euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Вадзім Пракоп’еў. Узмацніць ці разваліць: чаго чакаць ад Ціханоўскага ў наступныя 100 дзён

    8 HR AGO

    Вадзім Пракоп’еў. Узмацніць ці разваліць: чаго чакаць ад Ціханоўскага ў наступныя 100 дзён

    Сяргей Ціханоўскі падвёў вынік сваіх “100 дзён на свабодзе” і прызнаў, што за гэты час “зрабіў шэраг памылак”. Паглыбляцца ў тэму і аналіз тых памылак Сяргей не стаў. Але гэта добра робяць за яго іншыя. І досыць актыўна. Хоць часам здараюцца і каментарыі ў абарону Ціханоўскага і яго слоў ды дзеянняў. Зрэшты, крытыкаваць (як і абараняць) у нас любяць. Да прыкладу, хваляць Трампа за тое, што дзякуючы яму на волю пачалі выходзіць беларускія палітвязні. І крытыкуюць Трампа ж за тое, што легітымізуе Лукашэнку, а вызваляюць палітвязняў не правільна. Ці можна казаць, што Ціханоўскага не пачулі (ці ўсё ж пачулі?) у ЗША і ці адчуваецца вынік ад адмовы Ціханоўскай пайсці на CNN? Ці чакаць канфрантацыі паміж Сяргеем Ціханоўскім і іншымі супрацоўнікамі Офіса і чым небяспечнае зніжэнне ўзроўню бяспекі Ціханоўскай у Літве? Што адбываецца з беларускай дыяспарай і чым пагражае палітычным структурам за мяжой пацяпленне адносін Мінска і Вашынгтона? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай Рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.

    59 min
  2. Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Пра вайну і палітыку: эфір з добраахвотнікам і дэлегатам КР “Лахвічам”

    9 HR AGO

    Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Пра вайну і палітыку: эфір з добраахвотнікам і дэлегатам КР “Лахвічам”

    Спробы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа замірыць Расію і Украіну не даюць вынікаў, і таму баі там працягваюцца. І па-ранейшаму ў абароне Украіны ад расійскіх акупантаў бяруць удзел і беларускія добраахвотнікі. А некаторыя з іх яшчэ паралельна і грамадскай дзейнасцю займаюцца. Напрыклад, з’яўляюцца дэлегатамі Каардынацыйнай рады. Вось толькі чым далей, тым больш скепсісу чуваць у словах байцоў (ці ветэранаў) адносна і Каардынацыйнай рады, і іншых палітычных структур дэмсіл… Што адбываецца на фронце і ці сапраўды камандаванне ЗСУ робіць усё, каб беларускія добраахвотнікі не фармавалі свае структуры ў войску? Што адбываецца ў каардынацыйнай радзе і чаму “Лахвіч” мінімізаваў сваю працу там? Ці верыць у магчымасць стварэння беларускіх мілітарызаваных структур за мяжой і як ставіцца да прапаноў пачаць перамовы з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Незалежныя белаоусы” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч

    39 min
  3. Алесь Дзянісаў і Пётр Дудановіч. Панк-дыпламатыя: як нашы Dzieciuki на еўрапейскую сцэну выходзяць

    10 HR AGO

    Алесь Дзянісаў і Пётр Дудановіч. Панк-дыпламатыя: як нашы Dzieciuki на еўрапейскую сцэну выходзяць

    Ужо не першы раз беларускія панкі з гурта Dzieciuki ладзяць цікавыя калабы з гуртамі з іншых краін. Гэтым разам супольны выступ ладзіцца з чэшскім хардкор/панк гуртом The Neunikneš. Прычым канцэрт будзе не толькі ў Варшаве. Увогуле, беларускія музыканты і гурты даволі актыўна ўбудоўваюцца ў еўрапейскую (і не толькі) музычную плынь. Усё часцей ладзяцца не толькі выключна беларускія фэсты, але і атрымліваюць запрашэнні на фестывалі еўрапейскія. Ладзяць не толькі сумесныя канцэрты з еўрапейскімі гуртамі, але і запрашаюць мясцовых музыкаў у свае каманды ці на запісы новых песень. Чым адметныя музыкі з гурта The Neunikneš і як з імі лёс звёў Dzieciukоў? Ці складана арганізаваць у краінах Еўропы выступ для беларускіх гуртоў і ці ёсць да іх цікавасць у еўрапейскага слухача? Што адбываецца з беларускай музыкай у эміграцыі і як прызнанне экстрэмістамі ўплывае на творчасць музыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае удзельнік гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў і арганізатар канцэртаў Пётр Дудановіч

    40 min
  4. Маргарыта Ворыхава. Ці здольныя дэмсілы дапамагчы беларускім студэнтам за мяжой

    12 HR AGO

    Маргарыта Ворыхава. Ці здольныя дэмсілы дапамагчы беларускім студэнтам за мяжой

    Апошнія тыдні былі для беларускіх дэмсіл насычанымі: удзел у мерапрыемствах, канферэнцыях ды сустрэчах рознага ўзроўню і ў розных краінах. Пытанні найчасцей разглядаліся агульныя і нават глабальныя, але, выглядае на тое, што і канкрэтныя праблемы беларускай моладзі не засталіся паза ўвагай. Чым адметныя былі мерапрыемствы і сустрэчы, праведзеныя апошнім часам у Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы і якія канкрэтна моладзевыя пытанні ўздымаліся на тых сустрэчах? Ці сапраўды рэальна вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія студэнты за мяжой, і што для гэтага робіцца? Чаму беларускія дэмсілы хвалюе пытанне тэлефонаў, якія вучні ў школах Беларусі вымушаныя здаваць перад пачаткам урокаў, і што там з расійскай дэлегацыяй ў Савеце Еўропы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарытай Ворыхавай

    33 min
  5. “Калі нешта муляе — жывеш”: эміграцыя і каханне ў кнізе Анкі Упалы

    1 DAY AGO

    “Калі нешта муляе — жывеш”: эміграцыя і каханне ў кнізе Анкі Упалы

    Летась Анка Упала выпусціла аповесць пад назвай “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў”. Кнігу можна чытаць як працяг папярэдняга раману пісьменніцы “На заснежаны востраў” (пра жыццё ў іншай краіне), а можна — як асобны твор. Крытыкі кажуць пра яго кінематаграфічнасць. Аўтарка не супраціўляецца — на яе стыль сапраўды паўплывала паўночнаеўрапейскае кіно з яго бесстароннім рэалізмам. У аповесці “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў” галоўная гераіня, Алена, зноў едзе ў Стакгольм — каб папрацаваць у архівах і сустрэцца з сяброўкай Тунці — дзяўчынай афрыканскага паходжання. Акрамя швецкай лініі ў аповесці ёсць і беларуская — Алене робяць аперацыю ў мінскай бальніцы, яна ходзіць купацца на Цнянку. Камунікацыя і складанасці стасункаў з людзьмі — галоўная тэма твора. “Ад гэтай кнігі дакладна не стане горш, а можа нават стане лепш”, — пішуць крытыкі. І мы ім верым. Тым больш, што кніга ўвайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Анка Упала стане госцяй сумеснага стрыму Еўрарадыё і беларускага ПЭН-цэнтру.

    48 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like