Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

  1. Чым падобныя беларусы і палякі | Як знайсці працу ў Польшчы і хутчэй вывучыць польскую мову

    2 DAYS AGO

    Чым падобныя беларусы і палякі | Як знайсці працу ў Польшчы і хутчэй вывучыць польскую мову

    Беларуска Марыя працуе ў польскай брэндынгавай агенцыі: знайшла працу, калі ведала польскую на ўзроўні B1. Як увогуле шукаць працу ў Польшчы? Як можна ў экспрэс-рэжыме палепшыць польскую мову? І чым падобная праца ў польскіх і беларускіх агенцыях? Ці сапраўды Макс Корж меў рацыю, калі казаў, што беларусы і палякі падобныя? Гэта новая размова з беларускай ў Польшчы ад Тані Дзямчук на канале «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa Вядоўца: Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/ Госця: Марыя Лукашук https://www.instagram.com/_ria_ma_ria_/

    37 min
  2. Навошта Наўроцкі змагаецца з мігрантамі? Радыкальны праект пра польскі пашпарт для замежнікаў

    5 DAYS AGO

    Навошта Наўроцкі змагаецца з мігрантамі? Радыкальны праект пра польскі пашпарт для замежнікаў

    Прэзідэнт Караль Наўроцкі зноў накіраваў у Сейм праект закона, які павялічвае тэрміны для атрымання польскага грамадзянства. І пачалося: свой праект анансаваў польскі ўрад, а потым партыя PiS даслала свой законапраект, які перапужаў шмат мігрантаў. Калі абагульніць, то ўсе хочуць ускладніць атрыманне польскага грамадзянства для замежнікаў. Самыя жорсткія патрабаванні знаходзяцца ў праеце партыі Яраслава Качыньскага: польская мова на ўзроўне C1, мінімум 15 гадоў жыцця ў краіне. Што гэта ўсё азначае? Чаму польскія палітыкі не толькі не адпускаюць тэму мігрантаў, а працягваюць ёю карыстацца? Абмеркаванне праектаў, прычын і асабістая рэфлексія на фейкі наконт тэрмінаў на атрыманне польскага грамадзянства — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ 📝 Пакінуць водгук на законапраект PiS на сайце Сейма Польшчы, нумар RPW/32950/2025: https://www.sejm.gov.pl/sejm10.nsf/agent.xsp?symbol=KONSULTACJE_PROJEKTY&NrKadencji=10&Wsk=W Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    47 min
  3. Нечаканая праблема з украінскімі мігрантамі ў Польшчы і таямнічая будучыня Галоўні: што далей?

    8 OCT

    Нечаканая праблема з украінскімі мігрантамі ў Польшчы і таямнічая будучыня Галоўні: што далей?

    Маршал Сейма Шыман Галоўня некалі быў самым папулярным польскім палітыкам, а зараз можа зусім сыйсці з палітыкі Польшчы. Як так атрымалася, якія памылкі зрабіў Галоўня і прычым тут Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся ў яскравым падзенні польскага палітыка і разбіраем тэорыі яго будучыні. А таксама выкрываем нечаканую праблему з украінскімі мігрантамі, з якой можа сутыкнуцца Польшча. Апытанні кажуць, што сапраўды можа дайсці да такога, калі настроі ў краіне не зменяцца. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ 🗓 Сямейная анімацыя з нагоды свята Сукот ў Музеі гісторыі польскіх яўрэяў. Бясплатна і па-беларуску: https://bit.ly/polin-sukot Як зарэгістравацца на экскурсію: • Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў праз пошту: atrutneva@polin.pl • Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    45 min
  4. Беларус корміць палякаў кебабамі: як вывучыў мову праз польскі рэп і паляк, закаханы ў Беларусь

    5 OCT

    Беларус корміць палякаў кебабамі: як вывучыў мову праз польскі рэп і паляк, закаханы ў Беларусь

    Як вывучыць польскую мову па польскім рэпе, частаваць бездобных гарбатай і праз гэта адкрыць кебабную ў Варшаве? Новы герой рубрыкі Тані Дзямчук — беларус Аляксей, які падыходзіць да кебаба як да мастацтва і раскрывае сакрэт таго, як мігрантам адчуць сябе ў Польшчы як дома. Лайфхакі па вывучэнню польскай мовы, размовы пра ежу як мастацтва і шмат пра ветлівасць палякаў да мігрантаў — у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ 🗓 Выходныя 11-12 кастрычніка ў Музеі гісторыі польскіх яўрэяў: • сямейная анімацыя з нагоды свята Сукот https://bit.ly/polin-sukot • экскурсія на беларускай па сталай выставе https://bit.ly/polin-1000 Як зарэгістравацца на экскурсію: • Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў праз пошту: atrutneva@polin.pl • Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі 🎙 Падкаст «Праца-Ваца»: https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0 Вядоўца: Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/ Госць:Аляксей https://www.instagram.com/midas.kebab/

