euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аліса Рыжычэнка. Ці здолее Беларусь заліць расійскі рынак сваім бензінам і выжыць

    1 G. TEMU

    Аліса Рыжычэнка. Ці здолее Беларусь заліць расійскі рынак сваім бензінам і выжыць

    Попыт на беларускі бензін на расійскім рынку здзівіў сваім ростам і парадаваў прапагандыстаў. Дарэчы, як вырас (але чамусьці гэтым нікога не парадаваў) і кошт так званага “спажывецкага кошыка”, нягледзячы на рэгуліроўку цэн на тавары і “ручное кіраванне” інфляцыяй. Затое ў рэжыма наладжваюцца шчыльныя сувязі з Аманам і хутка яны ў Беларусі пабудуюць чарговы нерэнтабельны цэлюлозна-картонны камбінат. Праўда, хто на ім будзе працаваць, не вядома, бо гастарбайтэры з Пакістана чамусці ехаць ужо хутка год як не спяшаюцца. Са свайго боку дэмсілы не спяць у шапку: прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Аліса Рыжычэнка заклікала партнёраў падтрымаць “дарожную карту еўрапейскай інтэграцыі Беларусі” і “распрацоўку эканамічных рэформ”. Ці здолее Беларусь заліць расійскі рынак сваім бензінам і дзякуючы чаму расце імпарт беларускіх ІТ-паслуг? Чаму ні замарозка цэн на прадукты, ні рэгуляцыя інфляцыі не дапамагаюць спыніць падаражанне “спажывецкага кошыка”? Чым цікавая Беларусь для Амана і чаму беларусы больш прадаюць долары, чым набываюць? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка.

    43 min
  2. Андрэй Вардамацкі: гатоўнасць да свабоды і адказнасці за яе — гэта мая ідэя

    3 G. TEMU

    Андрэй Вардамацкі: гатоўнасць да свабоды і адказнасці за яе — гэта мая ідэя

    9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг, прафесар Андрэй Вардамацкі. Падабаецца нам гэта альбо не, але ў абодвух частак нашага падзеленага грамадства адбываецца працэс “каканізацыі” — як у той часткі, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, так і ў той, якая вымушаная была выехаць за межы краіны. Гэты падзел ідзе як паводле геапалітычнага выбару, так і паводле выбару каштоўнаснага і свядомаснага, стаўлення да вайны і гэтак далей. Але рана ці позна нам давядзецца шукаць магчымасці для паразумення. І мы абавязкова яго дасягнем, перакананы Андрэй Вардамацкі. Пра тое, ці змянілася ў беларусаў стаўленне для сябе як нацыі і ў які бок, як на нас уплывае эміграцыя і ці сапраўды “сапраўдны беларус гэта той, хто не з’ехаў”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Вардамацкім.

    54 min
  3. Аляксандр Каваленка. “Тамагаўкі” ад Трампа і перамовы ад Лукашэнкі: што абярэ Україна

    4 G. TEMU

    Аляксандр Каваленка. “Тамагаўкі” ад Трампа і перамовы ад Лукашэнкі: што абярэ Україна

    Пытанне амерыканскіх “Тамагаўкаў” апошнім часам нагадвае танцы вакол нямецкіх “Таўрусаў”, якія актыўна вяліся год таму — абяцанняў і спадзяванняў шмат, а вынік роўны нулю. Нават пры тым, што Трамп нібыта ужо фактычна прыняў рашэнне аб пастаўках Украіне “Тамагаўкаў”, проста пакуль справа за невялікімі ўдакладненнямі: па якіх аб’ектах ВСУ іх плануе ўжываць… Але не выключана, што гэтыя размовы не больш як яшчэ адна спроба схіліць Пуціна да сустрэчы з Зяленскім і пачатку мірных перамоў. Тых, пасярэднікам ці медыятарам падчас якіх выклікаецца выступіць Лукашэнка. Ці пойдзе Трамп на пастаўкі ракет “Тамагаўк” Украіне і ці можа іх наяўнасць змяніць ход вайны? Пра што сведчаць прызнанні экс-канцлеркі Германіі Меркель і ці можна было сапраўды пазбегнуць вайны ў 2022 годзе? Што стаіць за прапановамі Лукашэнкі Зяленскаму наконт арганізацыі перамоў з Пуціным і як Украіна будзе рэагаваць на павялічэнне паставак паліва ў Расію беларускімі НПЗ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка

