Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

  1. Якая розніца паміж палякамі і беларусамі ў эміграцыі? Куды з’язджаюць людзі з Польшчы і Беларусі

    5D AGO

    Якая розніца паміж палякамі і беларусамі ў эміграцыі? Куды з’язджаюць людзі з Польшчы і Беларусі

    Сотні тысяч беларусаў і мільёны палякаў жывуць па-за межамі сваіх краін. У сваёй гісторыі нашыя народы перажылі некалькі вялікіх хваляў міграцыі, а ў розных краінах па ўсім свеце ёсць шматлікія беларускія і польскія дыяспары. У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем падабенствы і розніцы беларускай і польскай міграцый, куды гістарычна выязджалі нашыя продкі, у якой краіне свету знаходзіцца другая па велічыні Палонія і як так атрымалася? І як досвед польскай эміграцыі дапамагае цяпер беларусам у Польшчы? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    42 min
  2. Як план Бальцэровіча ўратаваў Польшчу і чаму яго ненавідзяць | Польскі эканамічны цуд

    DEC 1

    Як план Бальцэровіча ўратаваў Польшчу і чаму яго ненавідзяць | Польскі эканамічны цуд

    Гэта другая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэровіча. У новым выпуску мы пагутарым пра ход рэформ міністра фінансаў Лешка Бальцэровіча: як паўстаў план рэформ і якія галоўныя змены былі ўведзеныя. Абмяркуем галоўныя напрамкі дзейнасці Бальцэровіча і што менавіта было зроблена, каб перабудаваць эканоміку Польшчы. І раскажам пра ацэнкі праведзеных рэформ, за што іх хваляць, а за што некаторыя дагэтуль Бальцэровіча ненавідзяць. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    43 min
  3. Барацьба з мігрантамі, пагроза для Качыньскага, схватка з Тускам | 100 дзён прэзідэнта Наўроцкага

    NOV 28

    Барацьба з мігрантамі, пагроза для Качыньскага, схватка з Тускам | 100 дзён прэзідэнта Наўроцкага

    Мінулі першыя 100 дзён прэзідэнта Караля Наўроцкага — выдатная нагода, каб ацаніць першыя ўражанні ад ягонай прэзідэнтуры. Як выглядае сітуацыя з выкананнем перадвыбарчых абяцанняў? Ці Прэзідэнт Польшчы стане новым лідарам правых і пачне пагражаць уладзе Яраслава Качыньскага? Чаму Дональд Туск можа быць задаволены з адкрытай барацьбы з новым прэзідэнтам? І ці новы прэзідэнт пагражае мігрантам, якія жывуць у Польшчы? Падкаст «Зроблена ў Польшчы» паехаў у Кракаў, каб разам з нашымі гледачамі і глядачкамі абмеркаваць першыя вынікі працы Караля Наўроцкага на пасадзе галавы дзяржавы. Асобная падзяка Дому беларускай дыяспары Кракава Prastora за арганізацыю, а Інстытуту Гётэ ў Кракаве за падтрымку сустрэчы. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Чорная пятніца ў школе польскай мовы Polski Na Tak! Увесь лістапад — зніжка 25% на першы месяц вучобы. Промакод — ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    54 min
  4. Як адраджаць беларускую культуру ў Польшчы | Што палякаў цікавіць у беларускай традыцыйнай культуры

    NOV 23

    Як адраджаць беларускую культуру ў Польшчы | Што палякаў цікавіць у беларускай традыцыйнай культуры

    Новы госць вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» Тані Дзямчук — Яўген Барышнікаў, беларускі айцішнік, як з’ехаў у Польшчы і займаецца тут традыцыйнай беларускай культурай. Ён распавёў пра цікаўнасць палякаў да беларускай культуры, як збегчы з айці і які навык патрэбен кожнаму беларуску і беларуске. Пра паездкі ў польскія сем’і ў дзяцінстве, інтэграцыі ў Польшчы праз беларускую культуру, чым Гданьск лепшы за Кракаў і Варшаву, а таксама — амаль галівудская гісторыя трох беларускіх братоў і сястры, якія сталі дзеячамі нацыянальнага руху трох розных краін.Гэта новы выпуск рубрыкі Тані Дзямчук, у якім яна знакоміць нас з вамі з клёвымі беларускамі і беларусамі, якія добра інтэгруюцца ў Польшчы. Лайфхакі, рэкамендацыі і гісторыі пра тое, як вывучыць польскую мову. 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Чорная пятніца ў школе польскай мовы Polski Na Tak! Увесь лістапад — зніжка 25% на першы месяц вучобы. Промакод — ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ Вядоўца: Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/ Госць: Яўген Барышнікаў https://www.instagram.com/skepsys/

    37 min
  5. Калісьці палякі ездзілі на закупы ў Беларусь, а зараз Польшча здзіўляе свет наймацнейшай эканомікай

    NOV 20

    Калісьці палякі ездзілі на закупы ў Беларусь, а зараз Польшча здзіўляе свет наймацнейшай эканомікай

