euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Пра вайну і палітыку: эфір з добраахвотнікам і дэлегатам КР “Лахвічам”

    1 G. TEMU

    Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Пра вайну і палітыку: эфір з добраахвотнікам і дэлегатам КР “Лахвічам”

    Спробы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа замірыць Расію і Украіну не даюць вынікаў, і таму баі там працягваюцца. І па-ранейшаму ў абароне Украіны ад расійскіх акупантаў бяруць удзел і беларускія добраахвотнікі. А некаторыя з іх яшчэ паралельна і грамадскай дзейнасцю займаюцца. Напрыклад, з’яўляюцца дэлегатамі Каардынацыйнай рады. Вось толькі чым далей, тым больш скепсісу чуваць у словах байцоў (ці ветэранаў) адносна і Каардынацыйнай рады, і іншых палітычных структур дэмсіл… Што адбываецца на фронце і ці сапраўды камандаванне ЗСУ робіць усё, каб беларускія добраахвотнікі не фармавалі свае структуры ў войску? Што адбываецца ў каардынацыйнай радзе і чаму “Лахвіч” мінімізаваў сваю працу там? Ці верыць у магчымасць стварэння беларускіх мілітарызаваных структур за мяжой і як ставіцца да прапаноў пачаць перамовы з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Незалежныя белаоусы” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч

    39 min
  2. Алесь Дзянісаў і Пётр Дудановіч. Панк-дыпламатыя: як нашы Dzieciuki на еўрапейскую сцэну выходзяць

    2 G. TEMU

    Алесь Дзянісаў і Пётр Дудановіч. Панк-дыпламатыя: як нашы Dzieciuki на еўрапейскую сцэну выходзяць

    Ужо не першы раз беларускія панкі з гурта Dzieciuki ладзяць цікавыя калабы з гуртамі з іншых краін. Гэтым разам супольны выступ ладзіцца з чэшскім хардкор/панк гуртом The Neunikneš. Прычым канцэрт будзе не толькі ў Варшаве. Увогуле, беларускія музыканты і гурты даволі актыўна ўбудоўваюцца ў еўрапейскую (і не толькі) музычную плынь. Усё часцей ладзяцца не толькі выключна беларускія фэсты, але і атрымліваюць запрашэнні на фестывалі еўрапейскія. Ладзяць не толькі сумесныя канцэрты з еўрапейскімі гуртамі, але і запрашаюць мясцовых музыкаў у свае каманды ці на запісы новых песень. Чым адметныя музыкі з гурта The Neunikneš і як з імі лёс звёў Dzieciukоў? Ці складана арганізаваць у краінах Еўропы выступ для беларускіх гуртоў і ці ёсць да іх цікавасць у еўрапейскага слухача? Што адбываецца з беларускай музыкай у эміграцыі і як прызнанне экстрэмістамі ўплывае на творчасць музыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае удзельнік гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў і арганізатар канцэртаў Пётр Дудановіч

    40 min
  3. Маргарыта Ворыхава. Ці здольныя дэмсілы дапамагчы беларускім студэнтам за мяжой

    3 G. TEMU

    Маргарыта Ворыхава. Ці здольныя дэмсілы дапамагчы беларускім студэнтам за мяжой

    Апошнія тыдні былі для беларускіх дэмсіл насычанымі: удзел у мерапрыемствах, канферэнцыях ды сустрэчах рознага ўзроўню і ў розных краінах. Пытанні найчасцей разглядаліся агульныя і нават глабальныя, але, выглядае на тое, што і канкрэтныя праблемы беларускай моладзі не засталіся паза ўвагай. Чым адметныя былі мерапрыемствы і сустрэчы, праведзеныя апошнім часам у Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы і якія канкрэтна моладзевыя пытанні ўздымаліся на тых сустрэчах? Ці сапраўды рэальна вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія студэнты за мяжой, і што для гэтага робіцца? Чаму беларускія дэмсілы хвалюе пытанне тэлефонаў, якія вучні ў школах Беларусі вымушаныя здаваць перад пачаткам урокаў, і што там з расійскай дэлегацыяй ў Савеце Еўропы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарытай Ворыхавай

    33 min
  4. “Калі нешта муляе — жывеш”: эміграцыя і каханне ў кнізе Анкі Упалы

    21 G. TEMU

    “Калі нешта муляе — жывеш”: эміграцыя і каханне ў кнізе Анкі Упалы

    Летась Анка Упала выпусціла аповесць пад назвай “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў”. Кнігу можна чытаць як працяг папярэдняга раману пісьменніцы “На заснежаны востраў” (пра жыццё ў іншай краіне), а можна — як асобны твор. Крытыкі кажуць пра яго кінематаграфічнасць. Аўтарка не супраціўляецца — на яе стыль сапраўды паўплывала паўночнаеўрапейскае кіно з яго бесстароннім рэалізмам. У аповесці “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў” галоўная гераіня, Алена, зноў едзе ў Стакгольм — каб папрацаваць у архівах і сустрэцца з сяброўкай Тунці — дзяўчынай афрыканскага паходжання. Акрамя швецкай лініі ў аповесці ёсць і беларуская — Алене робяць аперацыю ў мінскай бальніцы, яна ходзіць купацца на Цнянку. Камунікацыя і складанасці стасункаў з людзьмі — галоўная тэма твора. “Ад гэтай кнігі дакладна не стане горш, а можа нават стане лепш”, — пішуць крытыкі. І мы ім верым. Тым больш, што кніга ўвайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Анка Упала стане госцяй сумеснага стрыму Еўрарадыё і беларускага ПЭН-цэнтру.

    48 min
  5. Аліса Рыжычэнка. Ці здолее Беларусь заліць расійскі рынак сваім бензінам і выжыць

    1 DZIEŃ TEMU

    Аліса Рыжычэнка. Ці здолее Беларусь заліць расійскі рынак сваім бензінам і выжыць

    Попыт на беларускі бензін на расійскім рынку здзівіў сваім ростам і парадаваў прапагандыстаў. Дарэчы, як вырас (але чамусьці гэтым нікога не парадаваў) і кошт так званага “спажывецкага кошыка”, нягледзячы на рэгуліроўку цэн на тавары і “ручное кіраванне” інфляцыяй. Затое ў рэжыма наладжваюцца шчыльныя сувязі з Аманам і хутка яны ў Беларусі пабудуюць чарговы нерэнтабельны цэлюлозна-картонны камбінат. Праўда, хто на ім будзе працаваць, не вядома, бо гастарбайтэры з Пакістана чамусці ехаць ужо хутка год як не спяшаюцца. Са свайго боку дэмсілы не спяць у шапку: прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Аліса Рыжычэнка заклікала партнёраў падтрымаць “дарожную карту еўрапейскай інтэграцыі Беларусі” і “распрацоўку эканамічных рэформ”. Ці здолее Беларусь заліць расійскі рынак сваім бензінам і дзякуючы чаму расце імпарт беларускіх ІТ-паслуг? Чаму ні замарозка цэн на прадукты, ні рэгуляцыя інфляцыі не дапамагаюць спыніць падаражанне “спажывецкага кошыка”? Чым цікавая Беларусь для Амана і чаму беларусы больш прадаюць долары, чым набываюць? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка.

    43 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić