VANDRA

Раман Клеўжыц

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

  1. 2 days ago

    Валанцёрскі рух на архітэктурных помніках Беларусі

    ⭐️ Госці эпізода — Аляксандр, Саша і Аляксей, заснавальнік і прадстаўнікі валанцёрскай супольнасці. У сакавіку месяцы ў публічным полі з’явілася суполка тых, хто валанцёрыць на аб’ектах спадчыны. Гэта не толькі пра Нароўлю, а яшчэ пра іншыя менш заўважныя мясціны. Карацей, хлопцы і дзяўчыны арганізаваліся, каб рэгулярна выязджаць і дапамагаць спадчыне ды людзям, якія з ёй працуюць. Вядома, захацелася паразмаўляць з імі, каб зразумець унутраныя працэсы, матывацыю, планы і параўнаць бачанне валанцёрскага рынка спадчыны. 📝 Instagram-старонка валанцёрскай супольнасці 🔗 Пракет па аднаўленню палаца Горватаў у Нароўлі 🔗 Сайт фонда імя Якуба Наркевіча-Ёдка (аднаўленне сядзібы ў Наднёмане) 👉 ⁠⁠Эпізод падкаста пра спадчыну Храптовічаў у Шчорсах Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠

    56 min
  2. Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі

    10 May

    Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі

    У новым эпізодзе падкаста ў нас шмат пра музеі, продажы будынкаў, форумы/круглыя сталы і выхады кніг. Не трапілі ў эпізод ано высечаныя дрэвы ля царквы ў Вольна, суботнікі па ўпарадкаванню паркаў і сядзібаў ды з'явіўшаяся і зніклая лічбавая выстава ад гістарычнага архіва пра этнографа і фалькларыста Еўдакіма Раманава А тут сабраныя спасылкі, пра якія ўзгадваю ды абяцаю ў эпізодзе: 📝 ⁠Артыкул пра лёс сядзібы і парка Алешаў у Беражное Столінскага раёна⁠ 🔗⁠ ⁠Матэрыялы Полацкага музея, у тым ліку і папаўненні збораў⁠ (падпісаны кварталамі) 🔗 Facebook-старонка Святланы Несцярэнка, аўтаркі кнігі пра гродзенскія могліцы 👉 ⁠⁠⁠Старое відэа з выявамі ўрадавай калоніі ў Нясвіжы Майскія абвесткі: 📅 10 мая а 15.30 па мінскім часе, таму тэрміновая абвестка — Рэгістрацыя на лекцыю пра Наваградскую шляхту 1733-1735 гадоў 📅 16-17 мая — Ноч музеяў Беларусі 2026 Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐 Падтрымайце праект VANDRA праз: Buymeacoffee | Patreon | Boosty

    31 min
  3. Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава

    5 May

    Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава

    ⭐️ Госця эпізода — Вольга Булічкова, даследчыца ўласнага радаводу і вёскі Уласава Віцебскага раёна. У студзені гэтага года я пачаў шукаць людзей, якія праз генеалогію дайшлі да краязнаўства. Пад час пошукаў я дайшоў да генеалагічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў красавіку ў Празе. Сярод выступоўцаў была як раз Вольга, а яе выступ быў на тэму, якая мяне і падштурхнула да размовы. Тэма была “Восстановление истории деревни как форма сохранения памяти. Реконструкция д. Власово”. Наперадзе вас чакае жыццёвая гісторыя з паўночнай Беларусі, з вёсак, пра якія мы наўрад ці б калі даведаліся ці туды б трапілі. 🔗 Старонка пра вёску Уласава ў Віцебскай энцыклапедыі: http://evitebsk.com/wiki/%D0%92%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%BE 🔗 ⁠Сайт пра вёску Сапегі Сенненскага раёна: https://sapiehi.yove.ru/ Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠

    1hr 9min
  4. Гісторыі з міжваеннага Гродна | Руслан Кулевіч

    18 Apr

    Гісторыі з міжваеннага Гродна | Руслан Кулевіч

    ⭐️ Госць эпізода — Руслан Кулевіч, гарадзенскі краязнаўца і журналіст. Калі Руслан жыў у Гродна, то адным з яго заняткаў было адкрываць гісторыю горада, пісаць пра яе і ўласна даследаваць праз размовы з жыхарамі. Адным з вынікаў гэтай апантанасці сталі тры кнігі з гісторыямі гарадзенцаў, якія жылі ў міжваенныя часы горада. Пра гэтыя гісторыі сёння ў нас і пойдзе гаворка: як яны збіраліся, што там за гісторыі і як складваўся лёс людзей у пасляваенныя часы. 📝 ⁠Артыкул пра выхад трэццяй кнігі "Апошнія сведкі Гродна" 📝 Артыкул Руслана пра яўрэйскі пагром у Гродна 🔗 ⁠Праект пра фатаздымкі і паштоўкі Гродна Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donatePayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠

