Штучна справакаваны мігранцкі крызіс на мяжы з Польшчай, пераслед актывістаў польскай меншасці ў Беларусі, антыпольская істэрыя і ваенныя пагрозы з боку лукашэнкаўскага рэжыму прывялі да таго, што беларуска-польская мяжа ўпершыню была цалкам зачыненая. Цяпер грузавыя і пасажырскія перавозкі адноўленыя, але, як бачна, гэта не стала навукай для Лукашэнкі. На фоне перасцярог пра падрыхтоўку Расіі да вайны з Еўрасаюзам ствараецца адчуванне, што да гэтага ж рыхтуецца і рэжым ў Мінску. Што падштурхнула лукашэнкаўскі рэжым да пераводу рэпрэсій з унутраных на транснацыянальныя і якія пагрозы гэта нясе? Ці гатовы Мінск да дыялогу з ЕС і на якіх умовах? На якім этапе падрыхтоўка Расіі да супрацьстаяння з ЕС і якое месца ў планах Крамля займае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
Information
- Show
- FrequencyUpdated daily
- Published6 October 2025 at 11:46 UTC
- Length39 min
- RatingClean