euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Каміль Клысіньскі. Спецслужбы РФ пужаюць Польшчу Палком імя Каліноўскага

    1 HR AGO

    Каміль Клысіньскі. Спецслужбы РФ пужаюць Польшчу Палком імя Каліноўскага

    Расія працягвае гібрыдную вайну супраць Еўрасаюза. Днямі СВР запусціла інфармацыю, нібыта спецслужбы Украіны рыхтуюць тэракты ды іншыя ўзброеныя правакацыі на тэрыторыі Польшчы з выкарыстаннем байцоў… Палка імя Кастуся Каліноўскага і РДК. Не сціхае антыпольская істэрыя і ў Лукашэнкі і яго прапагандыстаў. І хоць апошнімі днямі колькасць нелегальных спроб перасячэння беларуска-польскай мяжы зменшылася, але гэта не выглядае на адмову Мінска ад канфрантацыі. Што стаіць за правакацыямі з боку СВР і як гэта можа паўплываць на стаўленне да беларусаў у Польшчы? Што сёння адбываецца на мяжы з Беларуссю і чаму Варшава прыняла рашэнне спыніць блакады на памежных пунктах? Ці былі саступкі з боку Мінска, каб мяжа адчынілася, і ці мае Лукашэнка ўплыў на сітуацыю з мігрантамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński)

    42 min
  2. Франак Вячорка. Сустрэчы, скандалы, стратэгіі: чым адметны візіт Ціханоўскай у ЗША

    3 HR AGO

    Франак Вячорка. Сустрэчы, скандалы, стратэгіі: чым адметны візіт Ціханоўскай у ЗША

    Прадстаўнікі дэмсіл не спыняюцца ў сваіх спробах наладзіць кантакты з адміністрацыяй Дональда Трампа і атрымаць з іх боку падтрымку ў пытанні дэмакратызацыі Беларусі. Сустрэчы з палітыкамі і чыноўнікамі, выступы на канферэнцыях, форумах ды іншых Генасамблеях, інтэрв’ю — усё скіраванае на тое, каб трымаць “беларускую павестку ў фокусе”. Вось толькі як вынікае са слоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага, пытанні дэмакратызацыі, спынення рэпрэсій ды іншыя “ўнутраныя пытанні” Беларусі кіраўніцтва ЗША не цікавіць ад слова зусім. Ці амаль зусім. Бо калі ў выніку перамоў па іншых пытаннях будзе вызваленая пэўная колькасць палітвязняў — добра. Чым адметны удзел прадстаўнікоў Офіса на чале з Ціханоўскай у Генасамблеіі ААН і ў Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы? Як змянілася стратэгія дэмсіл з улікам кантактаў паміж Трампам і Лукашэнкам і якія карэктывы ў гэтую новую стратэгію ўносяць словы Келага пра сапраўдныя мэты перамоў з Мінскам? Як на дзейнасць Офіса і графік сустрэч Ціханоўскай уплывае Сяргей Ціханоўскі і якая будзе яго роля ў працы Офіса? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.

    43 min
  3. Павел Усаў. Канал сувязі: як доўга Лукашэнка здолее быць цікавым для Трампа

    4 HR AGO

    Павел Усаў. Канал сувязі: як доўга Лукашэнка здолее быць цікавым для Трампа

    Перамовы з Лукашэнкам ЗША вядуць толькі таму, што ён ім цікавы ў якасці канала сувязі з Пуціным. Тое, што адначасова адбываюцца і вызваленні пэўнай колькасці палітвязняў, — гэта пазітыўны, але ўкосны вынік гэтых перамоў. Такое прызнанне зрабіў Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг падчас удзелу ў Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы. У той жа час адкрыць свой перамоўны трэк, каб вызваліць важных для Польшчы палітвязняў, у Варшавы не атрымліваецца. А Еўропа распачынаць будзь-якія перамовы з Лукашэнкам не выказвае жаданне. Што ў пытанні вызвалення палітвязняў мяняе прызнанне Келага і ці варта разлічваць на працяг гэтага працэсу? Чаму ў Варшавы не атрымліваецца вызваліць “сваіх” (як мінімум) людзей з лукашэнкаўскіх турмаў і чым Лукашэнка расплаціўся за адкрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю? Ці ёсць сэнс падводзіць вынік 100 дзён Сяргея Ціханоўскага на свабодзе і ці гатовая Польшча да гібрыднай вайны з Расіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    44 min
  4. Аляксандр Фрыдман. “Трампіст” Лукашэнка: чаму Зяленскі не верыць “сталаму чалавеку” з Мінска

