euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. Цімафей Акудовіч. Пра рускі штык, рускі свет і беларускі “Адукацыйны магістрат”

    -5 ч

    Цімафей Акудовіч. Пра рускі штык, рускі свет і беларускі “Адукацыйны магістрат”

    Гісторыя ведае не адзін прыклад таго, як небяспечна звяртацца да Расіі па ваенную падтрымку і дапамогу. І справа не ў тым, што не дапамогуць альбо здрадзяць, а ў тым, што пасля таго, як дапамога аказана, проста аддзячыць за яе і адправіць расійскае войска дамоў не так і проста. Бліжэйшы па часе для беларусаў выпадак можна знайсці ў гісторыі Рэчы Паспалітай. Салдаты не проста не сыходзяць, а пачынаюць з дапамогай настаўнікаў і святароў (ідэолагаў) несці вам свой “рускі свет”. Супрацьстаяць якому калі і можна, то толькі праз пашырэнне свайго нацыянальнага свету і сусвету. Да прыкладу, калі казаць пра нас сённяшніх, праз “Адукацыйныя магістраты”. Чым заўсёды быў небяспечны зварот па ваенную дапамогу да Расіі і што рабілі нашы продкі, калі не было магчымасці выправадзіць рускіх праз дзверы? Што з сябе ўяўляюць “Адукацыйныя магістраты” і на вырашэнне якіх праблем іх дзейнасць мусіць быць скіравана? Які вынік працы іншых Магістратаў і ці захоўваюць беларусы ў эміграцыі цікавасць да свайго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, вядоўца гістарычнага ютуб-канала “Вусы Скарыны”, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч

    44 мин.
  2. Аляксандр Фрыдман. Ад “кітайскай ванны” для Лукашэнкі да візіту Коўла ў Мінск

    -6 ч

    Аляксандр Фрыдман. Ад “кітайскай ванны” для Лукашэнкі да візіту Коўла ў Мінск

    Тэрміновае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, прысвечанае ўдару дрона па аўтобусе з беларускімі дзецьмі на тэрыторыі Бранскай вобласці Расіі, прайшло 29 чэрвеня па запыце Беларусі. Падчас гэтага пасяджэння прадстаўнік Беларусі пры ААН Рыбакоў заявіў, што беларускі бок мае “доказы таго, што атака была здзейснена ўдарным беспілотнікам украінскай вытворчасці”. Тэму імгненна падхапілі прадстаўнікі Расіі, якія наўпрост вінавацілі Украіну ў трагедыі. А ў гэты час Лукашэнка ў Кітаі наведваў Пекінскі ўніверсітэт. Той самы, дзе яго сын Мікалай атрымліваў дыплом па спецыяльнасці “Біятэхналогіі”. Чым адметнае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, скліканае па ініцыятыве Беларусі, і якіх наступстваў ад яго варта чакаць? Што прываблівае Кітай у Беларусі і ці супакоіць Лукашэнку таварыш Сі пасля паездкі таго на Валдай? Як зменіцца палітыка Літвы адносна Беларусі пры новым прэм’ер-міністры, і чаму “гарызонт візіту Коўла ў Беларусь” праглядаецца няўпэўнена? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    43 мин.
  3. Роза Турарбекава. Чым Беларусь цікавая Кітаю і ці ўратуе Сі ад Пуціна Лукашэнку

    -7 ч

    Роза Турарбекава. Чым Беларусь цікавая Кітаю і ці ўратуе Сі ад Пуціна Лукашэнку

    У адрозненне ад практычна сакрэтнай (у сэнсе вынікаў) сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным на Валдаі паездка яго ў Кітай асвятляецца прапагандай з усіх бакоў, падрабязна, ледзь не да хвіліны. З Валдая — толькі малаўцямнае мармытанне Пуціна пра Лукашэнку, у якога “няма панікі праз вокрыкі Зяленскага”. З Пекіна — фота-відэа: Лукашэнка і Сі Цзіньпін, ён жа і кіраўніцтва Пекінскага ўніверсітэта, а вось ён ужо з выпускнікамі. Паралельна даюць выступленні Снапкова альбо пасла Беларусі ў Кітаі пра перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва… Чым Беларусь цікавая Кітаю і якія інтарэсы мае на мэце Пекін, сустракаючыся з Лукашэнкам адразу пасля яго паездкі да Пуціна? Што хаваецца за маўчаннем пра вынікі сустрэчы на Валдаі, і ці будзе Сі бараніць Лукашэнку ад яго сябра з Крамля? Які вынік ініцыяванага Беларуссю пасяджэння Рады Бяспекі ААН, і калі чакаць новага ўльтыматуму ад Зяленскага? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    42 мин.
  4. Ганна Маціеўская. Міграцыйны бан: ад адмоў у прытулку ў ЗША да пашпартнага калапсу

    -1 дн.

