euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр Фрыдман. Невядомыя дроны: ці можна было пазбегнуць супрацьстаяння з Расіяй

    4 G. TEMU

    Аляксандр Фрыдман. Невядомыя дроны: ці можна было пазбегнуць супрацьстаяння з Расіяй

    Перамога на выбарах правага папуліста Андрэя Бабіша парадавала расійскіх прапагандыстаў, але нясе рызыку ператварэння Чэхіі ў галаўны боль для Брусэлю. Тым больш, што гэта ўжо не першая перамога такога кшталту палітычнай сілы ў краінах ЕС. Усё гэта адбываецца на фоне ўзмацнення супрацьстаяння Расіі з Захадам і падвышэння ваеннай пагрозы з боку Масквы. А гэтай канфрантацыі з Пуціным ЕС магло б пазбегнуць, калі б, па словах былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, асобныя краіны ЕС не занялі пазіцыі недамоваздольную. А ў гэты час у Беларусі усё больш кніг трапляюць у спіс забароненых і наладжваюцца шчыльныя сувязі з Аманам. Ці сапраўды перамога на выбарах у Чэхіі Бабіша можа узмацніць напружанне сярод чальцоў Еўрасаюза і ці чакаць павароту Чэхіі ў бок Масквы? Чым адметнае інтэрв’ю Меркель і ці магчыма было залагодзіць Пуціна і пазбегнуць вайны ва Украіне? Чым цікавая Беларусь для Амана і чаму нічога не чуваць пра перамовы ЗША і Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    41 min
  2. Кацярына Дзяйкала. Суд над Лукашэнкам: ад Гаагі да суда Цэнтральнага раёна Мінска

    5 G. TEMU

    Кацярына Дзяйкала. Суд над Лукашэнкам: ад Гаагі да суда Цэнтральнага раёна Мінска

    Юрысты і праваабаронцы дагэтуль спрачаюцца, ці карэктна называць дэпартацыяй тое, як рэжым абыходзіцца з вызваленымі па дамоўленасці з ЗША вязнямі, вывозячы іх прымусова з краіны. Гэтай сітуацыі з “вызваленнем” дадае складанасці той факт, што не зразумела, на якой падставе іх вызвалілі і ці не будзе гэта пры патрэбе кваліфікавана рэжымам Лукашэнкі як… уцёкі з-за кратаў. У любым выпадку, гэта таксама рэпрэсіі, якія ладзіць рэжым супраць беларусаў і за якія, у ідэале, нехта мусіць панесці пакаранне — з Лукашэнкі пачынаючы. Ці правільна называць Лукашэнку ваенным злачынцам і ці магчыма прыцягнуць яго за гэта да адказнасці? Што перашкаджае прыцягнуць такога злачынцу да суду праз Міжнародны трыбунал ужо цяпер, а пасля змены ўлады ў Беларусі — пасадзіць на лаву падсудных у судзе беларускім за рэпрэсіі супраць беларусаў? У якім статусе паводле беларускага заканадаўства знаходзяцца вызваленыя па дамоўленасці з ЗША палітвязні і ці можна іх пры жаданні абвінаваціць ва ўцёках з-за кратаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала

    37 min
  3. Яўген Красулін. Ці магчыма дэмакратызаваць рэпрэсіўны рэжым праз саступкі

    6 G. TEMU

    Яўген Красулін. Ці магчыма дэмакратызаваць рэпрэсіўны рэжым праз саступкі

    Не сціхаюць дыскусіі пра тое, ці магчыма перамаўляцца і дамаўляцца з рэпрэсіўным рэжымам. Галоўны аргумент прыхільнікаў перамоў і спынення ціску — вызваленне з лап рэжыму закладнікаў-палітвязняў. Іншыя кажуць, што рэпрэсіўны рэжым не здольны змяняцца да лепшага і калі і ідзе на нейкія нязначныя саступкі і вызваленні, то толькі дзеля сваёй выгоды і захавання ўлады. Тым не менш, чуюцца галасы, бываюць сітуцыі, калі ў рэжыма і яго апанентаў інтарэсы супадаюць. Ці можна верыць абяцанням і гарантыям, якія дае рэпрэсіўны рэжым падчас перамоў са сваімі апанентамі і што на гэты конт кажа гісторыя? Ці мае значэнне, хто выступае асноўным перамоўшчыкам з рэжымам — апазіцыя ці трэці бок? Ці здольная дыяспара з-за мяжы мяняць рэжым на радзіме і ці ісці на саступкі, калі ў пэўных пытаннях інтарэсы рэжыма і апазіцыі супадаюць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

    36 min
  4. Аліна Харысава. Штучны інтэлект Качанавай: ці стане ён козырам прапаганды

    7 G. TEMU

    Аліна Харысава. Штучны інтэлект Качанавай: ці стане ён козырам прапаганды

    Качанава ўзначаліць экспертны савет, які зоймецца развіццём штучнага інтэлекту. І гэта не жарт. З іншага боку, у свеце паліттэхналогій робіцца стаўка на ШІ і сацыяльныя сеткі. Лукашэнкаўскі рэжым, відаць, вырашыў не адставаць ад сусветных трэндаў у сваёй прапагандысцкай вайне з Захадам. Тым самым Захадам, які, як высветляецца, не цалкам варожы, а дзеліцца на сяброўскія ЗША і па-ранейшаму “загніваючы Еўрасаюз”… Што не так з жаданнем рэжыма кантраляваць развіццё ШІ і ці магчыма гэта ўвогуле? Якія наступствы адарванасці ад сусветных сістэм кшталту чата GPT і як на гэтай тэме адмываюць грошы? Ці здольныя дэмсілы ўплываць на тэматыку перамоў Вашынгтона з Мінскам і ці сапраўды Офіс Ціханоўскай “пераабуўся” датычна пытання перамоў з рэжымам і санкцыйнага ціску на яго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі Офісу Святланы Ціханоўскай, міжнародная сакратарка Аб'яднання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава

    41 min
  5. Аляксандр Лукашук. “Там, дзе няма цемнаты”: танец у стылі “Радыё Свабода”

    1 DZIEŃ TEMU

    Аляксандр Лукашук. “Там, дзе няма цемнаты”: танец у стылі “Радыё Свабода”

    Мы працягваем знаёміць вас з пісьменнікамі і іх творамі, якія ўвайшлі ў "кароткі спіс" літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, што ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. У папярэдніх выпусках сумесных стрымаў Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа мы пазнаёміліся з кнігай Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы” і з пісьменніцай Югасяй Калядой ды яе творам “Перамена месцаў”. На чарзе — сустрэча з публіцыстам, былым галоўным рэдактарам Беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандрам Лукашуком і яго кнігай “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”. Запрашаем! Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 года адбудзецца 15 лістапада 2025 года а 19:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску. Чым цікавая чытачу гісторыя 30 гадоў працы Беларускай службы Радыё Свабода пад кіраўніцтвам Лукашука і якую ролю адыграла РС у фармаванні палітычнага жыцця Беларусі? Чаму праца ў рэдакцыі РС нагадвае танец і наколькі гэта кніга аўтабіяграфічная для аўтара? Ці здольная літаратура (і журналістыка) у эміграцыі ўплываць на беларускае грамадства і як тое грамадства змянілася за апошнія гады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, былы галоўны рэдактар Беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандр Лукашук

    40 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić