Адным кадрам

fsh1

Адпраўляемся ў падарожжа па фотаздымках беларускіх фатографаў і па культурным ды гістарычным кантэксце іх стварэння разам з гасцямі падкаста «Адным кадрам» і вядучай Юліяй Ружэчка Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  1. Адным кадрам S2#6: Юля Цімафеева. Эмігранцкі канструктар у вершах і калажах

    MAR 25

    Адным кадрам S2#6: Юля Цімафеева. Эмігранцкі канструктар у вершах і калажах

    Што робяць шахматысты ў адкрытым космасе? Як звязаныя эміграцыя, паэзія і калаж? Як і навошта помсціць паперы? Шукаем адказы разам з паэткай і мастачкай Юляй Цімафеевай. У новым выпуску падкаста Адным кадрам паразмаўляем пра творчасць дзякуючы і насуперак выпрабаванням, сувязь паэзіі і фатаграфіі, футбалістаў як крыніцу натхнення і пра пошукі раўнавагі. Юля Цімафеева — паэтка, перакладчыца, мастачка. Аўтарка шасці паэтычных кніг на беларускай мове і англамоўнай дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік». Перакладае паэзію пераважна з англійскай і дзіцячую літаратуру з нарвежскай моў. У сваіх кнігах ужо неаднойчы спалучала візуальнае мастацтва (фатаграфію, калажы) і паэзію. З 2020 года жыве за межамі Беларусі, цяпер – у Берліне. Замовіць кнігу «Рэжу гісторыю сабой» (Ich zerschneide die Geschichte) можна на сайце выдання Editions Frölich  https://www.editionfroelich.de/  https://www.instagram.com/editionfroelich/  Госця выпуску – Юля Цімафеева https://www.instagram.com/cimafiejeva/ Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1_platform/ https://www.fsh1.org/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Форма зваротнай сувязі:  https://forms.gle/cMuiir4PtfPLvNNcA Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    57 min
  2. Адным кадрам S2#5: Таемнае таварыства паэтаў. За момант да катастрофы

    MAR 11

    Адным кадрам S2#5: Таемнае таварыства паэтаў. За момант да катастрофы

    Здымак-лабірынт. Здымак-маніфест. Здымак-люстэрка. З яго на нас глядзяць маладыя, таленавітыя беларускія пісьменнікі. Усміхаюцца нам і вечнасці, за імгненне да катастрофы. Гэты партрэт выбітных літаратараў 1920-х гадоў – не толькі пра аб’яднанне Ўзвышша ды яго таленавітых удзельнікаў. У ім шмат пра нас.  Гэты фотаздымак – спроба зразумець той час, у якім мы апынуліся, праз падзеі стогадовай даўніны.  У новым выпуску падкаста Адным кадрам адпраўляемся ў падарожжа па здымку з прыгукам танга разам з Марынай Казлоўскай. Паразмаўляем пра таемнае таварыства (тады яшчэ) жывых паэтаў, пра мастацтва ў эпоху прапаганды, пра беларускае як каштоўнасць, пра літаратуру і фатаграфію. Марына Казлоўская — выкладчыца літаратуры, перакладчыца, літаратурная рэдактарка і сувядоўца падкаста Спіс на лета. Госця выпуску – Марына Казлоўская https://www.instagram.com/maryna_kazlouskaya/ Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1_platform/ https://www.fsh1.org/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Форма зваротнай сувязі:  https://forms.gle/cMuiir4PtfPLvNNcA Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    1h 9m
  3. Адным кадрам S2#4: Нараўлянскі палац. Фотаздымкі як трыгеры гісторыі

    FEB 25

    Адным кадрам S2#4: Нараўлянскі палац. Фотаздымкі як трыгеры гісторыі

    Якія вобразы ў вас выклікае слова «дом»? Чаму часам чужы фотаздымак трыгерыць асабістыя ўспаміны і моцныя адчуванні? А ўяўнае і сапраўднае моцна пераплятаюцца ў агульнай гісторыі? Разглядаем фотаздымак на вокладцы кнігі «Дом» Андрэя Горвата. Пагаворым пра тое, як фотаздымкі трыгераць памяць, што дапамагаюць зразумець пра гісторыю і пра саміх сябе ды пра вельмі асабістыя ўзаемаадносіны чалавека і дома.  Андрэй Горват — беларускі пісьменнік. Яго першая кніга «Радзіва “Прудок”» (2016) стала сапраўдым адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры. У 2020 годзе разам з аднадумцамі Андрэй Горват выкупіў гістарычны палац у Нароўлі і пачаў займацца яго аднаўленнем. Гісторыя палаца і яго жыхароў і асабістая гісторыя аўтара пераплятаюцца ў кнізе «Дом», якая выйшла у 2025 годзе.  Аўтарка і вядучая праекта – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1_platform/ https://www.fsh1.org/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    16 min
  4. Адным кадрам S2#3: Віктар Малышчыц. Космас над Беларуссю