    39 min
  5. Лех Валенса: герой ці здраднік? Гісторыя вызваліцеля Польшчы ад камунізма і адыёзнага прэзідэнта

    1 OCT

    Лех Валенса: герой ці здраднік? Гісторыя вызваліцеля Польшчы ад камунізма і адыёзнага прэзідэнта

    Што вы ведаеце пра Леха Валенсу? Легенда «Салідарнасці», лаўрэят Нобелеўскай прэміі міру, чалавек, які выратаваў Польшчу ад камунізма. І раптам: прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзгадвае Валенсу не самымі прыемнымі словамі. Што адбываецца? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў супярэчлівай гісторыі легендарнага Леха Валенсы. Новы падкаст распавядае шлях Леха Валенсы ад барацьбы з камунізмам у Польшчы і Нобелеўскай прэміі да абвінавачванняў у супрацы з камуністычнымі спецслужбамі і 1% на прэзідэнцкіх выбарах. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    39 min
  6. Што вы не ведалі пра налёт расейскіх дронаў на Польшчу: дэталі ад авіяцыйнага інжынера

    28 SEPT

    Што вы не ведалі пра налёт расейскіх дронаў на Польшчу: дэталі ад авіяцыйнага інжынера

    Былы авіяцыйны інжынер Андрэй — новы госць падкаста «Зроблена ў Польшчы». Андрэй і яго 9 гадоў досьведа дапамагаюць разабрацца ў дэталях налёта расейскіх дронаў на Польшчу: што за самалёты былі ў небе і навошта, ці варта ўвогуле адпраўляць самалёты супраць дронаў, ці меў рацыю Мэнтцэн і якія папулярныя фэйкі з’явіліся падчас налёта. А таксама — парады па бяспецы падчас і пасля налёту дронаў і як падрыхтавацца да падобных сітуацый. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager 📝 Афіцыйны дапаможнік па бяспецы: https://www.gov.pl/web/poradnikbezpieczenstwa Вядоўцы: Макс https://www.instagram.com/maximlier/ Андрэй, «Шпацыр сланоў» https://www.youtube.com/@ElephantWalkBy

    30 min
  7. Наўроцкі ці Мэнтцэн? Хто стане новым лідарам правых у Польшчы замест Качыньскага

    24 SEPT

    Наўроцкі ці Мэнтцэн? Хто стане новым лідарам правых у Польшчы замест Качыньскага

    Наўроцкі, Мэнтцэн, а можа Дуда? Ці Босак? Ці ўсё ж такі сам Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся, хто прэтэндуе на лідарства сярод палітыкаў польскай правіцы. А таксама ацэньваем шансы і розныя сцэнары. Пра што яшчэ ў гэтым выпуску: чаму актыўнасць Наўроцкага дапамагае Туску, хто пераможа ў супрацьстаянні Мэнтцэна і Качыньскага, а хто — самы інтэлегентны лідар на правым баку палітычнай сцэны Польшчы. Гэта новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы». Пішыце ў каментары, каго вы бачыце будучым лідарам польскай правіцы. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    38 min
  8. Як беларусам уплываць на польскую палітыку, чаму палякі не галасуюць за Левых, будучыня Мэнтцэна

    22 SEPT

    Як беларусам уплываць на польскую палітыку, чаму палякі не галасуюць за Левых, будучыня Мэнтцэна

    Чаму біяграфія Шымана Галоўні выглядае так, быццам ён той самы сын мамінай сяброўкі? Як беларускія мігранты могуць уплываць на польскую палітыку? Якая будучыня чакае Славаміра Мэнтцэна? Адказы на гэтыя і іншыя вашыя пытанні — з запісу сесіі пытанняў і адказаў у Лодзі. Сустрэча адбылася яшчэ ў траўні 2025 году, перад прэзідэнцкімі выбарамі. Зараз цікава паглядзець і ўзгадаць тыя адказы, бо яны не страцілі актуальнасць. Яшчэ больш дэталяў польскай палітыкі — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    39 min

Ratings & Reviews

5
out of 5
10 Ratings

About

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

You Might Also Like