Idea X

Euroradio

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

  1. Oct 22

    Алесь Чумакоў: супольна спяваць свае песні — ідэя, якая нас яднае

    22 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў. Нам увесь час нешта навязваюць. І найчасцей гэта не наша, не беларускае, а аднекуль прынесенае, чужынскае. Але галоўнае ў гэтай сітуацыі — адсутнасць свабоды выбару. Адсутнасць роўных правоў у гэтага прынесенага і ў нашага, беларускага. Знаёміцца з іншымі культурамі і здабыткамі трэба. Але калі будзе сапраўдная свабода выбару, беларусы абавязкова звернуцца да свайго. І мы яшчэ заспяваем разам на вуліцах сваіх гарадоў і вёсак свае, беларускія песні, перакананы Алесь Чумакоў. Пра тое, чаму лукашэнкаўскі рэжым так варожа ставіцца да беларускай культуры і гісторыі, як змяняе чалавека знаёмства з беларускай спадчынай і чаму галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца свабода выбару, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Чумаковым.

    Алесь Чумакоў: супольна спяваць свае песні — ідэя, якая нас яднае
  2. Oct 8

    Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву

    8 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік медыяпраекта NEXTA Сцяпан Пуціла. Практычна ўсю сваю гісторыю наш народ, наша нацыя выжывала. І ў гэтым уменні мы сталі адмыслоўцамі. Бо каб выжыць у тых умовах, якія існавалі на гэтай зямлі стагоддзямі, недастаткова было проста выпадковасці ці волі лёсу. Мы, безумоўна, выжывем і гэтым разам. Пытанне толькі ў тым, як мы будзем жыць далей і якую Беларусь пакінем сваім дзецям і ўнукам? Таму сёння мы мусім гуртаваць вакол сябе аднадумцаў і разам ісці на святло нашай беларускай зоркі Венеры. І мы абавязкова дойдзем, перакананы Сцяпан Пуціла. Пра тое, чаму быць “белай варонай” у асяроддзі рускамоўных аднагодкаў не страшна, як нас мяняе эміграцыя і як нам заставацца беларусамі насуперак усім выклікам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Сцяпанам Пуцілам.

    Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву
  3. Sep 24

    Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню

    24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер. Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе, такія розныя — беларусы. Народ, які як птушка Фенікс: нараджаецца, згарае — і ізноў адраджаецца. Толькі згараць, знішчацца амаль цалкам нам не наканавана бясконца. Гэта не непарушнае кола. Таму што мы беларусы, мы ёсць адзін у аднаго, і мы будзем рабіць усё для таго, каб і надалей быць адно ў аднаго, перакананы Глеб Фіцнер. Пра тое, чаму беларусы падобныя да птушкі Фенікс і ці наканавана нам бясконцае знішчэнне і аднаўленне, пра значнасць беларускай мовы і стомленасць ад “моцнай улады” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Фіцнерам.

    Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню
  4. Sep 10

    Валянцін Стэфановіч: мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі

    9 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч. Дзяржава павінна быць максімальна прыязнай да сваіх грамадзян. Гэта тычыцца і пытання законнасці, калі законы роўныя для ўсіх, і свабоды бізнесу, і правоў чалавека. І свабоды выбару мовы. Безумоўна, мы мусім папулярызаваць і прасоўваць беларускую мову, а ва ўмовах двухмоўя чыноўнік павінен валодаць дзвюма мовамі. Каб у выпадку, калі Лукашэнка на судзе захоча выступаць па-руску, суддзя вёў яго судовае пасяджэнне па-руску, перакананы Валянцін Стэфановіч. Пра тое, чаму тэма правоў чалавека такая важная для пабудовы нацыянальнай дзяржавы, ці магчыма дамагчыся перамогі выключна мірным супрацівам і ці мае народ права на супраціў сілавы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінам Стэфановічам.

    Валянцін Стэфановіч: мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі
  5. Jul 16

    Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння

    16 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” і грамадскай арганізацыі “Акцыі беларусаў у Варшаве” Васіль Плешкуноў. Беларуская нацыя, беларуская дзяржава не зможа існаваць, калі не верне сабе сваё. Пачынаючы ад краіны, дзе пануюць прыхадні з суседняй дзяржавы, і працягваючы сапраўдным буларускім духам нашага народа. Гэта і наша мова, і наша культура, і нашы традыцыі, і наша гісторыя. Але мы мусім не толькі вяртаць, але і развіваць гэтую беларускасць, рабіць яе сучаснай і адпаведнай часу. Ну, і не менш важнае — вярнуць у дзяржаву нашу беларускую справядлівасць, перакананы Васіль Плешкуноў. Пра тое, чаму нельга спыняцца ў сваім імкненні не проста вярнуцца на радзіму, але і вярнуць сабе тую радзіму, як аднавіць справядлівасць і ці магчыма гэта без люстрацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Плешкуновым.

    Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння

About

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

More From Euroradio