euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр Фрыдман. Ці закрыюць метэазонды следам за мяжой і перамоўны трэк Мінска з ЗША

    9 G. TEMU

    Аляксандр Фрыдман. Ці закрыюць метэазонды следам за мяжой і перамоўны трэк Мінска з ЗША

    Метэазонды з кантрабандай беларускіх цыгарэт у небе Літвы прывялі да непрыемных наступстваў. Што праўда, пакуль яны непрыемныя выключна для шараговых беларусаў і літоўцаў — як зачыненая на месяц мяжа ўдарыць па кантрабандыстах, рэжыму і канкрэтна Лукашэнку, сказаць складана. Найхутчэй — ніяк. Тым не менш, ёсць два моманты, якія, не выключана, памяняюць сітуацыю: падтрымку дзеянняў Літвы выказаў прадстаўнік прэзідэнта Трампа і адзін з галоўных перамоўшчыкаў з Лукашэнкам Кіт Келаг, а Кая Калас заявіла пра гатоўнасць ЕС увесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Ці чаканай была рэакцыя Літвы на метэазонды з Беларусі і чаму закрыццё мяжы не закранула вандроўнікаў з Расіі і транзіт у Калінінградскую вобласць? Ці паўплывае падтрымка дзеянняў Літвы з боку ЗША на перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам? Як выглядае рэакцыя Мінска на рашэнне Літвы аб закрыцці мяжы і ці варта сапраўды чакаць новых санкцый ЕС ў дачыненні да Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

    55 min
  2. Аляксандр Класкоўскі . Зліў перапіскі з Ціханоўскай і новыя выклікі — каму цяпер верыць?

    10 G. TEMU

    Аляксандр Класкоўскі . Зліў перапіскі з Ціханоўскай і новыя выклікі — каму цяпер верыць?

    У грамадска-палітычным жыцці беларусаў зноў напружанне. Дэмакратычныя сілы селі на своеасаблівы “шпагат”: з аднаго боку яны патрабуюць узмацнення ціску на рэжым, з іншага — бачаць, што санкцыі і закрыццё межаў найперш б'юць па звычайных людзях. Тым часам крайне левае амерыканскае выданне The Grayzone апублікавала артыкул са злітай перапіскай Святланы Ціханоўскай і Валерыя Кавалеўскага. Кавалеўскі кажа, што доступа да ягонай пошты ніхто не меў, у Офісе Ціханоўскай адказваюць, што афіцыйную пошту ніхто не ламаў. Тады як гэта можна патлумачыць і што цяпер казаць пра празрыстасць і давер у дэмакратычным асяроддзі? Каму давяраць? Пра ўсё гэта, а таксама пра тое, якія высновы робяць экс-палітвязні з падзей 2020-га, ці запатрабаваная Еўропай канцэпцыя “абмежаванай дээскалацыі” і чаму Беларусь апусцілася да 105-га месца ў Індэксе вяршэнства права, пагаворым з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім.

    43 min
  3. Аляксандр Мілінкевіч. Фінляндызацыя: адкуль гэта новая старая ідэя ў Сяргея Ціханоўскага

    10 G. TEMU

    Аляксандр Мілінкевіч. Фінляндызацыя: адкуль гэта новая старая ідэя ў Сяргея Ціханоўскага

    У гісторыі ўсё паўтараецца. Магчыма, у гэта некаму складана паверыць, але нават у беларускай палітыцы (не кажучы ўжо пра іншыя сферы жыцця) складана знайсці нешта, што не прапаноўвалі, не рабілі ці не агучвалі раней. Да прыкладу, ідэю “фінляндызацыі Беларусі”. Так, і гэта прапаноўвалася як ідэя кірунку развіцця нашай краіны амаль два дзесяцігоддзя таму — Аляксандрам Мілінкевічам. І пра еўрапейскі выбар беларусаў спрачаліся, і пра нейтралітэт, і пра пагрозу еўрапейскіх санкцый для такога геапалітычнага выбару казалі. І вось чуем гэта ўсё наноў. І большасцю гэта ўспрымаецца як нейкае геніяльнае вынаходніцтва. У чым 20 гадоў таму была ідэя “фінляндызацыі Беларусі” і як гэтая ідэя можа выглядаць сёння? Чаму беларусы не могуць вызначыцца са сваім “геапалітычным выбарам” і што пагражае пашырэнню росту еўрапейскіх настрояў грамадства? Як хутка дэмсілы дойдуць да самароспуску і як супрацьстаяць правакацыям і працы на развал дэмруху з боку спецслужб? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

    44 min
  4. Павел Рэшка. Чаму Туск адкрывае межы з Беларуссю?

    10 G. TEMU

    Павел Рэшка. Чаму Туск адкрывае межы з Беларуссю?

    Польшча знянацку заявіла, што гатовая адкрыць пераходы “Баброўнікі” і “Брузгі” на мяжы з Беларуссю. І гэта пасля таго, як цягам двух тыдняў цалкам закрывала мяжу — нават для цягнікоў, якія возяць кітайскі тавар у Еўропу. Ведаючы кіраўніцтва Польшчы немагчыма паверыць, што гэта адбылося без сур’ёзных саступак Мінска — кшталту жалезных дамоўленасцяў наконт вызвалення Анджэя Пачобута ці спынення міграцыйнага ціску. Тым больш, што нядаўна Лукашэнка прысвяціў гэтай тэме цэлы шматгадзінны выступ. Дык што можа быць прычынай такога кроку Варшавы? Ці рэальнае паляпшэнне адносін паміж Польшчай і Беларуссю? Ці спроба Лукашэнкі замірыцца з Захадам узгоднена з Масквой і ці спыніць Лукашэнка рэпрэсіі, калі ЕС пойдзе яму насустрач? Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з журналістам польскага выдання Polityka, адным з аўтарам расследваня знікнення Анжалікі Мельнікавай Паўлам Рэшкам.

    45 min
  5. Вольга Дабравольская і Йоана Скарыцка. Ад легалізацыі да разводаў: якія пасткі чакаюць беларусаў у эміграцыі

    1 DZIEŃ TEMU

    Вольга Дабравольская і Йоана Скарыцка. Ад легалізацыі да разводаў: якія пасткі чакаюць беларусаў у эміграцыі

    Не толькі “Дублін” ды іншыя складанасці з легалізацыяй паўстаюць перад беларусамі ў Польшчы. Да гэтага часу ёсць шмат пытанняў, якія так і не здолелі вырашыць ні на палітычным, ні тым больш на правапрымяняльным узроўні. Да прыкладу, праблемы з рэгістрацыяй дзяцей, народжаных у эміграцыі, пенсійныя пытанні, складанасці з афармленнем разводаў ці пабраннем шлюбу. Карацей, пытанняў безліч, з якімі справіцца (ці хаця б разабрацца) без дапамогі юрыстаў немагчыма. І добра, што ініцыятывы кшталту Цэнтра беларускай салідарнасці, "Партызанкі" і шэрагу, на жаль, нешматлікага, іншых, у нас усё ж ёсць. Чаму апошнім часам змянілася стаўленне да беларусаў і чаго чакаць ад польскай міграцыйнай палітыкі ў будучым? Якія праблемы, апроч пытанняў легалізацыі, стаяць перад беларусамі найбольш востра сёння? Чаму пытанні з рэгістрацыяй нованароджаных дзяцей, пабраннем шлюба і іншыя так складана вырашаюцца і ці могуць палітыкі прыспешыць станоўчыя змены ў патрэбным кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і юрыстка ЦБС Йоана Скарыцка.

    42 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić