Каму мы патрэбныя, калі не сабе

Каму мы патрэбныя, калі не сабе (аўдыядок by Vozera Media)

Аўдыядок «Каму мы патрэбныя, калі не сабе» студыі Vozera Media даследуе феномен беларускай культуры ў выгнанні. Ва ўмовах, калі раптам стала немагчыма выходзіць на звычныя пляцоўкі з гітарамі, вершамі, карцінамі і тэатральнымі перформансамі, беларускія культурніцкія дзяячкі і дзеячы шукаюць сваю публіку (і сябе заадно) у Польшчы, Германіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Бразіліі, ЗША і дзе толькі не.

Аўдыядок складаецца з шасці гісторый, якія натуральна пераплятаюцца адна з адною.