euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. 13h ago

    Кацярына Дэйкала. Ці ёсць у Беларусі шлях да перамен без новай (р)эвалюцыі?

    Амаль 900 чалавек вызвалілі з беларускіх турмаў з лета 2024 года. Але праваабаронцы нагадваюць: вызваленні не азначаюць, што рэпрэсіі спыніліся. Новыя крымінальныя справы, ціск на былых палітвязняў, прымусовая высылка і транснацыянальны пераслед — у заяве праваабарончай кааліцыі гаворка ідзе пра сістэму, якая змяняе формы, але не знікае. Дык па якіх крытэрыях насамрэч варта ацэньваць змены ў Беларусі? Пра гэта, а таксама пра ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў і спрэчкі вакол яго пагаворым з юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дэйкала. Чаму аргументы абодвух бакоў дыскусіі маюць рацыянальнае зерне, але эмоцыі часта пераважаюць? І ці можа "дарожная карта" ўзаемных крокаў паміж Беларуссю і ЕС стаць асновай для дыялогу, калі саступкі Еўропы ў ёй наўпрост прывязаны да канкрэтных крокаў беларускіх улад? Таксама абмяркуем развагі Віктара Бабарыкі пра эвалюцыйны, а не рэвалюцыйны шлях перамен: ці магчыма будаваць сістэму дапамогі людзям, не адмаўляючыся ад пытання адказнасці за рэпрэсіі?

    Кацярына Дэйкала. Ці ёсць у Беларусі шлях да перамен без новай (р)эвалюцыі?
  2. 14h ago

    Андрэй Махоўскі. Калійная тэма: Нежынскі калійны камбінат рыхтуюць да продажу?

    Калійная тэма апошнім часам у трэндзе: яе абмяркоўваюць у межах перамоў паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, транзіт калію абмяркоўваецца з урадамі краін Балтыі, беларускі калій становіцца прадметам перамоў паміж Вашынгтонам і Масквой, калію прысвячаецца нарада ў Лукашэнкі. Дакладней, увядзенню ў эксплуатацыю Нежынскага калійнага камбіната. Таго самага, які Лукашэнка хацеў (а можа, і да сёння хоча) прадаць амерыканцам. Але пакуль прадае гатовыя калійныя ўгнаенні. Ды, можа, яшчэ пачне прадаваць дызель. Але гэта не дакладна. Ці мае дачыненне да перамоў з ЗША нарада ў Лукашэнкі па Нежынскім калійным камбінаце? Як на сусветныя кошты на дызельнае паліва ўплывае аднаўленне ўдараў па расійскіх НПЗ? Што хаваецца за надзвычай нізкімі паказчыкамі ўзроўню беспрацоўя ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі

    Андрэй Махоўскі. Калійная тэма: Нежынскі калійны камбінат рыхтуюць да продажу?
  3. 15h ago

    Яўген Красулін. Сцэнар будучыні Беларусі: ці магчымы ён без крыві і пакут.

    Санкцыі Захаду і збліжэнне рэжыму Лукашэнкі з пуцінскай Расіяй, вайна ва Украіне, адкрыты ліст былых палітвязняў — любая з гэтых і безлічы іншых падзей ці акалічнасцей уплывае на будучае Беларусі. Ці можа ўплываць. А вось палітычныя структуры ці любыя іншыя інстытуцыі, створаныя ў эміграцыі, на гэта будучае, лічаць скептыкі, уплываць не могуць. Ад Рады БНР да Офіса Ціханоўскай і “Вольнай Беларусі” Пазняка. Але верыць у тое, што сцэнары будучыні нашай краіны пішуцца без нас, сумна. Ці магчыма ўвогуле ў сённяшніх умовах напісаць нейкі ўніверсальны сцэнар прымальнага для нас будучага Беларусі? Як у гэты сцэнар мусіць быць упісаны варыянт з вайной ва Украіне і рэфармаваннем дэмсіл? Ці можа “Ліст палітвязняў” змяніць гэты сцэнар і сам стаць сцэнаром для будычыні Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным

    Яўген Красулін. Сцэнар будучыні Беларусі: ці магчымы ён без крыві і пакут.
  4. 15h ago

    Ірына Сідорская. Ціханоўскую „пракачалі“, а аўтаркі ліста палітвязняў “не параіліся”: дзе тут гендар.

    Адкрыты ліст былых палітвязняў выклікаў вострую крытыку. І хоць найперш крытыкавалі тэзісы і прапановы, у тым лісце прапісаныя, але часам ўзнікала адчуванне, што ўзмацняе крытыку той факт, што з самастойнай палітычнай ініцыятывай выступілі жанчыны. Паралельна ў сваім апошнім стрыме Сяргей Ціханоўскі сцвярджае, што Святлане варта было застацца ў Беларусі і трапіць у турму, а яе палітычную кар’еру апісвае наступнымі словамі: “Хатнюю гаспадыню можна пракачаць”. А ў гэты час у Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў адбыўся раскол. Сярод публічна агучаных рознагалоссяў — стаўленне да гендарнай роўнасці і правоў ЛГБТ-людзей. Частка былых аднапартыйцаў выступае за больш інклюзіўную палітыку. Як адрозніць гендарныя стэрэатыпы ў крытыцы ліста былых палітвязняў ад абгрунтаваных палітычных прэтэнзій? Чаму жаночую палітычную кар’еру працягваюць апісваць як вынік чужой працы? Як змяняюцца палітычныя партыі разам са зменамі ў грамадстве і чаму пытанні гендарнай роўнасці становяцца для іх прынцыповымі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай

    Ірына Сідорская. Ціханоўскую „пракачалі“, а аўтаркі ліста палітвязняў “не параіліся”: дзе тут гендар.
  5. 1d ago

    Міхал Патоцкі. Не вытанчаныя падзеі: што адбываецца ў Польшчы і чаго чакаць беларусам.

    Для тых, хто не асабліва пільна сачыў альбо не паспеў разабрацца ў нюансах, як высветлілася, даўняга палітычнага канфлікту ў Польшчы, падзеі ў ноч з 30 на 31 кастрычніка сталі шокам. Гаворка пра супрацьстаянне вакол Канстытуцыйнага трыбунала Польшчы, праз якое прэзідэнт Карал Наўроцкі вымушаны быў адмяніць замежны візіт і вярнуцца ў Варшаву. Але таго, на што разлічвалі лукашэнкаўская і пуцінскага прапаганды, не здарылася: дзяржаўнага перавароту ў Польшчы і на момант нашага эфіру не адбылося. Але сама сітуацыя паспела папсаваць нервы беларусам у Польшчы. Ці можна палітычны канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбула і падзеі, якія адбываліся 30 кастрычніка, называць “спробай дзяржаўнага перавароту”? Што ляжыць у аснове сённяшняга палітычнага супрацьстаяння? Ці адаб’ецца гэты палітычны канфлікт на беларусах у Польшчы і чаму сам факт канфлікту так узрадаваў рэжымы Лукашэнкі і Пуціна. На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі

    Міхал Патоцкі. Не вытанчаныя падзеі: што адбываецца ў Польшчы і чаго чакаць беларусам.
  6. 1d ago

    Станіслава Гліннік. Што дае беларусам удзел дэмсіл у розных радах, сесіях і пасяджэннях?

    На мінулым тыдні дэлегацыя дэмакратычных сіл упершыню ўзяла ўдзел у сесіі Паўночнай рады ў Хельсінкі ў статусе міжнародных гасцей. Аб’яднаны пераходны кабінет прадстаўляў Павел Латушка, Каардынацыйную раду — Маргарыта Ворыхава, грамадзянскую супольнасць — выканаўчы дырэктар BEROC Леў Львоўскі, а Станіслава Гліннік агучвала пазіцыю Офіса Святланы Ціханоўскай. Беларуская дэлегацыя нагадала пра палітвязняў, рэпрэсіі, пагрозы нашай незалежнасці з боку Расіі. Чарговы раз падкрэсліўшы, што “ў Еўропе не можа быць трывалай бяспекі без дэмакратычнай Беларусі”. Што адметнага для дэмакратычнага руху і беларусаў агулам ва ўдзеле беларускай дэлегацыі ў чарговай сесіі чарговай рады? Ці магчыма праз такі ўдзел і такія кантакты вырашыць сапраўды актуальныя на сёння пытанні беларускай дыяспары? Што сёння адбываецца ў Офісе і ці будуць структуры дэмсіл распаўсюджваць “Ліст палітвязняў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік

    Станіслава Гліннік. Што дае беларусам удзел дэмсіл у розных радах, сесіях і пасяджэннях?

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More From Euroradio

You Might Also Like