euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. 47m ago

    Ірына Сідорская. “Калі я вам патрэбны, то прыходзьце!”: якое лідарства прапануе Бабарыка

    Пасля вызвалення Віктар Бабарыка ўсё больш выразна дыстанцыруецца ад ролі палітыка. Ён кажа, што не бачыць сябе ў сённяшняй сістэме дэмакратычных сіл, што “нікому не патрэбны” і што, калі ён камусьці патрэбны, да яго павінны прыйсці самі. Пры гэтым Бабарыка застаецца ў палітычным полі, кажа пра запуск Belarus Network і даволі жорстка ацэньвае дэмакратычныя структуры: задумваецца пра тое, якую “дадатковую вартасць” яны стварылі для беларусаў, разважае над вынікам іх працы і над тым, чаму ў выпадку свабодных выбараў людзі ў Беларусі павінны выбраць менавіта іх… У яго мове шмат азначэнняў з бізнесу: KPI, эфектыўнасць, рэсурсы, вымяральны вынік. Ці можна ўвогуле ацэньваць палітыку і грамадзянскую супольнасць паводле логікі паспяховага бізнес-праекта, і ці не ператвараецца справядлівае пытанне “дзе ваш вынік?” у абясцэньванне, калі не прызнаваць працу, якую тысячы людзей працягвалі рабіць пасля 2020 года? Якую адказнасць нясе лідар перад людзьмі, што яму паверылі, — нават калі ён не нясе ніякай адказнасці за рэпрэсіі, учыненыя рэжымам, і што наогул значыць быць лідарам: чакаць, пакуль цябе паклічуць, ці самому прапаноўваць, шукаць саюзнікаў, браць на сябе рызыку і адказнасць? Ці можна патрабаваць ад іншых справаздачы за апошнія шэсць гадоў, не ўключаючы ў гэты аўдыт самога сябе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай Ірынай Сідорскай

    Ірына Сідорская. “Калі я вам патрэбны, то прыходзьце!”: якое лідарства прапануе Бабарыка
  2. 2d ago

    Зміцер Дзядзенка. “#Каб не ср@лі галубы”: пра паэзію, птушак, прэміі і эміграцыю

    Здавалася б, зусім нядаўна мы сустракаліся ў эфіры з пісьменнікам Змітром Дзядзенкам і размаўлялі пра яго кнігу “Гульні Цырцэі”, а ён ужо чакае з выдавецтва сваю новую кнігу. Дарэчы, наша размова ў эфіры адбывалася напярэдадні абвяшчэння пераможцаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. І Зміцер заняў трэцяе месца. Супадзенне? Мы ў рэдакцыі так не думаем. Але цяпер не пра гэта, а пра новую кнігу Змітра, якую выдаў “Камунікат”. Першае, што прыцягвае да яе ўвагу, — назва. Але ж, безумоўна, не толькі яна. Чым адметная новая кніга Дзядзенкі і ці не было сумневаў наконт абранай назвы? Ці ёсць у нашыя складаныя часы месца для жартаўлівай і несур’ёзнай літаратуры і што ўвогуле абываецца з беларускай літаратурай сёння? Што беларускага застаецца ў эміграцыйнай літаратуры і што ўплывае на творчасць Змітра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, бард, краязнаўца Зміцер Дзядзенка

    Зміцер Дзядзенка. “#Каб не ср@лі галубы”: пра паэзію, птушак, прэміі і эміграцыю
  3. 2d ago

    Валянцін Стэфановіч. Камандзіроўка за краты: ці можна прабачыць злачынствы рэжыму

    Праваабаронца Вялянцін Стэфановіч, затрыманы ў ліпені 2021 года, правёў за кратамі 4 гады 8 месяцаў і 5 дзён з 9 прысуджаных гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму. На волю выйшаў у выніку здзелкі паміж Вашынгтонам і рэжымам Лукашэнкі. Як і яго калегі Алесь Бяляцкі і Уладзь Лабковіч, вызваленыя раней, Валянцін быў выкінуты з Беларусі. Але гэта дазволіла яму і ўз’яднацца з сям’ёй, і даволі хутка вярнуцца да праваабарончай дзейнасці. Ён працягвае бараніць правы беларусаў, знаходзячыся за мяжой. Як турэмны досвед успрымаўся Стэфановічам і што дапамагала трымацца ў зняволенні? Якое стаўленне было з боку адміністрацыі і сукамернікаў і ці спатрэбіўся за кратамі праваабарончы досвед? Што засталося ад правоў чалавека ў сённяшняй Беларусі і на чыім ён баку ў спрэчцы “ціснуць на рэжым ці дамаўляцца з ім”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч

    Валянцін Стэфановіч. Камандзіроўка за краты: ці можна прабачыць злачынствы рэжыму
  4. 3d ago

    Павел Церашковіч. Чаму ЕГУ больш не беларускі ўніверсітэт і пры чым тут экстрэмізм

    На канферэнцыі “Новая Беларусь” актыўна абмяркоўвалі ЕГУ і тое, наколькі ўніверсітэт у яго цяперашнім выглядзе адпавядае патрэбам беларускага грамадства. Былыя выкладчыкі гэтай навучальнай установы крытыкавалі яе і выказвалі прэтэнзіі да навучальнага працэсу, а палітык Павел Севярынец заклікаў не называць ЕГУ беларускім універсітэтам. Але калі нацыянальна арыентаваных ВНУ няма ні ў самой Беларусі, ні за мяжой, то ўзнікае пытанне і пра здольнасць беларусаў выхаваць нацыянальна арыентаванае пакаленне. Што не так з ЕГУ і чаму менавіта зараз увага да ўніверсітэта ўзрасла? Ці магчыма стварыць нацыянальную беларускую ВНУ за мяжой і што для гэтага патрэбна? Што адбываецца з вышэйшай адукацыяй у Беларусі і ці дапаможа моладзі “віза маладога беларуса” ў паступленні ў замежныя ВНУ? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі, гісторыкам Паўлам Церашковічам

    Павел Церашковіч. Чаму ЕГУ больш не беларускі ўніверсітэт і пры чым тут экстрэмізм
  5. 3d ago

    Яўген Красулін. “Эліта з’ехала”: як доўга тыя, хто застаўся, будуць узгадваць тых, што з’ехалі

    Подпіс пад сэлфі, зробленым адным з прысутных на канферэнцыі “Новая Беларусь”, нечакана стаў нагодай для чарговага абмену прэтэнзіямі паміж рознымі часткамі беларускага грамадства. Дакладней, незадаволенасць выклікала адно слова — “эліта”. Спачатку пачалі казаць, што ўсе ўдзельнікі канферэнцыі лічаць сябе элітай, а пра тых, хто на мерапрыемства не патрапіў, што яны, маўляў, “не элітарная” частка дыяпары. Потым пайшлі далей — і пачалі вінаваціць вымушаных мігрантаў у тым, што яны трымаюцца пазіцыі “эліта з краіны выехала”… Пачаліся нават развагі пра “сегментацыю” дэмсіл і дыяспары, беларусаў увогуле. Ці адпавядаюць рэчаіснасці словы пра тое, што ў выніку рэпрэсій з краіны выехалі “самыя актыўныя”, і ці можна іх называць “элітай”? Чаму небяспечна думаць, што пасля вашага ад’езду жыццё ў краіне спынілася? Ці сапраўды беларусы праходзяць “сегментацыю”, і чым гэта пагражае? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

    Яўген Красулін. “Эліта з’ехала”: як доўга тыя, хто застаўся, будуць узгадваць тых, што з’ехалі

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More From Euroradio

You Might Also Like