    FEB 11

    Адным кадрам S2#3: Віктар Малышчыц. Космас над Беларуссю

    Што яднае навуку і гуманізм? Чаму неба ўжывую выглядае інакш, чым на фотаздымках? Разбіраемся ў гэтых пытаннях разам з фатографам, астраномам і папулярызатарам навукі Віктарам Малышчыцам. Пагаворым пра тое, як фатаграфія стала галоўным інструментам астраноміі, дзе ў Беларусі можна ўбачыць сапраўдны космас, і што адчуваеш, калі ўжывую глядзіш на рознакаляровае зорнае неба. Далучайцеся да падарожжа па беларускіх пейзажах і бясконцым космасе. Віктар Малышчыц — настаўнік, папулярызатар навукі і астрафатограф. Скончыў аспірантуру фізічнага факультэта БДУ. Здымае неба і беларускія пейзажы так, што іх вы дакладна ўжо бачылі — і, хутчэй за ўсё, захапляліся. Госць выпуску – Віктар Малышчыц https://www.instagram.com/viktar_malyshchyts/ Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka Карысныя спасылкі:  Раім паглядзець відэа Віктара Малышчыца «300 секунд пад небам Беларусі» https://www.youtube.com/watch?v=TZ11HEPYK2I Беларускі астраном і фатограф, якога ўзгадвае ў размове Віктар Малышчыц – Юры Бялецкі  https://www.instagram.com/yuribeletsky Брашура пра здымку зорнага неба ад Віктара Малышчыца https://l1nk.dev/kCz1L ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1_platform/ https://www.fsh1.org/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    55 min
  5. Адным кадрам S2#2: Анатоль Кляшчук. Развітанне з сябрам

    JAN 28

    Адным кадрам S2#2: Анатоль Кляшчук. Развітанне з сябрам

    Ці можна расказаць вялікую гісторыю адным фотаздымкам? Адзін кадр. Адно развітанне. І цэлы свет сэнсаў. Сяброўства і боль, цеплыня і страта, свет дзяцінства і трагедыя Чарнобылю, сувязь чалавека і прыроды.  Здымак «Развітанне з сябрам» фатографа Анатоля Кляшчука кранае маўчаннем. На ім – абдымкі, якія запавольваюць плынь жыцця. Развітанне на час ці назаўжды?  У выпуску разам з фатографам і дзеячом беларускай фатаграфіі Сяргеем Міхаленкам разважаем пра сілу візуальнага мінімалізму, чалавечнасць у дакументальнай фатаграфіі і спадчыну Анатоля Кляшчука — чалавека, які хацеў праспяваць песню сваёй зямлі. Фатографа, які праз здымкі дзяліўся светапоглядам і эмпатыяй.  Анатоль Кляшчук нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Вынісцы, на Случчыне. З дзяцінства ён захапіўся фатаграфіяй. Працаваў на авiярэмонтным заводзе, скончыў журфак БДУ. Працаваў у «Сельскай газеце», у рэспубліканскіх медыя. З 1993 года – фотакарэспандэнт у газеце “Звязда”. У 2023 годзе Анатоля не стала. Але засталіся кадры: лірычныя, паэтычныя, поўныя любові да людзей і да сваёй зямлі — як сведчанне, памяць і размова, якая працягваецца. Госць выпуска – Сяргей Міхаленка https://www.instagram.com/mihalenko_photo/ Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1_platform/ https://www.fsh1.org/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    56 min
  6. Адным кадрам S2#1: Святлана Станкевіч. Касмізм радыяцыі і голас маленькага чалавека

    JAN 14

    Адным кадрам S2#1: Святлана Станкевіч. Касмізм радыяцыі і голас маленькага чалавека

    Бяспамяцтва. Цыклічнасць гісторыі. Годнасць і трываласць чалавека.  Распачынаем другі сезон падкаста «Адным кадрам» размовай з фатографкай Святланай Станкевіч. У цэнтры выпуску — адзін кадр з яе фотапраекта «Ліквідацыя». Пагаворым пра тое, як праз фатаграфію даследаваць нябачныя наступствы Чарнобыля і вяртаць голас «маленькаму чалавеку» — без пафасу, але з павагай і годнасцю. Святлана Станкевіч нарадзілася на Смаргоншчыне. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Акадэмію «Фотаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу. Зараз жыве і працуе ў Варшаве. Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1_platform/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    39 min
  7. Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі

    11/13/2024

    Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі

    Гумар, эксцэнтрычнасць і люстэрка эпохі ў здымках графа Тышкевіча Уявіце сабе сямейны фотаздымак арыстакратаў у канцы 19 стагоддзя. Які ён? Сур'ёзныя твары? Шляхетная постаць? Карункі ды каралі? Сённяшні здымак дакладна вас здзівіць! У шостым выпуску падкаста Адным Кадрам прыглядаемся да сямейнага (аўта)партрэта графа Бенэдзікта Генрыка Тышкевіча. Паразмаўляем пра сямейную фатаграфію і агульначалавечыя каштоўнасці ды сімвалы, пра эксцэнтрычныя і гуллівыя фотаздымкі 19 стагоддзя, а таксама пра жыццё і творчасць графа Тышкевіча, вартыя прыгодніцкага рамана ці серыяла. Бенэдзікт Генрык Тышкевіч нарадзіўся ў 1852 годзе ў мястэчку Немежыс пад Вільняй.  З 1876 года граф удзельнічае ў фотавыставах (на першай з іх ён выстаўляў свае здымкі з Алжыру) і атрымлівае ўзнагароды за свае здымкі. Адукаваны арыстакрат граф Тышкевіч пабачыў свет і захаваў памяць аб гэтым у сваіх шматлікіх фатаграфіях. Са сваіх падарожжаў па Амерыцы, Азіі, Афрыцы і Еўропе граф прывозіць дакументальныя здымкі, у сваіх маёнтках ён робіць шмат партрэтаў шляхты і сялян, дакументуе мясцовыя звычкі і традыцыі, а таксама робіць шмат пастановачных амаль тэатралізаваных здымкаў. Граф так захапляўся фатаграфіяй, што пабудаваў 2 фоталабараторыіі ў сваіх маёнтках: адну ў Парыжы, адну – ў Вялым, недалёка ад Менска. Унікальныя фатаграфіі графа Тышкевіча вельмі адпавядаюць тагачасным тэндэнцыям фатаграфіі ў Еўропе і з’яўляюцца ўнікальным дакументам сваёй эпохі. У 1935 годзе на поўдні Францыі, у горадзе Мантон графа не стала. Яму было 83 гады. Пахаваны ён у Ніцы побач з маці. Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы выпуска Вільнюскай галерэі мастацтваў. Adnym kadram team thanks Vilnius Picture Gallery (Vilniaus paveikslų Galeria) for the help in preparation of the episode https://www.lndm.lt/ https://www.instagram.com/vilniauspaveikslugalerija Выстава работ графа Тышкевіча ў Францыі: https://saisonlituanie.com/event/entre-la-lituanie-et-la-france-les-deux-mondes-du-comte-tyszkiewicz-dans-ses-photographies-du-19e-siecle/ Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1minsk/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    23 min
  8. Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас

    10/30/2024

    Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас

    Што такое беларускі космас? У чым адметнасці Палесся і як іх перадаць праз фотаздымкі?  У пятым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў падарожжа па Палессі 30-х гадоў мінулага стагоддзя вачамі выбітнай фатографкі Зоф'і Хаментоўскай. Паглынемся ў атмасферу бясчасся і безбярэжжа, паразмаўляем пра магію Палесся тады і зараз з госцяй выпуску мастачкай і даследчыцай Машай Мароз. Зоф'я Хаментоўская нарадзілася ў 1902 годзе ў Парахонску, у той час гэта была тэрыторыя Польшы, сёння гэта аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.  З 1929 года Зоф'я Хаментоўская ўдзельнічае ў разнастайных выставах і конкурсах, спецыялізаваныя фатаграфічныя часопісы друкуюць яе здымкі. У сярэдзіне 30х гадоў яна пераязджае ў Варшаву. У 1937 годзе яна адкрывае ўласную фотамайстэрню, робіць рэкламныя фотаздымкі на заказ, на працягу года працуе мастацкім рэдактарам штомесячніка “Kobiety w Pracy” (Жанчыны ў працы), здымае варшаўскую архітэктуру ды інтэр'еры палацаў.  У 1947 годзе разам з дзецьмі Габрыэлай і Пятром Зоф’я Хаментоўская эмігруе ў Аргентыну. У 1991 годзе ў Буэнас Айрасе фатографкі не стала. Архіў яе негатываў быў прывезены ў Польшчу ў 2010 годзе дзякуючы Фонду «Археалогія фатаграфіі» Госця выпуска – Маша Мароз  https://www.instagram.com/mashamaroz/ Вядучая – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka/ Здымак Зоф' і Хаментоўскай (Zofia Chomętowska) з архіву Фонда Археалогіі Фатаграфіі (Archives of Fundacja Archeologia Fotografii) https://www.instagram.com/archeologia_fotografii/ Каманда падкаста Адным кадрам дзякуе Фонду Археалогіі Фатаграфіі і асабіста Вераніцы Кобыліньска (Weronika Kobylińska) за спрыянне ў падрыхтоўцы эпізода. https://www.instagram.com/wu_kobylinska/ Пазнаёміцца з фатаграфічнай спадчынай Зоф’і Хаментоўскай можна на старонцы Фонда Археалогіі Фатаграфіі https://faf.org.pl/ ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1minsk/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    42 min

About

Адпраўляемся ў падарожжа па фотаздымках беларускіх фатографаў і па культурным ды гістарычным кантэксце іх стварэння разам з гасцямі падкаста «Адным кадрам» і вядучай Юліяй Ружэчка Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.