euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Роза Турарбекава. Ці патрэбны дэмсілам яшчэ адзін цэнтр сілы і чаго баіцца Лукашэнка

    -39 МИН

    Роза Турарбекава. Ці патрэбны дэмсілам яшчэ адзін цэнтр сілы і чаго баіцца Лукашэнка

    Лукашэнка ізноў адчуў сябе гульцом на полі вялікай палітыкі. Ён цяпер не проста шаптун Пуціна, а ледзь не кансультант у Трампа, і дае яму парады не толькі як паводзіць сябе з гаспадаром Крамля, але і як ЗША лепш сябе паводзіць у Венесуэле. Пры гэтым самога Лукашэнку не адпускае 2020 год, і ён працягвае змагацца з ворагамі ў выглядзе дэмакратычных сіл. Нават ягоная згода на вызваленне палітвязняў поўная помсты: людзей не проста вызваляюць, а дэпартуюць з краіны, пазбаўляюць іх пашпартоў і гэтак далей. Дый кандыдатаў на вызваленне, выглядае, падбіраюць не выпадкова, як і напрамак для дэпартацыі. Якую “вялікую здзелку” па выніку плануюць разыграць Лукашэнка з Трампам і ці варта разлічваць на працяг у выглядзе спынення рэпрэсій? Чаму больш увагі надаецца словам Бабарыкі і Калеснікавай пра Крым і неабходнасць далейшага вызвалення, чым словам Бяляцкага пра працяг вызваленняў і патрабаванні спыніць рэпрэсіі? Ці мусіць Ціханоўская перадаць лідарства Бабарыку і ці патрэбны беларусам яшчэ адзін “цэнтр сілы”? Пра гэта і шмат што іншае разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

    46 мин.
  2. Філіп Біканаў: Салідарнасць, годнасць, узаемадапамога — заўжды актуальная ідэя

    -4 ДН.

    Філіп Біканаў: Салідарнасць, годнасць, узаемадапамога — заўжды актуальная ідэя

    18 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг Філіп Біканаў. У нас і так хапае таго, што нас падзяляе. Ад палітычных поглядаў і да моўнага пытання. І неабходна рабіць усё магчымае, каб пазбягаць канфранцыі і падзелаў у беларускім грамадстве. Інакш нам не дайсці да Беларусі сваёй мары, не пабудаваць сваю дзяржаву. З іншага боку, ёсць тэмы, дзе неабходная прынцыповасць. Да прыкладу, пытанне мовы. Калі да 2022 года і можна было казаць пра дзве дзяржаўныя мовы ў нашай краіне, то пасля пачатку вайны стаўленне да моўнага пытання змянілася. Што не павінна зашкодзіць беларусам паразумецца, перакананы Філіп Біканаў. Пра тое, ці вызначыліся беларусы са сваёй ідэнтычнасцю, ці гатовыя мы змагацца за сваю краіну і чым беларуская нацыянальная ідэя адрозніваецца ад ідэй іншых нацый, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Філіпам Біканавым.

    59 мин.
  3. Павел Усаў. Дэмсілы на парозе турбулентнай канкурэнцыі?

    -5 ДН.

    Павел Усаў. Дэмсілы на парозе турбулентнай канкурэнцыі?

    Апошняя вялікае вызваленне беларускіх палітвязняў, сярод якіх апынуліся лідары пратэстаў 2020 года Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, абудзіла беларускую грамадскасць. Першая прэс-канферэнцыя палітыкаў, дэпартаваных рэжымам ва Украіну, выклікала ў часткі людзей крытыку за падзякі Лукашэнку і нежаданне каментаваць вайну ва Украіне. Як вызваленне лідараў “бабарыканцкаў” можа змяніць расклад сілаў у беларускіх дэмсілах? Хто яны сёння ўвогуле — і якое іх месца ў беларускім палітычным спектры: умераныя цэнтрысты, папулісты ці нешта іншае? Трывогу выклікала і адмена ЗША санкцый супраць беларускіх калійных угнаенняў. Ці пачатак гэта вялікага сяброўства Трампа і Лукашэнка? Ці будзе Вашынгтон ціснуць на Вільню з патрабаваннем адмены санкцый, каб калій паехаў у Клайпеду? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з палітолагам Паўлам Усавым.

    57 мин.

Оценки и отзывы

4,5
из 5
Оценок: 8

Об этом подкасте

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Еще от провайдера «Euroradio»

Вам может также понравиться