euroradiofm

Арцём Шрайбман. Адкрыць мяжу: ці вернецца Трамп да абмеркавання “здзелкі” з Лукашэнкам

Неўзабаве скончацца тыя два тыдні, на якія Варшава адклала на знак салідарнасці з Літвой адкрыццё двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы. Безумоўна, ёсць рызыка, што цяпер Мінск стане ў позу і ад гэтага адкрыцця (адпаведна і “здзелкі” з Варшавай) адмовіцца. Тым не менш, спадзяванні на пачатак дээскалацыі на межах з Беларуссю застаюцца. Бо там недалёка і да заканчэння тэрміну, на які Літва закрыла мяжу з Беларуссю. А там, глядзіш, і кантакцёры з Вашынгтона ізноў да Мінска даедуць — як працяг перамоў наконт “вялікай здзелкі” з Лукашэнкам… Што насамрэч запусціла працэс эскалацыі на межах Беларусі і краін ЕС — Літвы і Польшчы? На якім этапе рэалізацыя “вялікай здзелкі”, прапанаванай Лукашэнкам Трампу і якое дачыненне да гэтага перамоўнага трэку мае Масква? Як на сітуацыю ў адносінах паміж Беларуссю, Літвой і Польшчай рэагуюць іншыя краіны ЕС і ці застаецца шанец у прыхільнікаў пачатку перамоў з рэжымам перацягнуць іх на свой бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман