Хрысціянства і сэкс: распутныя святары, каталіцкія летнікі і неўмяручае паганства

Гісторыя беларускага сэксу

У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" размаўляем пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях.

Як хрысціянскія цэрквы (а іх было на Беларусі да халеры) рэгулявалі палавое жыццё нашых продкаў? Ці паддаваліся нашыя продкі на спробы гэтага рэгулявання?

Чаму цела Хрыстова ў беларускім фальклоры не заўсёды тое, чым падаецца?

Навошта святарам час ад часу плявалі ў спіну?

Што рабілася ў кляштарах раней, і чым гэта нагадвае хрысціянскія летнікі цяпер?

Усё гэта, а таксама хрысціянскую песню «Gaudete», перакладзеную на беларускую Дар’яй Гардзейчык і выкананую Данутай Грынь, слухайце ў новым выпуску падкаста «Гісторыя Беларускага Сэксу».

Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы: 

У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!

若要收听包含儿童不宜内容的单集,请登录。

关注此节目的最新内容

登录或注册,以关注节目、存储单集,并获取最新更新。

选择国家或地区

非洲、中东和印度

亚太地区

欧洲

拉丁美洲和加勒比海地区

美国和加拿大