    Гэта першая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэрэвіча. У першым відэа падкаста «Зроблена ў Польшчы» распавядаем, у якім становічшы была Польшча ў свае першыя посткамуністычныя гады. Як палякі штурмавалі беларускую мяжу, чаму ўвогуле стала патрэбная шокавая тэрапія, і як самога Бальцэрэвіча, які правёў рэформу, знайшлі праз выпадак. А таксама параўноўваем былога польскага міністра і лідара Канфедэрацыі Славаміра Мэнтцэна. Гэта новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» пра польскую палітыку і жыццё ў Польшчы. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Чорная пятніца ў школе польскай мовы Polski Na Tak! Увесь лістапад — зніжка 25% на першы месяц вучобы. Промакод — ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ 🎥 Запрашаем на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Кракаве! Сустрэнемся 23 лістапада ў 17:00. Падрабязнасці і квіткі: https://forms.gle/z31umkEV79uXw1zS9 🎥 А таксама на размоўны клуб польскай мовы ў Кракаве ад Kates School разам з Кірылам: https://tally.so/r/mKXAVg Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    28 min
  6. Новыя правілы: як Туск хоча змяніць атрыманне польскага грамадзянства | Экзамен на грамадзянства

    NOV 13

    Новыя правілы: як Туск хоча змяніць атрыманне польскага грамадзянства | Экзамен на грамадзянства

    Як іншаземцу атрымаць польскае грамадзянства? Якія ёсць шляхі, колькі трэба чакаць і якія патрабаванні да ўзроўню валодання польскай мовай? І галоўнае зараз: як гэтыя правілы хочуць змяніць прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэм’ер Польшчы Дональд Туск? У якога з праектаў больш шансаў? Разбіраемся ў тым, што вядома пра праект урада па зменах у закон аб польскім грамадзянстве. Нядаўна апублікавалі прыклады пытанняў, якія могуць быць у тэсце на грамадзянства, які хоча ўвесці ўрад Туска. Наколькі складаныя гэтыя пытанні? Як да іх падрыхтавацца і чаму гледачам і глядачкам падкаста «Зроблена ў Польшчы» будзе прасцей здаць гэты тэст? Усё гэта абмяркоўваем у новым выпуску падкаста. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ 📚 Сямейная сустрэча «Як завесці дыназаўра» на беларускай мове ў музеі POLIN: https://polin.pl/pl/wydarzenie/yak-zavesci-dynazaura-tvorchyya-maystar-klasy-i-chytanne-knigi-razam-z-andreem-skurko Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    51 min
  7. Каму шкодзіць новы скандал: Качыньскаму ці Туску? Адно слова змяняе стаўленне палякаў да беларусаў

    NOV 5

    Каму шкодзіць новы скандал: Качыньскаму ці Туску? Адно слова змяняе стаўленне палякаў да беларусаў

    У Польшчы новы вялікі скандал: у ім адразу і PiS Яраслава Качыньскага, і KO Дональда Туска. Скандал разгарнуўся вакол CPK — гэта Centralny Port Komunikacyjny, вялікі інфраструктурны праект Качыньскага. Гэтая тэма гучала і падчас прэзідэнцкай кампаніі, у асноўным PiS крытыкаваў KO, што ўлады нічога не робяць. Але высветлілася: людзі PiS прадалі прыватнай фірме кусок зямлі, крытычна важны для праекта, літаральна ў апошнія дні перад перадачай улады ў 2023 годзе. Гэта як? Раскладваем па палічках, магчыма, галоўны скандал года. І другая тэма выпуска: якая розніца паміж стаўленнем палякаў да мігрантаў і іншаземцаў? Высветлілася, што яна ёсць — расказваем падрабязнасці ў новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

    52 min
  8. Еўра-2012 у Польшчы: рускі марш у Варшаве, беларус у зборнай Украіны, скандалы і грошы | Герчыкаў

    NOV 2

    Еўра-2012 у Польшчы: рускі марш у Варшаве, беларус у зборнай Украіны, скандалы і грошы | Герчыкаў

    Калісці Польшча і Украіна разам прымалі вялікі футбольны турнір: Еўра-2012. Складана ўявіць, але сборная Польшчы тады гуляла супраць Расіі. А рускія фанаты хадзілі маршам па Варшаве: можаце ўявіць, што адбывалася падчас гэтых маршаў. Што даў Польшчы чэмпіянат Еўропы па футболе? Ці патрэбныя зараз краіне такія вялікія стадыёны? Што казалі пра польскіх фанатаў у брытанскіх медыя пасля турніра? Галоўныя польскія гісторыі Еўра-2012 — у новым выпуска падкаста «Зроблена ў Польшчы». Госць выпуска — былы спартовы тэлекаментатар Дзмітрый Герчыкаў. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak 🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/ Вядоўцы: Максім Паршута https://www.instagram.com/maximlier/ Дзмітрый Герчыкаў https://www.instagram.com/dmitri_gerchikov/

    54 min

About

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

You Might Also Like