    1hr 28min
  5. Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў

    8 Apr

    Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў

    Навіны падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выхад новага (кнігі / відэа / падкасты). У сённяшнім эпізодзе знайшлося месца выхаду новай кнігі ад польскай Акадэміі навук, шэраг новых эпізодаў падкастаў, зруйнаваныя гістарычныя будынкі, набыццё на аўкцыёнах старых кніг, праект пра беларускія народныя казкі ды шэраг іншага. Абяцаныя ў навінах спасылкі: 📝 Артыкул Вольгі Шутавай пра пслатыр Скарыны 1522 года 🔗 ⁠Архіў зборнікаў Беларускага фальклора 👉 ⁠⁠Новы выпуск Падарожжа з Жыгамонтам з вёскі Барок 👉 ⁠⁠⁠Эпізод падкаста пра Трышынскія могілкі з Іванам Чайчыцам⁠ Як паслухаеце эпізод, падзяліцеся, калі ласка, фідбэкам. Можна тут, можна ў ютубе, можна прыватным паведамленнем, альбо ў google-форме: https://forms.gle/17XiNpDUMGbNN5hP9 Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠

    35 min
  6. Як ахоўваецца і захоўваецца нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі | Ала Сташкевіч

    27 Mar

    Як ахоўваецца і захоўваецца нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі | Ала Сташкевіч

    ⭐️ Госця эпізода — Ала Сташкевіч, заснавальніца былога фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”, а таксама былая экспертка ў Межурадавым камітэце па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Ала Барысаўна падзеліцца сваім шматгадовым досведам і бачаннем, як уладкавана ахова нематэрыяльнай спадчыны, як яна трапляе пад гэтаю ахову, што найбольш уразліва сярод спадчыны, як пазбегнуць пагроз і за што нам трэба хвалявацца. Ну і вядома, што мы можам рабіць, каб захаваць спадчыну — мы жа дакладна нешта можам 😉 📝 ⁠Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі (https://living-heritage.by/)⁠ 📝 ⁠Эсе Вольгі Касцюк: "Вёска як нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі" ⁠ (https://www.dekoder.org/be/article/veska-jak-nemateryjalnaja-kulturnaja-spadtschyna-belarusi-volha-kasciuk/) 📝 Артыкул Алены Ляшкевіч пра абрад "Конікі" ў Давыд-Гарадку (https://journals.umcs.pl/sb/article/download/17257/12252) 🔗 ⁠Праект пра лясное бортніцтва Беларусі (https://bortnictva.by/) 👉 ⁠⁠Эпізод падкаста пра каляндар абрадавых святаў з Таццянай Валодзінай (https://youtu.be/WynOJqYU100) Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donatePayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠

    1hr 39min
  7. Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур

    12 Mar

    Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур

    ⭐️ Госць эпізода — Андрэй Калавур, гісторык, выкладчык Масарыкава ўніверсітэта і даследчык палескай спадчыны. Андрэй паходзіць уласна з Пінска, а знаёмы мы шчэ са школьных гадоў. Ад гэтага атрымаўся можа крыху нестандартны эпізод. Як апісаў Андрэй, гэта была першая інтэлектульная размова пра Пінск. Тэма, вакол якой мы размаўляем - гэта даследаваннасць Пінска. Размаўляем мы пра спадчыну горада, крыху выходзячы за яго межы, але ўсё адно вяртаемся да пытання даследаванняў горада і што з гэтым рабіць.  У эпізодзе будзе і пра пінскае мастацтва, і пра вывезеную бібліятэку манастыра, і пра тапаніміку Пінска, і пра размежаванне пінчукоў і пінчан. 📝 Facebook-старонка Андрэя Калавура 📝 Суполка ў Facebook "Па-першае, я з Пінска" 📝 Архіў Зоф'і Хаментоўскай у Fundacja Archeologia Fotografii 👉 ⁠Эпізод падкаста пра этнаграфічную экспедыцыю Луізы Бойд Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠

    1hr 23min
  8. Навіны спадчыны 001: рэстаўрацыі, продаж сядзіб, абновы музеяў і запуск падкаста

    5 Mar

    Навіны спадчыны 001: рэстаўрацыі, продаж сядзіб, абновы музеяў і запуск падкаста

    Гэта новы фармат падкаста ў дадатак да асноўных эпізодаў. Раз на месяц будуць выходзіць навіны беларускай спадчыны пра тое, што здарылася ў папярэднім месяцы. Сённяшні першы эпізод ахопіць люты і студзень 2026 года. Навіны першага эпізода падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выход новага (кнігі / відэа / падкасты). У планах ёсць яшчэ падсвечваць цікавыя навіны па спадчыне з суседніх краін. Каб апроч разумення ўласнага, можна было б даведацца, а што яшчэ робіцца, што адбываецца і да чаго можна імкнуцца. Як паслухаеце эпізод, падзяліцеся, калі ласка, фідбэкам. Можна тут, можна ў ютубе, можна прыватным паведамленнем, альбо ў google-форме: https://forms.gle/17XiNpDUMGbNN5hP9 Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠

    27 min

About

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

You Might Also Like