    Ганна Маціеўская. Міграцыйны бан: ад адмоў у прытулку ў ЗША да пашпартнага калапсу

    Усё часцей прыходзяць непрыемныя навіны пра змены ў міграцыйным заканадаўстве то з краін Еўропы, то з ЗША. Выглядае на тое, што пагаршэнне міграцыйнага заканадаўства — агульная тэндэнцыя. Якая наўпрост тычыцца і беларусаў. Прычым пагаршаецца сітуацыя не толькі для працоўных мігрантаў, але і для тых, хто едзе вучыцца ці вымушаны збягаць з краіны ў выніку палітычнага пераследу. Чаму міграцыйнае заканадаўства становіцца больш жорсткім і ці сапраўды ў большасці выпадкаў гэтыя змены закранаюць і беларусаў? Пра што сведчыць абмежаванне магчымасцей для паступлення беларусаў у заходнія ВНУ і як гэтыя перашкоды абысці? З якімі праблемамі сёння найчасцей звяртаюцца ў “Партызанку” і ці атрымліваецца іх вырашаць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай

    48 мин.
  5. Анастасія Лузгіна. Лукашэнка ў Пекіне, рубель падае: што адбываецца з эканомікай Беларусі

    -1 дн.

    Анастасія Лузгіна. Лукашэнка ў Пекіне, рубель падае: што адбываецца з эканомікай Беларусі

    Беларуская эканоміка ў апошнія месяцы развіваецца даволі дзіўна: рост ВУП за студзень–травень суправаджаецца пытаннямі пра яго структуру і ўстойлівасць, а актывізацыя інвестыцый і разнакіраваная дынаміка заробкаў у траўні толькі ўзмацняюць адчуванне нераўнамернага росту. Валютны рынак застаецца валацільным — з прыкметнымі ваганнямі рубля да долара, якія накладваюцца на даныя знешняга гандлю за студзень–красавік і грашовыя пераводы ў першым квартале. У гэтай жа звязцы — гандаль з Кітаем на фоне візіту Аляксандра Лукашэнкі, сітуацыя на расійскім паліўным рынку і магчымыя наступствы для Беларусі, а таксама змены на рынку нерухомасці ў Мінску, дзе пераход да рублёвага цэнаўтварэння ўплывае на доларавую дынаміку коштаў. Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.

    42 мин.
  6. Яўген Красулін. Ад дэпартацыі камуністамі да выгнання з краіны рэжымам Лукашэнкі

    -1 дн.

    Яўген Красулін. Ад дэпартацыі камуністамі да выгнання з краіны рэжымам Лукашэнкі

    Генацыд беларускага народа з боку савецкіх улад выяўляўся не толькі ў фізічным вынішчэнні праз расстрэлы ды лагеры смерці — ГУЛАГ. Як форма генацыду прымянялася і практыка дэпартацый. Так, 29 чэрвеня 1940 года адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезлі 23 тысячы чалавек. І гэта была ўжо трэцяя хваля такіх дэпартацый. Усяго за 1940–1941 гады толькі з заходняй часткі Беларусі ў аддаленыя раёны СССР дэпартавалі больш за 120 тысяч чалавек. Ці з’яўляецца дэпартацыя таксама праявай генацыду беларускага народа і якая сапраўдная мэта была ў такіх дзеяннях камуністычнага рэжыму? Ці былі прыклады такіх дзеянняў адносна іншага этнасу ў гісторыі і як гэта на тым народзе, які такія дэпартацыі перажыў, адбівалася? Чаму той генацыд праз дэпартацыю не трапляе пад вызначэнне генацыду, які расследуецца Генпракуратурай РБ, і ці варта былыя “перасяленні народаў”, якія практыкаваў злачынны рэжым камуністаў, параўноўваць з тым, што сёння адбываецца ў Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

    41 мин.

Оценки и отзывы

4,5
из 5
Оценок: 8

Об этом подкасте

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Еще от провайдера «Euroradio»

Вам может также понравиться