euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. 7h ago

    Аляксандр Дабравольскі. Стратэгія ціску: ці здольна яна дапамагчы вызваленню палітвязняў?

    Перамовы прадстаўніка прэзідэнта ЗША Уіткафа з Пуціным сталі сведчаннем таго, што так званы “перамоўны трэк Вашынгтон — Масква” пашыраецца і становіцца больш інтэнсіўным. Прычым перамоўшчыкі добра спраўляюцца і без пасярэдніка ў асобе Лукашэнкі. Але самае галоўнае, на што звяртаюць увагу эксперты, — актывізацыя расійска-амерыканскага дыялогу пагражае стратай цікавасці Вашынгтона да перамоў з Мінскам. Ці існуе рызыка, што цікавасць да перамоў і здзелак з Лукашэнкам, у выніку якіх палітвязні выходзілі на свабоду, з боку ЗША зменшыцца? Ці не варта дэмсілам змяніць сваю стратэгію і больш актыўна падштурхоўваць Еўропу да перамоў з рэжымам з мэтай вызвалення палітвязняў? Ці ёсць у дэмсіл стратэгія дзеянняў на выпадак абвастрэння адносін паміж ЕС і Расіяй, а адпаведна — і Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі

    Аляксандр Дабравольскі. Стратэгія ціску: ці здольна яна дапамагчы вызваленню палітвязняў?
  2. 8h ago

    Аліса Рыжычэнка. Пра “зімовыя жыроўкі”, вялікія заробкі і дрэнныя прагнозы па росце ВУП

    Паводле прагнозаў МВФ на 2027 год, рост ВУП у Беларусі будзе на ўзроўні 1,2%. Гэта крыху больш, чым у аўтсайдара спіса — Расіі, з яе прагназаванымі 0.9% росту. Але, на дзіва, і лукашэнкаўскія чыноўнікі ад эканомікі прагназуюць ВУП у памеры 1.9%. Невядома, ці ўлічвалі яны ў сваіх прагнозах калійную здзелку (ці які іншы біг дзіл) з ЗША, але калі так, то іх чакае непрыемны сюрпрыз. Бо выглядае на тое, што Трамп пайшоў на збліжэнне з Пуціным. Пакінуўшы на ўзбочыне амерыкана-расійскага перамоўнага трэка Лукашэнку з яго чаканнямі вялікай і прыбытковай здзелкі з ЗША. А вось беларусы знаходзяцца ў чаканні “зімовых жыровак”. І прадчуванні не лепшыя… У чым прычына такога нязначнага росту ВУП, паводле прагнозаў на наступны год, і чым гэта пагражае эканоміцы? Чым небяспечнае для планаў Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным? Ці варта чакаць сапраўды значнага росту тарыфаў на камунальныя паслугі зімой? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка

    Аліса Рыжычэнка. Пра “зімовыя жыроўкі”, вялікія заробкі і дрэнныя прагнозы па росце ВУП
  3. 9h ago

    Алесь Чумакоў: супольна спяваць свае песні — ідэя, якая нас яднае

    22 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў. Нам увесь час нешта навязваюць. І найчасцей гэта не наша, не беларускае, а аднекуль прынесенае, чужынскае. Але галоўнае ў гэтай сітуацыі — адсутнасць свабоды выбару. Адсутнасць роўных правоў у гэтага прынесенага і ў нашага, беларускага. Знаёміцца з іншымі культурамі і здабыткамі трэба. Але калі будзе сапраўдная свабода выбару, беларусы абавязкова звернуцца да свайго. І мы яшчэ заспяваем разам на вуліцах сваіх гарадоў і вёсак свае, беларускія песні, перакананы Алесь Чумакоў. Пра тое, чаму лукашэнкаўскі рэжым так варожа ставіцца да беларускай культуры і гісторыі, як змяняе чалавека знаёмства з беларускай спадчынай і чаму галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца свабода выбару, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Чумаковым.

