euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Кантрабанда: колькі на ёй зарабляе рэжым і чаму не баіцца закрыцця мяжы

    14 HR AGO

    Кантрабанда: колькі на ёй зарабляе рэжым і чаму не баіцца закрыцця мяжы

    Адзін раз ужо аэрапорт Вільнюса закрывалі на некалькі гадзін з-за метэазондаў з кантрабанднымі беларускімі сігарэтамі. Днямі сітуацыя паўтарылася. Толькі цяпер з-за мэтыязондаў, якія ляцелі з тэрыторыі Беларусі, спыняў сваю працу не толькі аэрапорт, але і памежныя пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. Улады Літвы заявілі, што калі так пойдзе і далей, то мяжа будзе закрытая цалкам. Не на некалькі гадзін, а на “больш працяглы тэрмін”. Ці магчыма ў Беларусі займацца кантрабандай у такіх маштабах, з-за якіх зачыняецца аэрапорт у суседняй краіне, без дазволу адпаведных дзяржаўных структур і ці вартыя прыбыткі патрачаных на кантрабанду высілкаў? Якія эканамічныя страты можа панесці беларускі бюджэт у выпадку закрыцця беларуска-літоўскай мяжы на працяглы тэрмін? Што адбываецца з беларускім экспартам, расійскімі заказамі і курсамі валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка

    46 min
  2. Павел Валатовіч: не згубіць сваю беларускасць — актуальная як ніколі ідэя

    15 HR AGO

    Павел Валатовіч: не згубіць сваю беларускасць — актуальная як ніколі ідэя

    23 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-праекта #IMBY, папулярызатар найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч. Тое, што сёння адбываецца з беларускай нацыяй, лепш за ўсё адлюстравана ў дзвюх радках песні Лявона Вольскага: “Раскідала выбухам нас па зямлі, мы вернемся, толькі — куды і калі?” Прычым, гэта тычыцца не толькі тых, каго раскідала эміграцыя па свеце, але і тых, хто застаецца ў Беларусі. Наша нацыя сёння як раскіданае гняздо. Мы абавязкова вернемся. І хоць пакуль не маем адказу на пытанне “Калі?”, але адказ на “Куды?” мы ведаем дакладна — на Радзіму, перакананы Павел Валатовіч. Пра тое, ці магчыма ў эміграцыі заставацца беларусамі і чаму так важна зберагаць успаміны пра родныя мясціны і падзеі, сведкамі якіх мы былі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Валатовічам.

    56 min
  3. Яўген Красулін. Трыумфальнае вяртанне: ці магчыма з-за мяжы змяніць уладу ў Беларусі

    16 HR AGO

    Яўген Красулін. Трыумфальнае вяртанне: ці магчыма з-за мяжы змяніць уладу ў Беларусі

    Літва не толькі дала ў 2020 годзе прытулак Святлане Ціханоўскай, але і надала ёй статус, які атрымліваюць кіраўнікі дзяржавы. Як гэта для некага ні дзіўна, але ў беларускай гісторыі ўжо былі выпадкі, калі беларускі палітык, вымушаны з’ехаць з Беларусі, быў прыняты за мяжой на ўзроўні, адпаведным кіраўніку краіны. Іншая справа, што пакуль беларуская гісторыя не мае прыкладаў альбо трыумфальнага вяртання з выгнання такога палітыка на радзіму, альбо арганізацыі за мяжой структур ці сіл, якія здолелі б з-за мяжы зрынуць пануючую ўладу на Бацькаўшчыне. Ці былі выпадкі, калі беларускага палітыка ў эміграцыі прымалі і надавалі абарону як кіраўніку дзяржавы, і які гэтыя гісторыі мелі фінал? Ці магчыма з-за мяжы арганізаваць рэвалюцыю ці нейкім іншым чынам дамагчыся зрынання рэжыму? Ці не стане такая рэвалюцыя, арганізаваная з-за мяжы, прычынай для пачатку грамадзянскай вайны і ці было нешта падобнае ў нашай гісторыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

    39 min
  4. Віталь Рыжкоў, Алесь Чахоўскі. “Прэзентацыя”: што хоча расказаць беларусам паэт і рэпер Рыжкоў

    1 DAY AGO

    Віталь Рыжкоў, Алесь Чахоўскі. “Прэзентацыя”: што хоча расказаць беларусам паэт і рэпер Рыжкоў

    Паэт і рэпер у адной асобе Віталь Рыжкоў выправіўся ў тур з паэтычным стэндапам “Прэзентацыя”. На мапе выступаў — гарады Польшчы, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Кіпра, Швецыі, Нарвегіі і Даніі. Дзесьці Віталь ужо паспеў паказаць свой монаспектакль, дзесьці яго выступы яшчэ наперадзе. Адметна тое, што на сцэну Рыжкоў вярнуўся пасля амаль 10-гадовага перапынку. Ну і як сапраўдны рэпер у свой еўрапейскі тур ён выправіўся ў суправаджэнні скандалу. Што прымусіла чалавека, які нібыта не шукае сабе магчымасці вярнуцца на “вялікую сцэну”, выправіцца ў сапраўдны тур, і з якім матэрыялам ён едзе да сваіх прыхільнікаў? Ці захавалася ў беларусаў цікавасць да паэзіі і што паэзія здольная беларусам сказаць? Ці складана арганізаваць такі тур і якую ролю ў яго паспяховасці адыгрываюць скандалы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэт, перакладчык, хіп-хоп творца Віталь Рыжкоў і імпрэсарыё, арт-прадзюсар, блогер Алесь Чахоўскі

    41 min
  5. Арцём Брухан. Пятае кола: Лукашэнка збірае УНС, каб заявіць пра пачатак адлігі?

    1 DAY AGO

    Арцём Брухан. Пятае кола: Лукашэнка збірае УНС, каб заявіць пра пачатак адлігі?

    Лукашэнка вярнуў з нябыту Усебеларускі народны сход. А было ўражанне, што нават ён забыўся пра існаванне гэтага “пятага кола ў возе” і патрэбы ў ім не мае. Ёсць меркаванне, што вярнуць прыкметы жыцця гэтаму органу вырашана для таго, каб Лукашэнка меў магчымасць перад “шырокімі народнымі масамі” заявіць пра змены ва ўнутранай палітыцы. І змены гэтыя нібыта будуць у бок палітычнай адлігі, што “ястрабам” з карных структур наўрад ці спадабаецца. Што на сёння ўяўляе з сябе Усебеларускі народны сход і якія функцыі выконвае? Ці варта разлічваць на змены ў бок змяншэння ўзроўню рэпрэсій і ці патрэбны Лукашэнку УНС, каб пра гэтыя змены паведаміць? Ці можна казаць, што дэмсілы пачалі працэс самазнішчэння і як на дыяспару ўвогуле і дэмсілы ў прыватнасці ўплывае пацяпленне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан

    40 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like