Santara. Laida baltarusių kalba

LRT

Чым жыве беларуская дыяспара Літвы? Якія ў іх традыцыі, святы, тусоўкі і якія культурніцкія імпрэзы яны праводзяць? У чым падабенства беларусаў і літоўцаў і ў чым грунтоўныя адрозненні? Ці ўплывае на іх палітычнае жыццё ўнутры самой Беларусі і якія сур'ёзныя тэмы горача абмяркоўваюцца на кухнях? Усё гэта можна даведацца з праграмы Santara! Кожныя два тыдні ў нядзелю а 10:40. Далучайцеся! Kaip baltarusių diaspora gyvena Lietuvoje? Kokios yra jų tradicijos, šventės, vakarėliai ir kokius kultūrinius renginius jie organizuoja? Kuo baltarusiai ir lietuviai panašūs ir kokie pagrindiniai skirtumai? Kaip politinė situacija pačioje Baltarusijoje veikia baltarusių gyvenimą ir kokios rimtos temos karštai aptarinėjamos virtuvėse? Apie visa tai sužinosite laidoje „Santara. Laida baltarusių kalba“ kas dvi savaites sekmadieniais 10.40 val.

  1. 6 Sept

    Што сёння адбываецца з беларускім дэмакратычным рухам: Ціханоўскі, Бабарыка, Калеснікава

    Прайшло ўжо шэсць гадоў з дня прэзідэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў 2020 года. За гэты час многае змянілася. Час ідзе, палітзняволеныя выходзяць на волю: хтосьці — у выніку дамоўленасцяў паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, хтосьці — пасля заканчэння тэрміну зняволення. Але сёння мы пагаворым пра тое, што за гэтыя шэсць гадоў адбылося з беларускім дэмакратычным рухам. Частка лідараў, за якімі беларусы ішлі ў 2020 годзе, цяпер на волі. Гэта Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі і Марыя Калеснікава. Аднак, як паказвае час, у кожнага з іх сваё бачанне таго, якой сёння павінна быць барацьба з рэжымам Лукашэнкі. Што адбываецца з беларускім дэмакратычным рухам? Якія стратэгіі прапануюць яго розныя лідары? Чаму тыя, за кім беларусы ішлі ў 2020 годзе, сёння не могуць прыйсці да агульнага бачання? І ці патрэбны беларускім дэмакратычным сілам гэты агульны знаменнік увогуле? Разабрацца ва ўсім гэтым нам дапаможа палітолаг Аляксандр Фрыдман. Акрамя гэтага, вас чакае размова з былым палітзняволеным і журналістам Ігарам Карнеем пра рэжым інкамунікада: што ён уяўляе сабой, навошта беларускія ўлады яго выкарыстоўваюць і што адбываецца з чалавекам, калі яго фактычна ізалююць не толькі ад грамадства, але і ад блізкіх ды знешняга свету. Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.

  2. 23 Aug

    Што стала прычынай паўзы ў перамовах паміж ЗША і Беларуссю аб вызваленні палітвязняў?

    Сёння мы зноў вяртаемся да тэмы вызвалення палітвязняў — і да перамоўнага працэсу, які апошнія месяцы ішоў паміж ЗША і беларускімі ўладамі. Нагадаем, што менавіта ў межах гэтых кантактаў адбылося некалькі хваляў вызваленняў — у тым ліку адна з найбуйнейшых вясной гэтага года, калі на волю выйшлі 250 чалавек. Аднак цяпер гэты працэс фактычна пастаўлены на паўзу: новыя этапы вызвалення адкладзеныя, а сам дыялог апошнім часам не выглядае актыўным. Што стала прычынай гэтай паўзы? Ці можна чакаць новай хвалі вызваленняў — і наколькі ўвогуле гэты перамоўны механізм здольны працаваць далей? Пра гэта мы пагаварылі з палітычным аналітыкам незалежнага беларускага інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. Акрамя гэтага, вас чакае размова з былым палітвязнем і журналістам Ігарам Карнеем. 20 жніўня адбылася прэзентацыя ягонай кнігі «Інкамунікада. Катаванне адзінотай». У кнізе Ігар спрабуе паказаць, як беларуская пенітэнцыярная сістэма працуе з чалавекам, як ізаляцыя становіцца інструментам ціску і праз што даводзіцца праходзіць тым, каго ўлады абвяшчаюць «экстрэмістамі». Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.

About