Вясна Прыйдзе

На судзе і ў труне. Памяці Вітольда Ашурка – палітвязня, які памёр у калоніі

Мінуў год, як у шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Гэта было 21 траўня 2021 года. Таму выпуск падкаста прысвячаецца Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і сваім жыццём, і смерцю. Прысуд у 5 год калоніі, які абурыў прысутных, і новыя рэпрэсіі, якія распачаліся з-за гэтага. Схуднелае цела ў труне (вачамі доктаркі) і самае вялікае пахаванне, якое бачыла Бярозаўка… І сілавікі, якія сачылі за Вітольдам нават пасля яго смерці. Праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў 21 траўня Днём палітвязня. *У падкасце выкарыстаны запісы з суда над Вітольдам, якія зрабіў Юрась Дзяшук. А таксама музыка: tochka k; Kevin Macleod, Emily A Sprague “Long Walks”