і марскія парты краін ЕС. А Польшчу чакаюць масавыя залёты “выпадковых” дронаў. Прычым усё гэта будзе рабіцца ў тым ліку і з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі… Ці спрацуе план Зяленскага і ЕС па спыненні вайны і што паказаў візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву? Ці гатовы краіны ЕС супрацьстаяць тэрарыстычным атакам Крамля і да чаго прывядзе адстаўка Мерца ў Германіі? Ці здолее Лукашэнка адмовіць Пуціну ў выкарыстанні беларускай тэрыторыі для атак і правакацый супраць краін ЕС альбо Украіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    Аляксандр Фрыдман. Тэрарызм і правакацыі: што рыхтуе Крэмль краінам ЕС і якім будзе адказ?
  2. hace 2 d

    Ігар Тышкевіч. У абдымках Пуціна: што для Лукашэнкі азначае візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву?

    Лукашэнкаўскі рэжым настойліва чапляецца за перамоўны трэк з Вашынгтонам. І хоць спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл ад вясны не наведваў Мінск і не было новых вызваленняў палітвязняў, і Лукашэнка, і сам Коўл працягваюць казаць, што нічога не скончана і новая сустрэча ды вызваленні “будуць хутка”. І ўсё гэта адбываецца на фоне новай гандлёвай вайны Трампа з Канадай, ад якой, не выключана, можа выйграць Лукашэнка. З іншага боку, Пуцін працягвае “прамацваць” Еўропу рознымі дыверсіямі. І тут можа моцна прайграць Беларусь, калі Масква да гэтых сваіх дзеянняў захоча далучыць Мінск. Дырэктар ЦРУ не дасць схлусіць… Чаму Трамп ізноўку пайшоў эканамічнай вайной на Канаду і пры чым тут беларуская калійка? Што насамрэч адбываецца з перамоўным трэкам паміж Вашынгтонам і Мінскам і пры чым тут візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву і Рыгу? Чаму Латвія стала мішэнню для Расіі і ці атрымаецца ў Пуціна ўцягнуць Беларусь у сваю тэрарыстычную вайну супраць ЕС? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аналітыкам, экспертам міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігарам Тышкевічам

    Ігар Тышкевіч. У абдымках Пуціна: што для Лукашэнкі азначае візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву?
  3. hace 2 d

    Альгерд Бахарэвіч. Куды вядзе “Падземнымі пераходамі” свайго чытача Альгерд Бахарэвіч?

    Выдавецтва “Янушкевіч” вырашыла паэксперыментаваць з новымі формамі кніжнай прамоцыі, каб прадставіць чытачам новы раман Альгерда Бахарэвіча “Падземныя пераходы”. Першыя сустрэчы гэтага эксперыментальнага Кніжнага клуба адбудуцца 27 і 28 жніўня ў варшаўскай кнігарні “Букіністка”. Самае цікавае, што на сустрэчы будзе прысутнічаць сам аўтар, які “нароўні з клубаўцамі будзе весці дыскусію”, і што гэтыя шчасліўцы атрымалі кнігу за два тыдні да афіцыйнага пачатку яе продажу. Мы вырашылі правесці свой кніжны клуб у эфіры, хоць “Падземныя пераходы” загадзя прачытаць і не мелі магчымасці. Да ўсяго, маем яшчэ адну нагоду павіншаваць спадара аўтара — яго культавыя “Сабакі Еўропы” выходзяць у польскім перакладзе. Пра што новая кніга Бахарэвіча і якую галоўную думку ён хоча данесці праз “Падземныя пераходы” да чытачоў? Ці ладзіў ён ужо сустрэчы ў такім фармаце, які прапанавала выдавецтва “Янушкевіч”, і што найчасцей цікавіць людзей падчас сустрэчы з аўтарам? Чым адметныя польскі пераклад і польскае выданне “Сабак Еўропы” і чаму ён лічыць, што дачакаецца стварэння ў сацсетках хутчэй антыфанацкага клуба, чым клуба прыхільнікаў Бахарэвіча? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч

    Альгерд Бахарэвіч. Куды вядзе “Падземнымі пераходамі” свайго чытача Альгерд Бахарэвіч?

Información

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Más de Euroradio

Quizá también te guste