    1 DAY AGO

    Аляксандр Фрыдман. “Трампіст” Лукашэнка: чаму Зяленскі не верыць “сталаму чалавеку” з Мінска

    Падчас Варшаўскага форума па бяспецы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў прапанову Лукашэнкі выступіць пасярэднікам паміж ім іПуціным і патлумачыць, чаму Кіеў не мусіць адмаўляцца ад “харошай прапановы” Крамля наконт умоваў дасягнення міра паміж Расіяй і Украінай. Адказ чаканы: чалавек сталага ўзросту, які жыве ў пабудаваным для самога сябе свеце, нешта час ад часу кажа, на што нават увагі звяртаць не варта. Іншая справа, што, магчыма, словы Лукашэнкі (Пуціна?) адрасаваліся зусім не Зяленскаму, а Трампу, і менавіта таму Лукашэнка казаў пра іх з Трампам падабенства і пра тое, што ён — “трампіст”… Што насамрэч меў на ўвазе Лукашэнка, гаворачы пра мірныя прапановы Пуціна, і каму найперш яго словы прызначаліся? Ці будзе для Трампа кампліментам заява Лукашэнкі пра іх з Трампам падабенства і як паставіцца Пуцін на пераабуванне Лукашэнкі ў “трампіста”? Ці чакаць паставак “Тамагаўкаў” Украіне і чаму ў расійскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў не атрымалася расхістаць сітуацыю ў Малдове? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    49 min
  5. Наста Базар. Пра хейт, пакаранне, рэабілітацыю і дапамогу: чаму адмена гэта не выйсце

    1 DAY AGO

    Наста Базар. Пра хейт, пакаранне, рэабілітацыю і дапамогу: чаму адмена гэта не выйсце

    Унутранае разбіральніцтва праз абвінавачанні ў харасмэнце з боку Андрэя Стрыжака, скончылася рашэннем, паводле якога Стрыжак застанецца ў фондзе BYSOL. Што праўда — не на кіруючых пасадах, без прадстаўнічых функцый і на ўмове перадачы правоў заснавальніка іншай асобе. Але такое “пакаранне” выклікала незадаволенасць у пэўнай часткі беларускага (і не толькі) грамадства. Калегі і партнёры BYSOL з ініцыятывы “Вольныя” і Dissidentby на знак нязгоды з прынятым рашэннем спынілі з фондам супрацу, яшчэ раней BYSOL выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду, а 27 верасня стала вядома, што спыняе існаванне праект "Хуткая гуманітарная дапамога", у які ўваходзілі ByHelp, BYSOL, "Краіна для жыцця" і Dissidentby. Як вынік — Стрыжак сыйшоў з BYSOL, але і тут знайшліся тыя, каму гэтага падалося мала… Што не так з рашэннем, прынятым па выніку ўнутранага разбіральніцтва BYSOL і чаму не дастаткова пазбавіць Стрыжака кіруючай пасады? Якім павінна было б быць пакаранне, каб яно ўсіх задаволіла, і ці магчыма такое ўвогуле, калі ўзровень адказнасці вызначаецца грамадскім меркаваннем? Ці магчыма выпрацаваць механізм, каб выпадкі харасменту не паўтараліся? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з фемактывісткай і гендэрнай эксперткай Настай Базар

    43 min

Ratings & Reviews

3.7
out of 5
3 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like