euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. 1d ago

    Улад Кобец. Чаму без дэмакратычнай Беларусі бяспекі для Еўропы не будзе

    У той час як Анджэй Пачобут насуперак усім перасцярогам паехаў у Беларусь, менавіта тэма бяспекі — як рэгіянальнай, так і асабістай — актыўна абмяркоўвалася на XXXV Эканамічным форуме ў Карпачы. Агулам форум быў маштабны: больш за 6000 гасцей з 53 краін свету, 500 панэльных дыскусій. Безумоўна, закраналася тэма Беларусі, гаварылі пра беларусаў і ад імя беларусаў. Бо беларуская дэлегацыя была прадстаўлена і палітыкамі, і экспертамі. На якія тэмы і праблемы найперш была скіравана ўвага ўдзельнікаў сёлетняга Форуму? Ці была Беларусь “у павестцы” і ў якім ключы ўзгадвалася? Чым каштоўны ўдзел у такіх сустрэчах і якую карысць беларускаму грамадству яны могуць прынесці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец

    Улад Кобец. Чаму без дэмакратычнай Беларусі бяспекі для Еўропы не будзе
  2. 1d ago

    Аляксандр Фрыдман. Дачакаўся: ці стануць перамога АдГ і паездка Пачобута пачаткам адлігі

    На выбарах у Германіі партыя “Альтэрнатыва для Германіі” атрымала перамогу. Так, гэта выбары не нацыянальныя, і размова пра адну федэральную зямлю, але гэта можа стаць пачаткам для прыходу правых і прарасійскіх сіл да ўлады. Таго, аб чым, як сцвярджаюць эксперты, мараць і Пуцін, і Лукашэнка. А тут яшчэ і паездка Анджэя Пачобута ў Беларусь, якая стала нагодай для размоў пра існаванне непублічнага перамоўнага трэку паміж Варшавай і Мінскам. І гэта без уліку анансаванага прыезду Коўла і чакання вялікага вызвалення ды магчымай “вялікай здзелкі” ў выніку. Ці варта ўспрымаць паездку Пачобута ў Беларусь як сведчанне таго, што рэжым Лукашэнкі гатовы да пачатку “адлігі”? Як перамога АдГ можа ў далейшым паўплываць на палітыку Германіі і Еўрасаюза агулам? Чым адметны анансаваны візіт Коўла ў Мінск? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    Аляксандр Фрыдман. Дачакаўся: ці стануць перамога АдГ і паездка Пачобута пачаткам адлігі
  3. 1d ago

    Уладзімір Жыгар. Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту пагрозы з боку Беларусі

    Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс на пачатку верасня заявіў, што літоўскія службы не маюць інфармацыі пра з’яўленне новых расійскіх ваенных часцей, якія маглі б непасрэдна пагражаць Літве, Латвіі або Польшчы. Адпаведна, Літва цяпер не бачыць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі. Гэта былі словы ў адказ на папярэджанні з боку Ціханоўскай, якая сказала, што “ў Беларусі будуецца новая ваенная інфраструктура, у тым ліку каля меж з ЕС”. А гэта, маўляў, можа сведчыць пра падрыхтоўку да магчымай эскалацыі. Фактычна на наступны дзень пра ваенную пагрозу з боку Беларусі заявіў і прадстаўнік спецслужбаў Украіны. Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі і ці адбываецца гэты рост насамрэч? Адкуль у Ціханоўскай інфармацыя, якую яна агучыла на сустрэчы ў Вільні? Што стаіць за мілітарызацыяй беларускай эканомікі і грамадства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам

    Уладзімір Жыгар. Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту пагрозы з боку Беларусі
  4. 2d ago

    Прэвентыўны аўтарытарызм рэжыму: дзе і ў чым яго слабыя месцы

    Нягледзячы на саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны і татальнае знішчэнне грамадзянскіх свабод унутры краіны, рэжым Лукашэнкі здолеў дамагчыся частковага дыпламатычнага пацяплення ў адносінах з ЗША і зняцця часткі санкцый. У адказ рэжымам былі памілаваны звыш 500 палітвязняў. Аднак шмат хто з вызваленых быў дэпартаваны з краіны, іх пашпарты рэжым ануляваў, рэпрэсіі ў краіне працягваюцца і пераходзяць на транснацыянальны ўзровень. Гэта наводзіць на думку, што для дэмакратычных сіл і краін Захаду гэты гандаль выяўляецца стратэгічным пройгрышам. Чаму ва ўмовах адсутнасці гарантаваных эканамічных выгод і захавання жорсткага еўрапейскага эмбарга рэжым працягвае чапляцца за амерыканскі дыпламатычны трэк? Што на сёння з сябе ўяўляе “прэвентыўны аўтарытарызм” рэжыму Лукашэнкі? У чым галоўныя рызыкі для рэжыму і чаму беларусы імі не могуць скарыстацца? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё са стыпендыятам даследчай праграмы імя Віталя Сіліцкага (2026) пры Цэнтры новых ідэй, студэнтам Карлава Універсітэта Глебам Фіцнерам

    Прэвентыўны аўтарытарызм рэжыму: дзе і ў чым яго слабыя месцы
  5. 2d ago

    Валянцін Стэфановіч: мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі

    9 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч. Дзяржава павінна быць максімальна прыязнай да сваіх грамадзян. Гэта тычыцца і пытання законнасці, калі законы роўныя для ўсіх, і свабоды бізнесу, і правоў чалавека. І свабоды выбару мовы. Безумоўна, мы мусім папулярызаваць і прасоўваць беларускую мову, а ва ўмовах двухмоўя чыноўнік павінен валодаць дзвюма мовамі. Каб у выпадку, калі Лукашэнка на судзе захоча выступаць па-руску, суддзя вёў яго судовае пасяджэнне па-руску, перакананы Валянцін Стэфановіч. Пра тое, чаму тэма правоў чалавека такая важная для пабудовы нацыянальнай дзяржавы, ці магчыма дамагчыся перамогі выключна мірным супрацівам і ці мае народ права на супраціў сілавы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінам Стэфановічам.

    Валянцін Стэфановіч: мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More From Euroradio

You Might Also Like