    Алесь Чумакоў: супольна спяваць свае песні — ідэя, якая нас яднае
  4. 10h ago

    Арцём Брухан. Праз пазбаўленне грамадзянства — да нацыянальнага дыялогу з рэжымам?

    Пакуль дэмсілы рыхтуюцца да “нацыянальнага дыялогу” калі не з самім Лукашэнкам, то хаця б з рэжымам, гэты самы рэжым відавочна рухаецца ў адваротны ад гэтага дыялогу бок. І самым відавочным доказам гэтаму сталі нават не новыя прысуды ды працяг рэпрэсій унутры краіны, а падрыхтоўка глебы да пазбаўлення беларускага грамадзянства тых праціўнікаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой. Ну і відавочную мілітарызацыю як эканомікі, так і беларускага грамадства не заўважаць не трэба. Ці варта чакаць, што беларусаў за мяжой пачнуць пазбаўляць грамадзянства? Ці варта ўсур’ёз успрымаць загады Лукашэнкі ствараць, дзе толькі магчыма, атрады народнага апалчэння? Ці здольныя дэмсілы дамовіцца пра агульную стратэгію адносна дачыненняў з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан

    Арцём Брухан. Праз пазбаўленне грамадзянства — да нацыянальнага дыялогу з рэжымам?
  5. 1d ago

    Аркадзь Мошас. Чым небяспечнае для Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным і калі чакаць Коўла

    Прэм’ер Польшчы Дональд Туск перасцерагае, што супрацьстаянне паміж ЕС і Расіяй можа абвастрыцца ў бліжэйшыя два-тры месяцы. Пра пагрозу расійскага нападу на адну з краін НАТА не гаварыў толькі лянівы. І хоць натаўскія генералы кажуць пра гатоўнасць адбіць удар і разбіць нападніка, але сённяшняя сітуацыя ў пратэстуючай Еўропе прымушае сумнявацца ў яе гатоўнасці да супольнай абароны. А тут яшчэ і Трамп пайшоў на збліжэнне з Пуціным. Пакінуўшы на ўзбочыне амерыкана-расійскага перамоўнага трэка Лукашэнку. Ці гатова Еўропа да рэальнага супрацьстаяння з Расіяй? Чым небяспечнае для Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным? Ці варта чакаць бліжэйшым часам Коўла ў Мінску з улікам выбарчай кампаніі ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар праграмы па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас

    Аркадзь Мошас.  Чым небяспечнае для Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным і калі чакаць Коўла
  6. 1d ago

    Роза Турарбекава. Ці патрэбны яшчэ Трампу Лукашэнка ў якасці перамоўшчыка з Пуціным

    Міністр замежных спраў Расіі Лаўроў на пачатку тыдня лётаў у Іран. Мяркуецца, “адвакатаваць”, сярод іншага, інтарэсы Дональда Трампа — дамовіцца з Тэгеранам пра поўнае адкрыццё Армузскага праліва для суднаходства, каб на сусветны рынак трапіў дызель краін Персідскага заліва. Наяўнасцю такой дамоўленасці паміж Вашынгтонам і Масквой можа тлумачыцца раптоўнае пацяпленне адносін паміж ЗША і Расіяй і пагаршэнне — з Украінай. А калі такая супраца Трампа і Пуціна распачалася, то ўзнікае пытанне наконт неабходнасці для Вашынгтона Лукашэнкі як пасярэдніка паміж гэтымі двума палітыкамі… Ці здольная Масква паўплываць на кіраўніцтва Ірана і схіліць яго да дзеянняў, выгадных ЗША? Ці застаецца патрэба для Трампа ў Лукашэнку як пасярэдніка ў размовах з Пуціным? Сведчаннем чаго з’яўляюцца пратэсты, якія ідуць у шэрагу краін Еўропы проста цяпер? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    Роза Турарбекава. Ці патрэбны яшчэ Трампу Лукашэнка ў якасці перамоўшчыка з Пуціным

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More From Euroradio

You Might Also Like