    38 min
  4. Антон Пянькоўскі. Гульні Трампа: да чаго прывялі насмешкі Меркель над словамі Трампа

    1 DZIEŃ TEMU

    Антон Пянькоўскі. Гульні Трампа: да чаго прывялі насмешкі Меркель над словамі Трампа

    Такое адчуванне, што апошнімі днямі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп страціў цікавасць да вайны Расіі з Украінай і адкінуў на пэўны тэрмін намер дасягнуць міра паміж імі. Прынамсі, такое ўражанне, калі глядзець, што ўсё яго ўвага апошнім часам скіраваная на Ізраіль і ХАМАС. А Еўропа… Яна ж яго не паслухала колькі гадоў таму, калі падчас сваёй першай прэзідэнцкай кадэнцыі Трамп заклікаў канцлерку Германіі Меркель падвысіць ваенныя выдаткі з 1% да 2% ВУП. На што, кажуць, Меркель толькі рассмяялася. Зараз усёй Еўропе не да смеху. Ці канчаткова Трамп пераключыў сваю ўвагу на іншыя канфлікты і рэгіёны і вайна ва Украіне яго больш не цікавіць? Пра што сведчаць прызнанні экс-канцлеркі Германіі Меркель і чаму тая даўняя размова з Трампам прыгадваецца акурат цяпер? Чаго чакаць ад Трампа ў выпадку, калі ён не атрымае Нобелеўскую прэмію міра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі

    39 min
  5. Ганна Маціеўская. Пра палітвязняў, “Дублін” і “замарозку” міжнароднай абароны

    1 DZIEŃ TEMU

    Ганна Маціеўская. Пра палітвязняў, “Дублін” і “замарозку” міжнароднай абароны

    У Польшчы, як і ў шэрагу іншых краін Еўрасаюза, змяняецца міграцыйнае заканадаўства. І не на карысць мігрантаў, звычайна. Так, прэзідэнт Караль Наўроцкі прапануе павялічыць тэрмін атрымання грамадзянства да 15 гадоў. Адначасова, беларусы трапілі пад абмежаванне, якое першапачаткова датычыцца ўкраінцаў: тэрмін разгляду іх зваротаў па міжнародную абарону замарозілі да 4 сакавіка 2026 года. І магчыма, гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы, якія нас чакаюць. Калі абмежаванне скіраванае адносна ўкраінцаў, чаму пад яго дзеянне і замарозку тэрмінаў разгляду па міжнароднай абароне аўтаматычна трапляюць і беларусы і што ў гэтай сітуацыі можна зрабіць? Што чуваць адносна непрымянення Дублінскага рэгламенту Польшчай у дачыненні да беларускіх палітвязняў? Ці стане даўжэйшым шлях да польскага грамадзянства для беларусаў і як яго скараціць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай

    42 min
  6. Павел Усаў. Правы ўхіл Еўропы: якія пагрозы ён нясе беларусам і самому ЕС

    1 DZIEŃ TEMU

    Павел Усаў. Правы ўхіл Еўропы: якія пагрозы ён нясе беларусам і самому ЕС

    Чарговы еўрапейскі прыхільнік Трампа выйграў выбары — перамогу на выбарах у Чэхіі атрымаў правы папуліст Бабіш. Для тых, хто крытычна ставіцца да так званых “левых” палітыкаў, гэтая перамога павінна была б выглядаць пазітыўнай з’явай. Але вялікай радасці нешта не відаць, бо Бабіш вядомы не толькі сваім еўраскепсісам, але і антыўкраінскімі заявамі. Дарэчы, левыя сілы набіраюць моц і ў Літве. Што выявілася, у тым ліку, і скарачэннем узроўню бяспекі, які Літва надавала Святлане Ціханоўскай… Ці стане Чэхія побач з Венгрыяй і Славакіяй у іх змаганні з Брусэлем і што Бабіш мае супраць Украіны? Пра што сведчаць прызнанні экс-канцлеркі Германіі Меркель і ці магчыма было пазбегнуць вайны Расіі супраць Украіны? Што можа стаяць за рашэннем Літвы аб скарачэнні узроўню бяспекі Святланы Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    42 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić