euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Валерый Кавалеўскі. Вяртанне ў Мінск: як наяўнасць амбасадараў ЕС спыніць рэпрэсіі

    10 HR AGO

    Валерый Кавалеўскі. Вяртанне ў Мінск: як наяўнасць амбасадараў ЕС спыніць рэпрэсіі

    Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Таццяна Хоміч не спыняюць сваіх спроб схіліць заходніх палітыкаў і дыпламатаў да пашырэння (ці пачатку) кантактаў з Лукашэнкам. І аргументы на карысць гэтага прыводзяць ад відавочных да самых нечаканых. Галоўны аргумент: дзякуючы такім перамовам на свабоду выйдуць палітвязні. Але ёсць і нечаканы, звязаны з непазбежным транзітам улады ад Лукашэнкі некаму іншаму. І вось, маўляў, на тое, як гэты транзіт будзе адбывацца, можна ўплываць. Але для гэтага трэба Захаду на дыпламатычным узроўні у Беларусі прысутнічаць. Што перашкаджае Брусэлю далучыцца да перамоўнага працэсу з Лукашэнкам па прыкладзе калег з ЗША? Ці гатовы Мінск да дыялогу з ЕС і на якіх умовах? Пра які транзіт улады ізноў кажа Кавалеўскі і пры чым тут наяўнасць еўрапейскіх амбасадараў у Мінску? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім

    45 min
  2. Андрэй Ягораў. Перамовы з рэжымам: дэмсілы ўжо гатовыя, а ці гатовы да іх Лукашэнка

    12 HR AGO

    Андрэй Ягораў. Перамовы з рэжымам: дэмсілы ўжо гатовыя, а ці гатовы да іх Лукашэнка

    Калі крыху больш за год таму сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў агучыў прапанову перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў і дээскалацыі сітуацыі ўнутры Беларусі, на яго накінуліся з крытыкай і абвінавачаннямі практычна ўсе дэмсілы. За выключэннем “бабарыканцаў”, якія пра гэта пачалі казаць фактычна напрыканцы 2020 года. Але час змяніўся, як і палітыка новаабранага прэзідэнта ЗША адносна Беларусі. І цяпер ужо пра перамовы загаварылі шырока, як і пра вяртанне паслоў еўрапейскіх краін у Беларусь. І палітвязні ў выніку перамоў Вашынгтона і Мінска пачалі выходзіць на волю. Не ўсе і не так, як нам бы хацелася, але тым не меньш… Пра што сведчыць практычны падыход да перамоў з Лукашэнкам адміністрацыі Трмпа і ці сталі адкрыццём прызнанні Келага пра сапраўдныя мэты тых перамоў? Ці магчыма далучыць да перамоў лідараў еўрапейскіх краін і што дасць вяртанне паслоў краін ЕС у Беларусь? Як змянілася раскладка сіл у дэмакратычным асяродку пасля вызвалення пэўных знакавых асоб і чаго чакаць ад КР у будучым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі палітычны аналітык, метадолаг і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў

    43 min
  3. Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя

    13 HR AGO

    Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя

    2 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё —кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, выкладчык англійскай мовы Сяргей Пукст. Мова і ідэнтычнасць — гэта тое, за што мы павінны змагацца. Бо ўсё ж мы адносна невялікая па колькасці нацыя і нас шмат стагоддзяў імкнуліся перарабіць на свой капыл нашыя суседзі. Але мы захаваліся. І каб працягваць жыць, каб стаць адметнай часцінай агульнаеўрапейскай культуры, мы мусім захоўваць і пашыраць свой культурны код, перакананы Сяргей Пукст. Пра тое, ці можа твор, напісаны на расійскай ці якой іншай мове, быць часткай беларускай культуры, чаму ў вымушанай эміграцыі беларусы пачалі больш увагі надаваць сваёй ідэнтычнасці і дзе нашае месца ў агульнаеўрапейскай культуры, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Пукстам.

    1 hr
  4. Аляксандр Чарнуха. Сепультура Alive: які сюрпрыз рыхтуе прыхільнікам Міністр сепультуры

    13 HR AGO

    Аляксандр Чарнуха. Сепультура Alive: які сюрпрыз рыхтуе прыхільнікам Міністр сепультуры

    Міністр сепультуры Аляксандр Чарнуха днямі паведаміў, што запускае новы ютуб-канал — Сепультура Alive. І тады ж паведаміў, што 16 кастрычніка на ім адбудзецца першы анлайн-канцэрт. Праўда, на момант апублічвання гэтай інфармацыі імя першага выступоўцы прыхаваў. Цяпер яно вядомае: першым выступіць любімы вамі гурт NaviBand! Што падштурхнула да пашырэння канала “Міністэрства сепультуры” ў выглядзе платформы з анлайн-канцэртамі Сепультура Alive і на каго разлічаныя найперш гэтыя канцэрты? Дзякуючы чаму ці каму сталася магчымым ажыццяўленне ідэі з Сепультура Alive і на чыю падтрымку ў будучым разлічваць? Як выжывае за мяжой беларуская культура і што ў ёй змянілася за часы эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха

    40 min
  5. Настасся Касцюгова. Вялікая здзелка: ці дачакаецца Трамп вызвалення 1300 палітвязняў

    1 DAY AGO

    Настасся Касцюгова. Вялікая здзелка: ці дачакаецца Трамп вызвалення 1300 палітвязняў

    Натхнёныя рашэннем Трампа пачаць дыялог з Лукашэнкам з мэтай вызвалення палітвязняў у Беларусі, удзельнікі Кааліцыі за вызваленне палітвязняў актыўна прасоўвалі гэты трэк і на іншых кірунках. Казалі пра неабходнасць змены стратэгіі ў адпаведнасці з вашынгтонска-мінскім перамоўным трэкам усіх дэмсіл, прасоўвалі тэму неабходнасці такіх перамоў і сярод еўрапейскіх палітыкаў. Але нечакана высветлілася, што ні змена палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі, ні пытанні спынення рэпрэсій, ні нават сам працэс вызвалення палітвязняў для ЗША вялікага значэнне не мае. Пра гэта шчыра сказаў спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг. І гэта ставіць прыхільнікаў перамоў з рэжымам у не вельмі зручнае становішча… Як на стратэгію Кааліцыі за вызваленне палітвязняў уплывае прызнанне Келага і як гэта прызнанне можа паўплываць на перамоўны працэс? Калі для ЗША рэпрэсіі ў Беларусі не прадмет для перамоў, то ці будзе гэта важным для іншых актараў? Як чальцамі Кааліцыі ўспрымаюцца абвінавачванні ў дзейнасці на карысць рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Анастасія Касцюгова

    47 min
  6. Каміль Клысіньскі. Спецслужбы РФ пужаюць Польшчу Палком імя Каліноўскага

    1 DAY AGO

    Каміль Клысіньскі. Спецслужбы РФ пужаюць Польшчу Палком імя Каліноўскага

    Расія працягвае гібрыдную вайну супраць Еўрасаюза. Днямі СВР запусціла інфармацыю, нібыта спецслужбы Украіны рыхтуюць тэракты ды іншыя ўзброеныя правакацыі на тэрыторыі Польшчы з выкарыстаннем байцоў… Палка імя Кастуся Каліноўскага і РДК. Не сціхае антыпольская істэрыя і ў Лукашэнкі і яго прапагандыстаў. І хоць апошнімі днямі колькасць нелегальных спроб перасячэння беларуска-польскай мяжы зменшылася, але гэта не выглядае на адмову Мінска ад канфрантацыі. Што стаіць за правакацыямі з боку СВР і як гэта можа паўплываць на стаўленне да беларусаў у Польшчы? Што сёння адбываецца на мяжы з Беларуссю і чаму Варшава прыняла рашэнне спыніць блакады на памежных пунктах? Ці былі саступкі з боку Мінска, каб мяжа адчынілася, і ці мае Лукашэнка ўплыў на сітуацыю з мігрантамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński)

    42 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like