euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Павел Усаў. Самалёт, які сам сябе пасадзіў: як успрымаць крынжовыя заявы Лукашэнкі

    1 HR AGO

    Павел Усаў. Самалёт, які сам сябе пасадзіў: як успрымаць крынжовыя заявы Лукашэнкі

    "Самалет Rayanair сам сябе пасадзіў у Мінску, хоць ужо даляцеў да Вільні", "Літоўцы самі сабе зонды з цыгарэтамі запускаюць", "Санкцыі самі сябе ўвялі і межы самі па сабе закрыліся"… Ну, а тэрарыст Пратасевіч, які зусім нядаўна быў тым, хто "крывёй Беларусь хацеў заліць", апынуўся штатным лукашэнкаўскім разведчыкам на заробку. Гэта не пацыент Навінак нагаварыў і не эксперт-канспіролаг, а той, хто называе сябе кіраўніком Беларусі. І пакуль усе абмяркоўваюць новыя крынжовыя выказванні Лукашэнкі, краіна ўсё больш губляе суверэнітэт і трапляе ў залежнасць ад Расіі. Пра што сведчаць апошнія заявы Лукашэнкі і да каго скіраваныя яго "геапалітычныя заявы"? Што стаіць за актывізацыяй працы "супрацоўнікаў спецслужбаў" за мяжой з незалежнымі экспертамі і актывістамі дэмсіл і пра што сведчыць пакручасты лёс "разведчыка Пратасевіча"? Якія высновы робяць заходнія палітыкі з паводзінаў Лукашэнкі адносна Літвы і Польшчы і як хутка ў Мінску вярнуцца да размоў пра "перагорнутую старонку"? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    48 min
  2. Андрэй Махоўскі. Грошы за паветра: колькі на “ванючай Еўропе” заробіць Лукашэнка

    23 HR AGO

    Андрэй Махоўскі. Грошы за паветра: колькі на “ванючай Еўропе” заробіць Лукашэнка

    Калі ўжо Беларусь застаецца ледзь не адзінымі лёгкімі Еўропы, то лагічна будзе на гэтым зарабіць. Гэта першае правіла бізнесу. А Лукашэнка, як добра вядома дзякуючы расследванням BELPOL, Бюро ды іншых расследвальнікаў, зарабляць умее на ўсім, што ў Беларусі дрэнна (і нават калі добра) ляжыць. Вось і аб’явіў ён пра запуск новага бізнес-праекта: будуць “ванючую Еўропу” чыстым беларускім паветрам з водарам дыктатуры забяспечваць. Відаць, менавіта для чысціні паветра ў Беларусі ўводзяцца абмежаванні для еўрапейскіх грузаперавозчыкаў. Што, відаць, дазволіць у наступным годзе падвысіць ВУП краіны, стрымаць інфляцыю ды выканаць іншыя прагнозы эканамічнага развіцця… Ці магчыма зарабіць на беларускім паветры і колькі Лукашэнка пакладзе ў бюджэт дзякуючы такому бізнесу? Чым цікавы эканамічны прагноз на наступны год і на колькі багацей стануць жыць беларусы? Чым рэжыму не дагадзілі еўрапейскія грузаперавозчыкі і што здарылася з расійскім ваенпрамам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі

    42 min
  3. Яўген Красулін. Агент коштам у мільярды: ці быў у беларусаў лепшы за Пратасевіча шпіён

    1 DAY AGO

    Яўген Красулін. Агент коштам у мільярды: ці быў у беларусаў лепшы за Пратасевіча шпіён

    Выглядае на тое, што Пратасевіч прэтэндуе на месца самага вядомага і дарагога агента лукашэнкаўскіх спецслужб. Нават калі Лукашэнка прызнае сваёй агентурай Анжаліку Мельнікаву, то Пратасевіча ёй не абагнаць. Хаця б зыходзячы з таго, у колькі Беларусі той агент Пратасевіч абыйшоўся. І працягвае абыходзіцца. Здаецца, у гісторыі Беларусі такой гучнай шпіёнскай гісторыі і не было — жывы бестсэлер нашых дзён проста! Але як дамаўляцца апанентам з рэжымам, калі ў яго такія і спецслужба, і агентура… Ці ёсць у гісторыі беларускай нацыі свая “шпіёнская старонка” і які лёс у тых “супрацоўнікаў спецслужб”? Лёс каго з “калег” нагадвае лёс “агента Пратасевіча” і якую функцыю ў дыктатарскіх рэжымах выконваюць спецслужбы, ўключна з выведкай? Як часта сканчаліся поспехам спробы дамовіцца з таталітарным рэжымам і на якіх умовах яны звычайна згодныя “перагарнуць старонку”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

    37 min
  4. Аліна Харысава. Васал Масквы: як Лукашэнку ўспрымаць пасля скандала з Літвой і Польшчай

    1 DAY AGO

    Аліна Харысава. Васал Масквы: як Лукашэнку ўспрымаць пасля скандала з Літвой і Польшчай

    Канферэнцыя па бяспецы ў Мінску, стэндап на тэму міжнародных адносінаў і геапалітыкі, актывізацыя прапаганды на тэмы міжнародных стасункаў, сустрэча з прадстаўніком Ватыкана і ганцы рэжыму Лукашэнкі ў спробах наладзіць адносіны з еўрапейскімі краінамі… Усё гэта падзеі нават не апошняга года, а некалькіх тыдняў. Да ўсяго, актывізацыі працы за мяжой спецслужбаў і як вішанка на торце прызнанне Лукашэнкам нядаўняга “тэрарыста” Пратасевіча — разведчыкам. Што стаіць за актывізацыяй працы “супрацоўнікаў спецслужб” за мяжой з незалежнымі экспертамі і актывістамі дэмсіл і пра што сведчыць пакручасты лёс “разведчыка Пратасевіча”? Чаму Лукашэнка раптоўна актывізаўся на міжнародным накірунку і да каго скіраваныя яго “геапалітычныя заявы”? Якія высновы робяць заходнія палітыкі з паводзінаў Лукашэнкі адносна Літвы і Польшчы і як хутка ў Мінску вярнуцца да размоў пра “перагарнутую старонку”? Адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава

    43 min
  5. Анастасія Лузгіна. Revolut блакуе рахункі, Нацбанк мяняе стаўкі — куды хіснецца эканоміка?

    1 DAY AGO

    Анастасія Лузгіна. Revolut блакуе рахункі, Нацбанк мяняе стаўкі — куды хіснецца эканоміка?

    Беларусам усё складаней карыстацца замежнымі фінтэх-сэрвісамі. На днях стала вядома, што Revolut пачаў блакаваць рахункі грамадзян Беларусі без ВНЖ у Еўрасаюзе. Кампанія тлумачыць гэта патрабаваннямі еўрапейскіх санкцый. Для многіх карыстальнікаў гэта азначае страту доступу да грошай і звыклага інструменту міжнародных разлікаў. Чаму санкцыйныя абмежаванні зноў узмацняюцца — і як гэта б'е па людзях і па банкаўскім сектары ў цэлым? У эфіры Еўрарадыё — эканамістка Анастасія Лузгіна. Пагаворым пра тое, як санкцыі ўплываюць на знешні гандаль Беларусі, як Нацбанк мяняе працэнтную палітыку ў канцы года і чаму ў лістападзе-снежні ён перагледзеў гранічныя стаўкі па новых крэдытах для юрыдычных і фізічных асоб. Разбяром, што стаіць за гэтымі рашэннямі і чаго чакаць эканоміцы ў бліжэйшыя месяцы.

    40 min
  6. Алеся Пархоменка. Ці гатовы Кіпр пайсці на аднаўленне адносінаў з Лукашэнкам

    1 DAY AGO

    Алеся Пархоменка. Ці гатовы Кіпр пайсці на аднаўленне адносінаў з Лукашэнкам

    Са студзеня 2026 года старшынства ў ЕС пераходзіць да Кіпра. Здавалася б, якое значэнне гэта мае для беларусаў, а тым больш для Беларусі? Насамрэч, кантакты з кіраўніцтвам краіны, якая “ўзначальвае” ЕС вельмі важныя, бо дазваляюць беларускія пытанні і праблемы даносіць не толькі да кіпрскіх уладаў ды палітыкаў, але, праз іх, і да ўсяго Еўрасаюза. Чым і плануе скарыстацца Дэмакратычная амбасада Беларусі на Кіпры. Тым больш, што беларуская дыяспара Кіпра не толькі досыць вялікая, але і актыўная. Што відаць, напрыклад, па той дапамозе палітвязням і іх сваякам, якую мясцовая суполка збірае. Якія магчымасці адчыняюцца перад беларусамі ў сувязі са старшынствам Кіпра ў ЕС і што для вырашэння беларускіх пытанняў плануе рабіць Дэмакратычная амбасада Беларусі на Кіпры? Чым жыве беларуская дыяспара Кіпра і якую канкрэтна дапамогу палітвязням мясцовая суполка аказвае? Як вырашаюцца пытанні з дакументамі для беларусаў Кіпра і ці гатовы Кіпр пайсці на аднаўленне адносін з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка.

    41 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like