euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Павел Латушка. Ад Еўрапарламента да Гаагі: ці гатовы ЕС і далей ціснуць на Лукашэнку

    2 HR AGO

    Павел Латушка. Ад Еўрапарламента да Гаагі: ці гатовы ЕС і далей ціснуць на Лукашэнку

    У Еўрапарламенце плануецца прыняццё чарговай рэзалюцыі па Беларусі. Паводле інфармацыі, у дакуменце "плануецца прадставіць ацэнку бягучай сітуацыі ў Беларусі і ўнесці шэраг прапаноў да далейшай стратэгіі ЕС адносна Беларусі". Ці паўплывае гэта на сітуацыю ў нашай краіне, улічваючы, што рэзалюцыі ЕП носяць рэкамендацыйны характар, пытанне рытарычнае. А вось Трамп дзейнічае без усялякіх рэзалюцый і на волю выходзяць палітвязні. І такі падыход, як бачна, выгадны Лукашэнку, інакш бы ён не імкнуўся так упарта спадабацца прэзідэнту ЗША. Чаго чакаць ад чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента і ці будзе там нешта большае за выказванне вялікай заклапочанасці сітуацыяй у Беларусі? Чаму Лукашэнка так упарта падлізваецца да Трампа і ці ўратуе гэта яго ад Гаагі (дарэчы, а калі яго там чакаць?)? Ці давядзецца Офісу Ціханоўскай пераязджаць з Літвы і чым скончылася сустрэча АПК і Офіса Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі міністэрстваў і інстытуцый Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка

    51 min
  2. Аляксандр Фрыдман. Ці будзе пастаўленая кропка ў крывавай гісторыі тэрарыстаў ХАМАС

    3 HR AGO

    Аляксандр Фрыдман. Ці будзе пастаўленая кропка ў крывавай гісторыі тэрарыстаў ХАМАС

    Трамп завяршыў чарговую вайну. Якую па ліку — відаць ужо і ён сам дакладна не ведае. Але на саміт у Егіпце, які ставіць за мэту спыніць вайну ў Газе, сабраліся лідары 20 краін свету. І гэта дае пэўныя надзеі таму рэгіёну на мір. У адрозненні ад рэгіёна нашага, дзе акупацыйная вайна Расіі супраць Украіны працягваецца і дасягнуць хаця б спынення вайны ніяк не атрымліваецца. Не тое, што ў Трампа, але нават у галоўнага сінелапага голуба міру нашых краёў Лукашэнкі. Ці будзе пастаўленая кропка ў крывавай гісторыі тэрарыстаў ХАМАС і ці атрымаецца сапраўды ўсталяваць мір у Ізраіле і на яго межах? Чаму Лукашэнка ізноў пачаў гаварыць пра неабходнасць Зеленскаму пайсці на кампраміс з Пуціным і ці паверыў Аліеў прабачэнням Пуціна? Ці давядзецца Офісу Ціханоўскай пераязджаць з Літвы і чым скончыўся скандал з Меркель? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    42 min
  3. Наталля Васілевіч. Навошта рэжым імкнецца ўбудаваць Касцёл у дзяржаўную сістэму

    4 HR AGO

    Наталля Васілевіч. Навошта рэжым імкнецца ўбудаваць Касцёл у дзяржаўную сістэму

    Апошнім часам лукашэнкаўскія чыноўнікі і прапагандысты з дзяржСМІ сталі часцей з’яўляцца на каталіцкіх святах і фэстах, раздаваць розныя “падзякі” святарам і выкарыстоўваць царкоўныя падзеі ў сваёй ідэалагічнай павестцы. Заўважна, што частка святароў прымае новыя правілы гульні, наведваючы ідэалагічныя сходкі прадстаўнікоў вертыкалі, суправаджаючы іх у паходах па школах і наведваючы базы сілавікоў. Што стаіць за раптоўнай “рэлігійнасцю” чыноўнікаў і якія насамрэч інтарэсы пераследуе рэжым? Ці рэальна для святара ў сённяшняй Беларусі ўхіліцца ад удзелу ў ідэалагічных перфомансах рэжыму і якія пагрозы супрацы з рэжымам існуюць для Касцёла ў Беларусі? Як на такія дзеянні рэжыма рэагуе Ватыкан і што вядома пра кінутых за краты святараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч

    44 min
  4. Віціс Юрконіс. Якія знакі падае кіраўніцтва Літвы Офісу Ціханоўскай і дэмсілам

    5 HR AGO

    Віціс Юрконіс. Якія знакі падае кіраўніцтва Літвы Офісу Ціханоўскай і дэмсілам

    Літва прыняла рашэнне зменьшыць узровень бяспекі для Святланы Ціханоўскай. І гэта рашэнне шмат для каго стала нечаканым і выклікала крытычныя заўвагі нават з боку былога міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса. Амаль адначасова з гэтым ў Літве ўзнік скандал з міністрам культуры, які не здолеў адказаць на пытанне: “Чый Крым?”. Дайшло нават да акцый “культурнага пратэсту”. І ўсё гэта на фоне атак мігрантаў на беларуска-літоўскай мяжы і эскалацыі напружання ў рэгіёне з боку Расіі… Што стаіць за раптоўным рашэннем урада Літвы наконт узроўня бяспекі для Ціханоўскай і ці сапраўды тое рашэнне было нечаканым? Ці можна гэта рашэнне лічыць сігналам для усіх дэмсіл і ўвогуле беларусаў і што гэта за сігнал? Як Літва рэагуе на ініцыяваныя Трампам перамовы з Лукашэнкам і ці верыць у магчымасць адарваць Лукашэнку ад Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, прадстаўнік Freedom House ў Літве, палітолаг Віціс Юрконіс

    43 min
  5. Зміцер Дзядзенка. “Гульні Цырцэі”: пра забойства, бардэлі, чэкістаў і чалавечае свінства

    1 DAY AGO

    Зміцер Дзядзенка. “Гульні Цырцэі”: пра забойства, бардэлі, чэкістаў і чалавечае свінства

    Мы працягваем знаёміць вас з пісьменнікамі і іх творамі, якія ўвайшлі ў "кароткі спіс" літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, што ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. У папярэдніх выпусках сумесных стрымаў Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа мы пазнаёміліся з кнігай Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы”, з пісьменніцай Югасяй Калядой ды яе творам “Перамена месцаў”, публіцыстам, былым галоўным рэдактарам беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандрам Лукашуком і яго кнігай “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”. На чарзе — сустрэча са Змітром Дзядзенкам і яго раманам “Гульні Цырцэі”. Запрашаем! Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 года адбудзецца 15 лістапада 2025 года а 19:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску. Што з сябе ўяўляе раман “Гульні Цырцэі” і чаго ў ім больш: гістарычнага крыміналу ці беларускага нуару? Ці лёгка было прытрымлівацца гістарычнай “нейтральнасці” і як атрымалася не перайсці межы ў апісанні эратычных сцэн? Чаму раман немагчыма было выдаць у Беларусі і якая літаратура больш важная сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, бард, краязнаўца Зміцер Дзядзенка

    43 min
  6. Яўген Афнагель. Вызваленні праз саступкі: ці магчымыя перамовы з Лукашэнкам

    1 DAY AGO

    Яўген Афнагель. Вызваленні праз саступкі: ці магчымыя перамовы з Лукашэнкам

    Месяц таму Яўген Афнагель быў вызвалены і дэпартаваны ў Літву па выніку перамоваў Вашынгтона з Мінскам. За кратамі каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” правёў амаль 5 гадоў. За мяжой Яўген, як і большасць з яго групы, вызваленай 11 верасня 2025 года, апынуўся без пашпарта. Але з тэзісам “альбо так, альбо ніяк” актывіст не згодны, як і з тым, што Захад мусіць ісці на саступкі Лукашэнку. Якія б гуманітарныя мэты не пераследваліся перамоўшчыкамі з рэжымам. Ці не быў, на яго думку, 2020 год памылкай і як успрыняў вызваленне з дэпартацыяй? Ці варта ісці на саступкі рэжыму і чаму ціск больш карысны за перамовы з Лукашэнкам сёння? Як ацэньвае стан дэмсіл ў эміграцыі і ці магчымая кансалідацыя апазіцыі ў сённяшніх умовах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, адзін з заснавальнікаў руху супраціву “Зубр” Яўген Афнагель

    41 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like