euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Зміцер Дзядзенка. “Гульні Цырцэі”: пра забойства, бардэлі, чэкістаў і чалавечае свінства

    8 G. TEMU

    Зміцер Дзядзенка. “Гульні Цырцэі”: пра забойства, бардэлі, чэкістаў і чалавечае свінства

    Мы працягваем знаёміць вас з пісьменнікамі і іх творамі, якія ўвайшлі ў "кароткі спіс" літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, што ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. У папярэдніх выпусках сумесных стрымаў Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа мы пазнаёміліся з кнігай Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы”, з пісьменніцай Югасяй Калядой ды яе творам “Перамена месцаў”, публіцыстам, былым галоўным рэдактарам беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандрам Лукашуком і яго кнігай “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”. На чарзе — сустрэча са Змітром Дзядзенкам і яго раманам “Гульні Цырцэі”. Запрашаем! Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 года адбудзецца 15 лістапада 2025 года а 19:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску. Што з сябе ўяўляе раман “Гульні Цырцэі” і чаго ў ім больш: гістарычнага крыміналу ці беларускага нуару? Ці лёгка было прытрымлівацца гістарычнай “нейтральнасці” і як атрымалася не перайсці межы ў апісанні эратычных сцэн? Чаму раман немагчыма было выдаць у Беларусі і якая літаратура больш важная сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, бард, краязнаўца Зміцер Дзядзенка

    43 min
  2. Яўген Афнагель. Вызваленні праз саступкі: ці магчымыя перамовы з Лукашэнкам

    9 G. TEMU

    Яўген Афнагель. Вызваленні праз саступкі: ці магчымыя перамовы з Лукашэнкам

    Месяц таму Яўген Афнагель быў вызвалены і дэпартаваны ў Літву па выніку перамоваў Вашынгтона з Мінскам. За кратамі каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” правёў амаль 5 гадоў. За мяжой Яўген, як і большасць з яго групы, вызваленай 11 верасня 2025 года, апынуўся без пашпарта. Але з тэзісам “альбо так, альбо ніяк” актывіст не згодны, як і з тым, што Захад мусіць ісці на саступкі Лукашэнку. Якія б гуманітарныя мэты не пераследваліся перамоўшчыкамі з рэжымам. Ці не быў, на яго думку, 2020 год памылкай і як успрыняў вызваленне з дэпартацыяй? Ці варта ісці на саступкі рэжыму і чаму ціск больш карысны за перамовы з Лукашэнкам сёння? Як ацэньвае стан дэмсіл ў эміграцыі і ці магчымая кансалідацыя апазіцыі ў сённяшніх умовах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, адзін з заснавальнікаў руху супраціву “Зубр” Яўген Афнагель

    41 min
  3. Роза Турарбекава. Атака мігрантаў: закрые Польшча мяжу наноў ці адкрые новыя пераходы

    10 G. TEMU

    Роза Турарбекава. Атака мігрантаў: закрые Польшча мяжу наноў ці адкрые новыя пераходы

    Напярэдадні сустрэчы лідараў ЗША і Кітая нечакана наноў распачалося эканамічнае супрацьстаянне: Кітай забараніў экспарт усяго, што ўтрымлівае рэдказямельныя металы, у адказ Трамп увёў 100% падатак на усе тавары з Паднябеснай. У нашым рэгіёне свае “гульні”: колькасць мігрантаў, якія штурмуюць польскую мяжу, апошнім часам павялічылася. І гэта на фоне размоў, пра магчымае адкрыццё Варшавай прапускных пунктаў, якія былі зачыненыя раней: з-за арышту Пачобута, да прыкладу. А Літва прыняла рашэнне аб зніжэнні статусу бяспекі для Ціханоўскай… Чым небяспечнае супрацьстаянне Пекіна і Вашынгтона і ці ставіць яно пытанне выбару перад Лукашэнкам? Ці здольны Лукашэнка вырашаць пытанне з мігрантамі на межах Беларусі з краінамі ЕС ці варта чакаць, што Польшча адкрые дадатковыя памежныя пераходы? Што стаіць за рашэннем Літвы адносна ўзроўню бяспекі для Ціханоўскай і якіх наступтваў гэтага рашэння вярта чакаць у будучым? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    45 min
  4. Андрэй Махоўскі. “Шконка” для Шакуціна, бензін для Расіі і тарыфы Трампа для Кітая

    11 G. TEMU

    Андрэй Махоўскі. “Шконка” для Шакуціна, бензін для Расіі і тарыфы Трампа для Кітая

    Мінулы тыдзень быў складаны для некалі ўплывовага гаманца Лукашэнкі, экс-уладальніка “Амкадор” Шакуціна, які некалькі дзён вымушана правёў у СІЗА. А таксама для адносінаў паміж ЗША і Кітаем — там наноў пачалася гандлёва-падатковая вайна. Затое, здаецца, Лукашэнку ізноў падфарціла: з-за ўкраінскіх атак па расійскіх НПЗ там склалася крызісная сітуацыя з палівам — і Масква хоча набываць бензін у Беларусі… Што стаіць за непрыемнасцямі Шакуціна і дзякуючы чаму расце імпарт беларускіх ІТ-паслуг? Чым сусветнай эканоміцы пагражае супрацьстаянне Пекіна і Вашынгтона і ці закране гэта Беларусь? Ці здолее зарабіць Лукашэнка на праблемах з бензінам у Расіі і чым скончылася бітва за ўраджай беларускіх чыноўнікаў і аграрыяў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі

    42 min
  5. Вадзім Пракоп’еў. Узмацніць ці разваліць: чаго чакаць ад Ціханоўскага ў наступныя 100 дзён

    3 DNI TEMU

    Вадзім Пракоп’еў. Узмацніць ці разваліць: чаго чакаць ад Ціханоўскага ў наступныя 100 дзён

    Сяргей Ціханоўскі падвёў вынік сваіх “100 дзён на свабодзе” і прызнаў, што за гэты час “зрабіў шэраг памылак”. Паглыбляцца ў тэму і аналіз тых памылак Сяргей не стаў. Але гэта добра робяць за яго іншыя. І досыць актыўна. Хоць часам здараюцца і каментарыі ў абарону Ціханоўскага і яго слоў ды дзеянняў. Зрэшты, крытыкаваць (як і абараняць) у нас любяць. Да прыкладу, хваляць Трампа за тое, што дзякуючы яму на волю пачалі выходзіць беларускія палітвязні. І крытыкуюць Трампа ж за тое, што легітымізуе Лукашэнку, а вызваляюць палітвязняў не правільна. Ці можна казаць, што Ціханоўскага не пачулі (ці ўсё ж пачулі?) у ЗША і ці адчуваецца вынік ад адмовы Ціханоўскай пайсці на CNN? Ці чакаць канфрантацыі паміж Сяргеем Ціханоўскім і іншымі супрацоўнікамі Офіса і чым небяспечнае зніжэнне ўзроўню бяспекі Ціханоўскай у Літве? Што адбываецца з беларускай дыяспарай і чым пагражае палітычным структурам за мяжой пацяпленне адносін Мінска і Вашынгтона? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай Рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.

    59 min
  6. Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Пра вайну і палітыку: эфір з добраахвотнікам і дэлегатам КР “Лахвічам”

    3 DNI TEMU

    Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Пра вайну і палітыку: эфір з добраахвотнікам і дэлегатам КР “Лахвічам”

    Спробы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа замірыць Расію і Украіну не даюць вынікаў, і таму баі там працягваюцца. І па-ранейшаму ў абароне Украіны ад расійскіх акупантаў бяруць удзел і беларускія добраахвотнікі. А некаторыя з іх яшчэ паралельна і грамадскай дзейнасцю займаюцца. Напрыклад, з’яўляюцца дэлегатамі Каардынацыйнай рады. Вось толькі чым далей, тым больш скепсісу чуваць у словах байцоў (ці ветэранаў) адносна і Каардынацыйнай рады, і іншых палітычных структур дэмсіл… Што адбываецца на фронце і ці сапраўды камандаванне ЗСУ робіць усё, каб беларускія добраахвотнікі не фармавалі свае структуры ў войску? Што адбываецца ў каардынацыйнай радзе і чаму “Лахвіч” мінімізаваў сваю працу там? Ці верыць у магчымасць стварэння беларускіх мілітарызаваных структур за мяжой і як ставіцца да прапаноў пачаць перамовы з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Незалежныя белаоусы” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч

    39 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić