euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Антон Пянькоўскі. Гульні Трампа: да чаго прывялі насмешкі Меркель над словамі Трампа

    1 G. TEMU

    Антон Пянькоўскі. Гульні Трампа: да чаго прывялі насмешкі Меркель над словамі Трампа

    Такое адчуванне, што апошнімі днямі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп страціў цікавасць да вайны Расіі з Украінай і адкінуў на пэўны тэрмін намер дасягнуць міра паміж імі. Прынамсі, такое ўражанне, калі глядзець, што ўсё яго ўвага апошнім часам скіраваная на Ізраіль і ХАМАС. А Еўропа… Яна ж яго не паслухала колькі гадоў таму, калі падчас сваёй першай прэзідэнцкай кадэнцыі Трамп заклікаў канцлерку Германіі Меркель падвысіць ваенныя выдаткі з 1% да 2% ВУП. На што, кажуць, Меркель толькі рассмяялася. Зараз усёй Еўропе не да смеху. Ці канчаткова Трамп пераключыў сваю ўвагу на іншыя канфлікты і рэгіёны і вайна ва Украіне яго больш не цікавіць? Пра што сведчаць прызнанні экс-канцлеркі Германіі Меркель і чаму тая даўняя размова з Трампам прыгадваецца акурат цяпер? Чаго чакаць ад Трампа ў выпадку, калі ён не атрымае Нобелеўскую прэмію міра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі

    39 min
  2. Ганна Маціеўская. Пра палітвязняў, “Дублін” і “замарозку” міжнароднай абароны

    2 G. TEMU

    Ганна Маціеўская. Пра палітвязняў, “Дублін” і “замарозку” міжнароднай абароны

    У Польшчы, як і ў шэрагу іншых краін Еўрасаюза, змяняецца міграцыйнае заканадаўства. І не на карысць мігрантаў, звычайна. Так, прэзідэнт Караль Наўроцкі прапануе павялічыць тэрмін атрымання грамадзянства да 15 гадоў. Адначасова, беларусы трапілі пад абмежаванне, якое першапачаткова датычыцца ўкраінцаў: тэрмін разгляду іх зваротаў па міжнародную абарону замарозілі да 4 сакавіка 2026 года. І магчыма, гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы, якія нас чакаюць. Калі абмежаванне скіраванае адносна ўкраінцаў, чаму пад яго дзеянне і замарозку тэрмінаў разгляду па міжнароднай абароне аўтаматычна трапляюць і беларусы і што ў гэтай сітуацыі можна зрабіць? Што чуваць адносна непрымянення Дублінскага рэгламенту Польшчай у дачыненні да беларускіх палітвязняў? Ці стане даўжэйшым шлях да польскага грамадзянства для беларусаў і як яго скараціць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай

    42 min
  3. Павел Усаў. Правы ўхіл Еўропы: якія пагрозы ён нясе беларусам і самому ЕС

    4 G. TEMU

    Павел Усаў. Правы ўхіл Еўропы: якія пагрозы ён нясе беларусам і самому ЕС

    Чарговы еўрапейскі прыхільнік Трампа выйграў выбары — перамогу на выбарах у Чэхіі атрымаў правы папуліст Бабіш. Для тых, хто крытычна ставіцца да так званых “левых” палітыкаў, гэтая перамога павінна была б выглядаць пазітыўнай з’явай. Але вялікай радасці нешта не відаць, бо Бабіш вядомы не толькі сваім еўраскепсісам, але і антыўкраінскімі заявамі. Дарэчы, левыя сілы набіраюць моц і ў Літве. Што выявілася, у тым ліку, і скарачэннем узроўню бяспекі, які Літва надавала Святлане Ціханоўскай… Ці стане Чэхія побач з Венгрыяй і Славакіяй у іх змаганні з Брусэлем і што Бабіш мае супраць Украіны? Пра што сведчаць прызнанні экс-канцлеркі Германіі Меркель і ці магчыма было пазбегнуць вайны Расіі супраць Украіны? Што можа стаяць за рашэннем Літвы аб скарачэнні узроўню бяспекі Святланы Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    42 min
  4. Аляксандр Фрыдман. Невядомыя дроны: ці можна было пазбегнуць супрацьстаяння з Расіяй

    1 DZIEŃ TEMU

    Аляксандр Фрыдман. Невядомыя дроны: ці можна было пазбегнуць супрацьстаяння з Расіяй

    Перамога на выбарах правага папуліста Андрэя Бабіша парадавала расійскіх прапагандыстаў, але нясе рызыку ператварэння Чэхіі ў галаўны боль для Брусэлю. Тым больш, што гэта ўжо не першая перамога такога кшталту палітычнай сілы ў краінах ЕС. Усё гэта адбываецца на фоне ўзмацнення супрацьстаяння Расіі з Захадам і падвышэння ваеннай пагрозы з боку Масквы. А гэтай канфрантацыі з Пуціным ЕС магло б пазбегнуць, калі б, па словах былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, асобныя краіны ЕС не занялі пазіцыі недамоваздольную. А ў гэты час у Беларусі усё больш кніг трапляюць у спіс забароненых і наладжваюцца шчыльныя сувязі з Аманам. Ці сапраўды перамога на выбарах у Чэхіі Бабіша можа узмацніць напружанне сярод чальцоў Еўрасаюза і ці чакаць павароту Чэхіі ў бок Масквы? Чым адметнае інтэрв’ю Меркель і ці магчыма было залагодзіць Пуціна і пазбегнуць вайны ва Украіне? Чым цікавая Беларусь для Амана і чаму нічога не чуваць пра перамовы ЗША і Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    41 min
  5. Кацярына Дзяйкала. Суд над Лукашэнкам: ад Гаагі да суда Цэнтральнага раёна Мінска

    1 DZIEŃ TEMU

    Кацярына Дзяйкала. Суд над Лукашэнкам: ад Гаагі да суда Цэнтральнага раёна Мінска

    Юрысты і праваабаронцы дагэтуль спрачаюцца, ці карэктна называць дэпартацыяй тое, як рэжым абыходзіцца з вызваленымі па дамоўленасці з ЗША вязнямі, вывозячы іх прымусова з краіны. Гэтай сітуацыі з “вызваленнем” дадае складанасці той факт, што не зразумела, на якой падставе іх вызвалілі і ці не будзе гэта пры патрэбе кваліфікавана рэжымам Лукашэнкі як… уцёкі з-за кратаў. У любым выпадку, гэта таксама рэпрэсіі, якія ладзіць рэжым супраць беларусаў і за якія, у ідэале, нехта мусіць панесці пакаранне — з Лукашэнкі пачынаючы. Ці правільна называць Лукашэнку ваенным злачынцам і ці магчыма прыцягнуць яго за гэта да адказнасці? Што перашкаджае прыцягнуць такога злачынцу да суду праз Міжнародны трыбунал ужо цяпер, а пасля змены ўлады ў Беларусі — пасадзіць на лаву падсудных у судзе беларускім за рэпрэсіі супраць беларусаў? У якім статусе паводле беларускага заканадаўства знаходзяцца вызваленыя па дамоўленасці з ЗША палітвязні і ці можна іх пры жаданні абвінаваціць ва ўцёках з-за кратаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала

    37 min
  6. Яўген Красулін. Ці магчыма дэмакратызаваць рэпрэсіўны рэжым праз саступкі

    1 DZIEŃ TEMU

    Яўген Красулін. Ці магчыма дэмакратызаваць рэпрэсіўны рэжым праз саступкі

    Не сціхаюць дыскусіі пра тое, ці магчыма перамаўляцца і дамаўляцца з рэпрэсіўным рэжымам. Галоўны аргумент прыхільнікаў перамоў і спынення ціску — вызваленне з лап рэжыму закладнікаў-палітвязняў. Іншыя кажуць, што рэпрэсіўны рэжым не здольны змяняцца да лепшага і калі і ідзе на нейкія нязначныя саступкі і вызваленні, то толькі дзеля сваёй выгоды і захавання ўлады. Тым не менш, чуюцца галасы, бываюць сітуцыі, калі ў рэжыма і яго апанентаў інтарэсы супадаюць. Ці можна верыць абяцанням і гарантыям, якія дае рэпрэсіўны рэжым падчас перамоў са сваімі апанентамі і што на гэты конт кажа гісторыя? Ці мае значэнне, хто выступае асноўным перамоўшчыкам з рэжымам — апазіцыя ці трэці бок? Ці здольная дыяспара з-за мяжы мяняць рэжым на радзіме і ці ісці на саступкі, калі ў пэўных пытаннях інтарэсы рэжыма і апазіцыі супадаюць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

    36 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić