34 episodes

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

TOK | TALK Беларус‪ь‬ Наша Ніва

    • News

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

    Сыход Лукашэнкі і наступны прэзідэнт Беларусі: ТОК з Дракахрустам

    Сыход Лукашэнкі і наступны прэзідэнт Беларусі: ТОК з Дракахрустам

    У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе канец Лукашэнкі і хто будзе беларускім Хрушчовым.

    Дракахруст таксама дае ацэнкі вядомым апазіцыйным дзеячам: Святлане Ціханоўскай, Франаку Вячорку, Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу. Называе галоўную памылку Зянона Пазняка і кажа, у чым палягаюць прынцыповыя разыходжанні з Андрэем Саннікавым. Палітолаг тлумачыць беларускую апантанасць Расіяй і называе трывожныя прыкметы, якія сведчаць пра тое, што «Расія – унутры нас».

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:54 – самы траўматычны момант для Лукашэнкі
    03:23 – хто павінен сказаць «сыходзь», каб Лукашэнка сышоў
    07:10 – макееўская лібералізацыя была ўяўнай?
    11:15 – чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м
    14:35 – наколькі доўгая рука Масквы
    18:08 – калі Лукашэнка абвесціць народнае перамір’е
    24:11 – чаму Лукашэнка не мяняе Эйсмант
    25:41 – Эйсмант ці Качанава – хто бліжэйшы да Лукашэнкі?
    26:10 – хто найбольш уплывае на Лукашэнку
    27:46 – якім будзе канец Лукашэнкі
    28:12 – планы Фядуты на Лукашэнку ў 1994-м
    30:25 – ці таленавіты дыктатар Лукашэнка
    37:19 – хто самы моцны праціўнік Лукашэнкі
    41:17 – хто будзе беларускім Хрушчовым
    43:30 – паралелі з дыктатарам Франка
    44:45 – якія шанцы на ўладу ў Віктара Лукашэнкі
    46:01 – Віктар ці Коля Лукашэнка?
    47:04 – хто мог перамагчы Лукашэнку: Пазняк, Карпенка, Домаш, Ганчарык, Ціханоўская?
    50:07 – спрэчкі з Саннікавым
    55:21 – у Ціханоўскай ёсць народнасць, якая была ў Лукашэнкі
    59:16 – пра зайздрасць да Франака Вячоркі
    1:01:25 – Ціханоўскі нагадваў і Навальнага, і Лукашэнку
    1:02:58 – Бабарыка не грэбаваў народам
    1:05:09 – «Статкевіч – сапраўдны герой»
    1:05:47 – Севярынец умее граць у палітычныя гульні
    1:06:17 – выйгрышная стратэгія для дэмсіл
    1:08:00 – што з сябе ўяўляюць прапагандысты Пятроўскі, Шпакоўскі, Дзермант
    1:09:58 – Гігін інтэлектуал?
    1:11:40 – чаму Мельянцоў пераабуўся?
    1:15:53 – чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарас

    • 2 hr
    КНЫРОВІЧ: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і каго мусіць зліць Церцель | ТОК

    КНЫРОВІЧ: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і каго мусіць зліць Церцель | ТОК

    Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць.

    У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуціна і чаму побач з імі нельга ставіць Машэнскага. Тлумачыць, чаму не зайзросціць Пракапеню, кажа пра данос на сябе, які знайшоў у злітай базе КДБ, і чаму Карпянкоў мусіў узрадавацца зліву. Згадвае знаёмства з Пракоп’евым, а таксама даводзіць, чаму паміж бізнэсам і палітыкай ён абірае палітыку.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:24 – ці быў даляравым мільянерам
    03:09 – мог купіць любую машыну, але абраў «Вольва»
    04:32 – чым адрозніваецца мысленне заможнага чалавека
    07:20 – як атрымаў кампанію «Сармат»
    09:23 – чым цяпер зарабляе
    10:19 – пра досвед бізнэс-анёла
    12:39 – ці праўда, што беларусы жывуць зараз найлепш за ўсе часы?
    15:43 – галоўная хлусня Лукашэнкі
    19:50 – у чым заслуга Лукашэнкі
    26:16 – чым адрозніваецца вытворчасць хлеба ад вытворчасці танка
    27:32 – «Рынак у Расіі адкрыўся не для МАЗа»
    29:20 – «Узяцце Аўдзееўкі замяняе ўзяццё Берліна»
    30:31 – пра данос на сябе
    33:06 – што не так з даносамі, альбо «пчолы супраць мёду»
    35:44 – пра інстытут рэпутацыі і савецкага чалавека
    39:01 – наколькі беларусы законапаслухмяныя
    40:23 – ці паляцяць галовы за зліў базы КДБ
    41:59 – найлепшы беларускі бізнэс
    43:05 – чаму натхняецца вытворцам «Анегі»
    44:11 – ці ёсць паспяховыя дзяржаўныя прадпрыемствы
    47:52 – прыход «Вайлдберыз» і «Азона» – гэта добра?
    51:15 – пра Алексіна і цыгарэтную вайну
    52:04 – пра Шакуціна і Дзерыпаску
    54:46 – стаўленне да Машэнскага
    56:06 – ці зайздросціць Пракапеню
    1:03:08 – самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі: Руды, Румас, Калаўр
    1:06:14 – знаёмства з Пракоп’евым
    1:10:19 – «Латушка – аўтакрат»
    1:11:45 – пра Ціханоўскую
    1:13:02 – навошта ідзе ў КР, і пры чым тут смута ў Расіі
    1:18:41 – памылкі Цапкалы
    1:20:09 – памылкі Бабарыкі
    1:22:19 – ці былі памылкі ў Лукашэнкі
    1:24:19 – каму Лукашэнка можа даверыць уладу
    1:25:14 – беларуская эліта
    1:27:32 – пра крыміналку 2008 года, і як удалося адкупіцца
    1:29:04 – чаму рэжым Лукашэнкі не

    • 2 hr 10 min
    КАРЧМА 1863 – госці з КДБ і мафія, Каліноўскі і чый Давыдзька | Ясінскі

    КАРЧМА 1863 – госці з КДБ і мафія, Каліноўскі і чый Давыдзька | Ясінскі

    Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі.

    У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у прыватнай школе і як праходзілі выбары прэзідэнта школы. Распавядае Ілля і пра акцёрскае мінулае ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў, зорку тэатра Ігара Сігова і рэжысёра Мікалая Халезіна. Кажа пра людзей сістэмы, якія выйшлі з тэатральных асяродкаў: экс-дэпутата, тэлевядоўцу Генадзя Давыдзьку і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:35 – месца, дзе планавалася паўстанне Каліноўскага
    03:36 – пра повара і топ-стравы
    05:49 – пра гасцей з КДБ і ватных маргіналаў
    08:07 – траблы з суседзямі і даносы
    12:40 – пра ліцвінізм
    13:16 – пра агентуру і колькі каштуе адкрыць рэстаран
    15:58 – пра бюракратыю, санстанцыю і моўную камісію
    19:24 – «Удалося выйсці ў яшчэ большы мінус»
    20:30 – крытыка: малыя порцыі, доўгае абслугоўванне
    25:33 – пра Каліноўскага
    27:54 – унікальны валун у карчме
    29:35 – аб працы ў прыватнай школе Стэмбрыдж
    31:41 – чым адрозніваецца навучанне ў прыватнай школе
    35:15 – пра выбары прэзідэнта ў школе
    37:27 – пра сістэму ацэнкі навучання
    38:50 – як кормяць дзяцей у прыватнай школе
    42:04 – колькі каштуе навучанне і як клапоцяцца пра настаўнікаў
    44:53 – лісты каліноўцам
    54:21 – у чым асаблівасць працы з дзецьмі эмігрантаў
    58:42 – БЛІЦ: Карпянкоў, Лукашэнка ці Ярмошына; Ціханоўская, Латушка ці Пракоп’еў
    1:04:18 – канкурэнцыя паміж РТБД і Купалаўскім тэатрам
    1:06:30 – пра Ігара Сігова
    1:07:45 – пра Няфёдаву і Купалаўскі
    1:08:35 – пра акцёра – новаспечанага дэпутата Чарнецкага
    1:09:53 – заслугі Веры Паляковай-Макей
    1:11:21 – як 2020-ы адбіўся на РТБД
    1:12:18 – пра цэнзуру ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў
    1:16:21 – чаму забаранілі пастаноўку па «Чарнобыльскай малітве»
    1:17:52 – байка пра Генадзя Давыдзьку
    1:18:23 – пра Наталлю Эйсмант
    1:19:03 – пра Халезіна і «Свабодны тэатр»
    1:19:45 – пра заробкі акцёраў
    1:24:07 – пра спектакль па Горваце і вёску
    1:29:34 – пра «Ціхароў» Філіпенкі
    1:33:33 – гісторыя пра пераламаны хрыбетнік

    • 1 hr 41 min
    ДАНЕЙКА: пра Еўраопт і Мілавіцу, працу ў Белгазпрамбанку, Бабарыку і Тапузідзіса | ТОК

    ДАНЕЙКА: пра Еўраопт і Мілавіцу, працу ў Белгазпрамбанку, Бабарыку і Тапузідзіса | ТОК

    Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка.

    У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход беларусаў у бізнэсе, навошта Лукашэнку «Еўраопт», у чым сакрэт поспеху Паўла Тапузідзіса і як удалося зрабіць паспяховай «Мілавіцу». Хваліць сацыяльную палітыку Лукашэнкі і аналізуе ўплыў Расіі. Тлумачыць філасофію масонства і разважае пра будучыню Кітая.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:34 – як «Мілавіца» стала паспяховай
    02:53 – праца ў Белгазпрамбанку і Бабарыка
    07:18 – ці зашмат у Беларусі банкаў, як сцвярджае Лукашэнка
    09:17 – чаму Лукашэнка баіцца прыватнага бізнэсу
    12:03 – «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю»
    13:52 – ці праўда, што ў Беларусі ўсё скупляюць расіяне
    15:30 – ці можа Беларусь выйсці з-пад эканамічнага ўплыву Расіі
    17:28 – не будзе Лукашэнкі, Беларусь будзе часткай Расіі?
    19:04 – у чым сакрэт поспеху Тапузідзіса
    20:41 – навошта Лукашэнку «Еўраопт»
    22:14 – каго з чыноўнікаў можна пахваліць
    24:04 – пра розніцу ў заробках у 100 разоў
    26:07 – пра сустрэчу з мільярдэрам Джорджам Сорасам
    29:22 – пра гадзіннік, машыну і кватэру
    32:04 – пра бізнэсоўцаў у Беларусі, Расіі і Украіне
    37:37 – чаму беларусы навучыліся рабіць толькі трактары
    40:34 – 2020 год адкінуў Беларусь назад ці прасунуў наперад
    42:07 – беларусы вельмі наіўныя ў бізнэсе
    50:07 – што будзе з Кітаем
    52:52 – хто пераможа: Кітай ці Амерыка
    53:54 – што будзе з Расіяй, Украінай і чым скончыцца вайна
    58:07 – пра масонства ў Беларусі
    01:00:44 – дзве кнігі, якія найбольш паўплывалі
    01:01:50 – Сіліцкі ці Шрайбман
    01:03:08 – калі быў шанец на змены ў Беларусі
    01:05:34 – як вывесіў бчб-сцяг з акна Дома ўраду
    01:09:54 – што зараз могуць рабіць дэмсілы
    01:11:49 – пра новы факультэт у ЕГУ, штучны інтэлект і іншы падыход да навучання
    01:17:33 – пра шляхецкія карані і чым могуць ганарыцца беларусы

    • 1 hr 21 min
    ПРАЎДА ПРА ТУРМУ ў Беларусі: крымінальныя аўтарытэты і блатныя, нізкі статус, оргіі і адзіночка ТОК

    ПРАЎДА ПРА ТУРМУ ў Беларусі: крымінальныя аўтарытэты і блатныя, нізкі статус, оргіі і адзіночка ТОК

    Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі.

    Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная? Ці ёсць яшчэ крымінальныя аўтарытэты і якія прывілеі яны маюць? Што такое «нізкі статус» і каму яго вешаюць? Як працуе каставая сістэма і чаму парадкі «вароў у законе» лепшыя за дыктатуру адміністрацыі? У гэтай размове безліч гісторый, вартых серыяла: бойка са сматрачым, патасоўка з адміністрацыяй, спробы ўцёкаў і галадоўка ўсёй наваполацкай калоніяй.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:58 – пра два гады ў адзіночцы
    03:25 – як у калоніі «апусцілі» сматрачага Ліса
    07:39 – як камунікуюць зняволеныя ў адзіночцы
    14:30 – «дактары – АМАП у белых халатах»
    17:35 – як спрабавалі атруціць у камеры ў Горках
    21:12 – што такое «нізкі статус»
    23:02 – пра оргію ў суседняй камеры
    24:49 – аўтарытэты сыходзілі добраахвотна ў «нізкі статус»
    25:34 – якія правакацыі ладзяць палітычным
    26:41 – хто вырашае перавесці чалавека ў «нізкі статус»
    30:59 – чаму крымінальнікі падтрымліваюць каставую сістэму
    32:19 – бунт у калоніі, дзе трымаюць Бабарыку
    33:36 – як асуджаны перамог у бойцы з адміністрацыяй
    37:06 – пра падставу ў калоніі «Віцьба»
    38:56 – пра «вароў у законе» і каставую сістэму
    44:27 – басякі, блатныя і сматрачыя
    46:03 – пра крымінальных аўтарытэтаў
    48:05 – прывілеі аўтарытэтаў
    52:22 – супрацоўнікі адміністрацыі сумкамі выносілі тушонку
    54:41 – што здзівіла на волі
    56:15 – пра новы пераслед і выезд у Літву
    58:01 – якую пенсію плацілі ў Беларусі
    1:02:50 – хто ідзе працаваць у калоніі
    1:04:45 – як у зняволенні ставяцца да стукачоў
    1:06:05 – як у турме ставяцца да Лукашэнкі і Пуціна
    1:07:32 – як трапіў за краты першы раз
    1:08:45 – як КДБ спрабавала вербаваць
    1:12:55 – за што пасадзілі другі раз
    1:19:53 – як вызваліў з турмы галоўнага інжынера нафтабазы
    1:23:01 – пра гэбістку ў праваабарончай арганізацыі «Платформа»
    1:27:01 – гід па месцах зняволення: Горкі,

    • 1 hr 42 min
    Славуты гісторык: дыктатараў як Лукашэнка не было! А Каліноўскі і Вітаўт пераацэненыя | Латышонак

    Славуты гісторык: дыктатараў як Лукашэнка не было! А Каліноўскі і Вітаўт пераацэненыя | Латышонак

    Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў.

    Тлумачыць, чаму беларусы могуць развівацца толькі ў цяплічных умовах, дае прагноз па Трэцяй сусветнай, кажа, чаму лозунг «За нашу і вашу свабоду» ні да чаго не вядзе і чаму для беларусаў галоўнае зараз – захаваць жывую сілу. Даводзіць, чаму Каліноўскі і Вітаўт Вялікі пераацэненыя, а каго беларусы незаслужана забылі. Кажа, калі павінны святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў Айчыны, і чаму 17 верасня ў гісторыі Беларусі не можа быць святам.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:57 – ці быў Лукашэнка непазбежнасцю
    04:17 – чым адрозніваюцца беларусы ад літоўцаў, латышоў і эстонцаў
    06:47 – хто прыйдзе пасля Лукашэнкі
    08:49 – каго з сусветнай гісторыі нагадвае Лукашэнка
    09:49 – дзякуючы чаму ў Беларусі няма вайны
    11:28 – чаму Лукашэнка знішчае ўсё беларускае
    15:14 – ці важна Лукашэнку, што будзе пасля яго
    16:33 – «Пазняк не быў рэвалюцыйным правадыром»
    17:44 – пра Ціханоўскую і Бабарыку
    20:26 – «Марзалюка калісьці любіў»
    22:53 – сістэма пачне сама сябе жэрці, вось калі
    25:05 – калі Лукашэнка пачне рэпрэсаваць сваіх сілавікоў
    25:46 – можа быць сапраўды варта «не злаваць дзеда»?
    27:51 – ці можна параўнаць беларускую сітуацыю з часамі «Салідарнасці»
    29:13 – ці можа ўсё скончыцца круглым сталом у Беларусі
    31:11 – ці здольны згенераваць рэжым жывую ідэалогію
    33:53 – ці можа Беларусь стаць другой Ірландыяй
    35:28 – БЛІЦ: Каліноўскі ці Баброўскі, Быкаў ці Шамякін, Гавел ці Валэнса
    41:11 – «Пуцін не чакаў ніякай вайны»
    46:54 – ці можа пачацца Трэцяя сусветная
    50:46 – Бандэра – герой?
    56:37 – пасляваенны беларускі супраціў – праўда ці міф?
    57:49 – каму належыць спадчына ВКЛ?
    1:03:05 – пра Каліноўскага і паўстанне
    1:09:52 – Вітаўт Вялікі пераацэнены
    1:11:34 – Рагвалод і Рагнеда былі скандынавамі, а Полацк узяў сын ці брат Рагнара Лодбрака
    1:17:43 – самая важная падзея ў гісторыі Беларусі
    1:23:57 – чаму Лукашэнка спачатку дазволіў, а пасля забаніў БНР
    1:24:59

    • 1 hr 42 min

Top Podcasts In News

The Daily
The New York Times
The Tucker Carlson Show
Tucker Carlson Network
Up First
NPR
Pod Save America
Crooked Media
The Megyn Kelly Show
SiriusXM
The Ben Shapiro Show
The Daily Wire

You Might Also Like

Голый землекоп
libo/libo
Сперва роди
libo/libo
Кавачай
Alexey Ponomarev, Anna Filimonova
Тюремный подкаст
Поехавший
Что случилось
Медуза / Meduza
Что это было?
BBC Russian Radio