На саміце АДКБ, які праходзіць у Бішкеку, Лукашэнка заявіў, што насамрэч да вайны рыхтуюцца не Расія і Беларусь, а НАТА. Тырада задумвалася як нейкі папрок у бок краінаў Захаду, але прагучала роўна наадварот. Паўночнаатлантычны альянс сапраўды рыхтуецца абараняцца ад расійскага нападу — і ў гэтым няма чаго дзіўнага. А Расія і Беларусь ужо вядуць наступальную вайну — дык чаго ім да яе рыхтавацца? На гэтым фоне Мінск дапамагае Крамлю справіцца з паліўным крызісам, выкліканым ударамі ўкраінскіх дронаў па расійскіх НПЗ. А ў Беларусі шалёнымі тэмпамі расце камуналка. Абмяркоўваем гэтыя і іншыя тэмы з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
Information
- Show
- FrequencyUpdated daily
- Published27 November 2025 at 09:56 UTC
- Length44 min
- RatingClean
