Ксёндз Раман Суша ў штотыднёвай рубрыцы "Філасофскія нататкі" працягвае знаёміць слухачоў з мыслярамі ХХ стагоддзя і сёння звяртаецца да постаці яўрэйскага філосафа Марціна Бубера. Бубер паказвае, што чалавек часта хаваецца не столькі ад Бога, колькі ад самога сябе, уцякаючы ў механізмы самападману. Гэтая думка закранае кожнага: можна быць у святыні, маліцца і выконваць абрады, але ўнутрана заставацца закрытым, жыць у фальшы. Аўтар праграмы заклікае задумацца над тым, як Божы голас разбурае нашыя хованкі і адкрывае шлях да сапраўднай свабоды. Адказаць на пытанне Бога «Дзе ты?» азначае зрабіць крок у бок праўды, вярнуцца да сябе і да Пана, падкрэслівае святар.
정보
- 프로그램
- 주기매주 업데이트
- 발행일2025년 9월 7일 오후 1:12 UTC
- 길이7분
- 등급전체 연령 사용가