Перамога на выбарах правага папуліста Андрэя Бабіша парадавала расійскіх прапагандыстаў, але нясе рызыку ператварэння Чэхіі ў галаўны боль для Брусэлю. Тым больш, што гэта ўжо не першая перамога такога кшталту палітычнай сілы ў краінах ЕС. Усё гэта адбываецца на фоне ўзмацнення супрацьстаяння Расіі з Захадам і падвышэння ваеннай пагрозы з боку Масквы. А гэтай канфрантацыі з Пуціным ЕС магло б пазбегнуць, калі б, па словах былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, асобныя краіны ЕС не занялі пазіцыі недамоваздольную. А ў гэты час у Беларусі усё больш кніг трапляюць у спіс забароненых і наладжваюцца шчыльныя сувязі з Аманам. Ці сапраўды перамога на выбарах у Чэхіі Бабіша можа узмацніць напружанне сярод чальцоў Еўрасаюза і ці чакаць павароту Чэхіі ў бок Масквы? Чым адметнае інтэрв’ю Меркель і ці магчыма было залагодзіць Пуціна і пазбегнуць вайны ва Украіне? Чым цікавая Беларусь для Амана і чаму нічога не чуваць пра перамовы ЗША і Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Information
- Show
- FrequencyUpdated daily
- Published7 October 2025 at 12:47 UTC
- Length41 min
- RatingClean