Андрэй Стрыжак дасылаў дзікпікі беларускім актывісткам у эміграцыі. Яны пра гэта расказалі Еўрарадыё. Праз пару хвілін пасля выхаду артыкула кіраўнік BySol апублікаваў пост, у якім выбачыўся перад тымі, каму зрабіў непрыемна, і заявіў, што яго дзеянні не мелі злога намеру. І панеслася. Адны лічаць, што фота пеніса не перакрыюць заслугі Андрэя, які дапамагае беларусам збегчы ад рэпрэсій. Іншыя выказваюць шчырае расчараванне праваабаронцай і заяўляюць пра рэпутацыйныя страты ў дэмсілах. Чаму дзікпік — гэта харасмент і дамагальніцтва? Што можна сказаць пра рэакцыю грамадства на артыкул Еўрарадыё і пост Андрэя? Чаму варта публічыць такія гісторыі?
Информация
- Подкаст
- ЧастотаЕжедневно
- Опубликовано23 июля 2025 г. в 09:50 UTC
- Длительность44 мин.
- ОграниченияБез ненормативной лексики