Беларускую вызваленчую армію колькасцю да 15 тысяч чалавек рыхтуюць на тэрыторыі краін Еўрасаюза палітычныя апаненты беларускіх уладаў пад кіраўніцтвам СБУ і ГУР. Мэта — уварванне ў Рэспубліку Беларусь. З такой шакуючай заявай выступіў на Трэцяй канферэнцыі СНД па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Сяргей Церабаў. Падрыхтоўка і навучанне ўзброеных фарміраванняў, па яго словах, ажыццяўляецца на тэрыторыі Украіны і Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі. Якім чынам інфармацыя пра падрыхтоўку Беларускага вызваленчага войска стала вядомая лукашэнкаўскім спецслужбам і ці сапраўды СБУ і ГУР займаюцца падрыхтоўкай сіл для ўзброенага ўварвання ў Беларусь? Ці будзе ЗСУ пашыраць вынішчэнне расійскай чыгуначнай ды іншых інфраструктур і як гэта адаб’ецца на беларускім імпарце? Ці надоўга хопіць расчаравання Трампа Пуціным і што чакае Украіну зімой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт Украінскага інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
Information
- Show
- FrequencyUpdated daily
- Published27 October 2025 at 14:22 UTC
- Length37 min
- RatingClean
