euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Уладзімір Мацкевіч. Элітарны клуб ці ратаванне Беларусі? Уся праўда пра “Гульні Мацкевіча”

    8 HR AGO

    Уладзімір Мацкевіч. Элітарны клуб ці ратаванне Беларусі? Уся праўда пра “Гульні Мацкевіча”

    Беларусы апынуліся ў пункце максімальнай нявызначанасці. Старыя рэцэпты не працуюць, а новыя сэнсы нараджаюцца ў гарачых спрэчках. Менавіта ў гэты момант вяртанне “гульняў” Уладзіміра Мацкевіча выклікала эфект выбуху бомбы: адны бачаць у гэтым ратаванне, іншыя — закрыты элітарны клуб, і нават параўноўваюць яго з масонствам. Усё часцей гучаць пытанні: ці не з’яўляюцца гучныя “інсайты” ўдзельнікаў пра адзінства нацыі банальнасцямі, на якія не варта было марнаваць 50 гадзін працы? Як можна будаваць стратэгіі без ключавых гульцоў — дарадцаў Ціханоўскай і каманды Латушкі? Ці маюць гэтыя планы вагу для тых, хто застаўся ў Беларусі, калі яны пішуцца ў эміграцыі? І самае важнае — хто за гэта плаціць? Пра грошы, вынікі і будучыню гаворым у прамым эфіры з самім аўтарам “гульняў” — філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.

    55 min
  2. 0% падаткаў, 100% рызык: дзе падвох у новым беларускім "інвест-раі"?

    1 DAY AGO

    0% падаткаў, 100% рызык: дзе падвох у новым беларускім "інвест-раі"?

    Улады Беларусі адначасова ўключаюць "друкарскі станок" абяцанняў і зазываюць інвестараў з Афрыкі. У новым "Гідзе па дзяржпадтрымцы" — сапраўдны рай: 0% падатку на прыбытак для буйных праектаў, 0% падатку на нерухомасць у "Вялікім камяні" і льготныя крэдыты пад 7% гадавых на "тэхналагічны суверэнітэт". Але пакуль Мінэканомікі абяцае інвестарам з Егіпта "адчыненныя дзверы", фізічныя асобы і кампаніі чамусьці масава пазбаўляюцца ад валюты — толькі за красавік чысты продаж склаў $568 млн. Што гэта: вера ў "зайчык" ці бізнесу проста няма на што больш купляць долары? Тым часам ужо 80 тысяч чалавек даверылі свае назапашванні праграме "другой пенсіі". Ці стануць гэтыя грошы крыніцай тых самых бюджэтных трансфертаў у 35%, якімі дзяржава прываблівае інвестараў у рэгіёны? Разам з эканамісткай Алісай Рыжычэнка абмяркуем, чаму пры "нулявых" падатках эканоміку даводзіцца ратаваць егіпецкім "дэсантам" і пенсійнымі грашыма беларусаў.

    39 min
  3. Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя

    1 DAY AGO

    Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя

    7 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Андрэй Колас. Беларусаў не трэба прыспешваць з фармуляваннем, нараджэннем нацыянальнай ідэі. Як нельга прыспешыць дзіцё нарадзіцца раней тэрміну — усё адбываецца ў свой час. Але ж і самі мы не мусім проста сядзець і чакаць гэтага нараджэння, а павінны рабіць усё магчымае для фарміравання спрыяльных умоў для гэтага “дзіцяці” нашага этнасу. Найперш, мы павінны ў любых жыццёвых абставінах захоўваць сваю людскасць, імкнуцца жыць па законах дабра і рабіць сваю беларускую справу годна. А далей усё будзе як будзе. А будзе яно абавязкова добра для нас як нацыі, перакананы Андрэй Колас. Пра тое, чаму нацыянальная ідэя не нарадзілася дагэтуль і ці можа гэты працэс адбыцца сам па сабе, у чым гістарычная хітрасць беларусаў, і калі мы пераможам рэжым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Коласам.

    1hr 10min
  4. Ганна Скрыган. "Ядзерны рэнесанс" або атамная пастка: ці стане БелАЭС "бомбай" для будучых пакаленняў?

    1 DAY AGO

    Ганна Скрыган. "Ядзерны рэнесанс" або атамная пастка: ці стане БелАЭС "бомбай" для будучых пакаленняў?

    Міру абяцаюць выратаванне клімату праз "ядзерны рэнесанс", але для Беларусі гэты лозунг абарочваецца чаргой аварый і дзіўных сакрэтаў. Першы энергаблок БелАЭС зноў спынены на "прафілактыку" адразу пасля 40-й гадавіны Чарнобыля, хоць толькі ў сакавіку завяршыўся планавы рамонт. Пакуль улады хаваюць рэальныя паломкі ў сістэме астуджэння рэактара, у краіне рыхтуюцца будаваць могільнік для радыеактыўных адходаў. Гэта "бомба запаволенага дзеяння" для грунтовых вод, рашэнне пра якую прынята без уліку меркавання людзей. За прыгожымі словамі пра энерганезалежнасць хаваецца 60-гадовая залежнасць ад тэхналогій "Росатама" і новыя пагрозы — ад уразлівасці АЭС ва ўмовах вайны да каласальнага кошту будаўніцтва ў дэмакратычных краінах. Ці сапраўды атам дапамагае экалогіі, калі новыя станцыі будуюцца дзесяцігоддзямі, а існуючыя не гатовыя да кліматычных стрэсаў? Чаму сённяшні атамны аптымізм можа аказацца толькі дарагім палітычным міражом? Пра гэта і пра невырашаныя супярэчнасці "мірнага атама" гаворым у эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай геаграфічных навук і эксперткай Альянсу "Зялёная Беларусь" Ганнай Скрыган — аўтаркай незалежнага даследавання "Ядзерны рэнесанс або ядзерны міраж? Улада, палітыка і невырашаныя супярэчнасці вяртання атама".

    42 min

Ratings & Reviews

5
out of 5
2 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like