euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Валерый Кавалеўскі. Як учынак Статкевіча паўплывае на перамовы ЗША з Лукашэнкам

    4 HR AGO

    Валерый Кавалеўскі. Як учынак Статкевіча паўплывае на перамовы ЗША з Лукашэнкам

    Адмова Мікалая Статкевіча падпарадкоўвацца прымусовай дэпартацыі з Беларусі не толькі (выглядае на тое) парушыла схему дамоўленасцяў паміж Мінскам і Вашынгтонам, але і паставіла перад перамоўшчыкамі сур’ёзныя выклікі. Найперш, ці не стане гэтая сітуацыя загрозай перамоўнаму працэсу. Але ж застаецца яшчэ і пытанне далейшага лёсу Статкевіча. Чаму рэжым прымусова дэпартуе вызваленых вязняў з краіны і ці выглядае гэта як перамога Трампа? Ці ставіць пад загрозу будучыню перамоўнага працэсу рашэнне Статкевіча застацца і тое, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца? Ці будзе працягвацца стратэгічны дыялог ЗША з дэмсіламі Беларусі і ці варта разлічваць на нейкі дыялог з рэжымам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім

    47 min
  2. Ліза Пракопчык. “Усе паліцыянты — вырадкі”? Эфір пра палітычную і апалітычную моладзь

    1 DAY AGO

    Ліза Пракопчык. “Усе паліцыянты — вырадкі”? Эфір пра палітычную і апалітычную моладзь

    Прайшоў месяц пасля публічнай сваркі на канферэнцыі Новай Беларусі, калі віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады і сяброўка фракцыі “Моладзевы наступ” Ліза Пракопчык адкрыта выступіла супраць ідэй ціску прадстаўніка ініцыятывы BELPOL Уладзіміра Жыгара, выкрыкнуўшы ў залю “ACAB!” (абрэвіятура all cops are bastards — “усе паліцыянты — вырадкі”). У адказ Жыгар падаў на яе скаргу ў КР, але што ў выніку? І ці змянілася камунікацыя паміж удзельнікамі канфлікту за гэты час? Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з самой Лізай. Таксама пагаворым пра дыскусію вакол прымусовай высылкі вызваленых палітвязняў; чаму беларуская моладзь усё часцей адварочваецца ад палітыкі і дзе недапрацоўваюць у гэтым сэнсе медыя і дэмсілы? Асобная тэма — канцэрт расійскага рэпера Мота ў Мінску, паслухаць якога прыйшлі 120 тысяч чалавек, нягледзячы на яго прапуцінскую пазіцыю? Гэта ўвогуле нармальна, а калі не — дзе альтэрнатыва?

    47 min
  3. Ганна Маціеўская. Ці здольныя фонды забяспечыць неабходным вызваленых палітвязняў

    1 DAY AGO

    Ганна Маціеўская. Ці здольныя фонды забяспечыць неабходным вызваленых палітвязняў

    Вызваленне чарговай групы палітвязняў з прымусовым іх вывазам за межы Беларусі паставіла перад дабрачыннымі арганізацыямі, фондамі, інстытуцыямі дэмсіл і агулам беларускай дыяспарай досыць сур’ёзныя выклікі. Найперш, гэта было звязанае з забеспячэннем вызваленых неабходнай падтрымкай і дапамогай — ад пошукаў жылля і вопраткі наўзамен арыштанцкай да фінансавай дапамогі. І гэтым разам выглядае на тое, што атрымалася ўсе пытанні вырашыць. Але чакаецца, што вызваленні будуць працягвацца, як працягнецца і выпіхванне людзей з краіны. І гэтыя вызваленні могуць быць больш масавыя за папярэднія. Чаму рэжым прымусова дэпартуе вызваленых вязняў з краіны і як гэта выглядае з пункту гледжання законнасці? Ці магчыма падрыхтавацца да прыёму вялікай колькасці вызваленых і якія найперш выклікі паўстаюць перад дабрачыннымі арганізацыямі з гэтай нагоды? Што рабіць, калі з-за зачыненай мяжы хтосьці не паспявае выехаць у Беларусь з Польшчы своечасова і як лепш вырашаць спрэчныя сітуацыі, якія здараюцца ў асяродку дэмсіл? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай

    47 min
  4. Павел Усаў. Рэалізм і цынізм: якая гульня ідзе ў трохкутніку Трамп-Пуцін-Лукашэнка

    1 DAY AGO

    Павел Усаў. Рэалізм і цынізм: якая гульня ідзе ў трохкутніку Трамп-Пуцін-Лукашэнка

    У вызваленай і выштурхнутай 11 верасня з Беларусі групе палітвязняў былі тыя палітычныя актывісты, якія ў дэмакратычным і нацыянальным руху даўно. І тое, каго вызваляюць, як і тое, што гэта вызваленне (хай і з прымусовай дэпартацыяй) працягваецца, схіляе да думкі, што мы назіраем за вялікай гульнёй у трохкутніку “Трамп-Пуцін-Лукашэнка”. У якой па выніку Лукашэнка і яго рэжым могуць атрымаць не толькі прызнанне суб’ектнасці, але і матэрыяльныя выгоды. А можа і нашкодзіць сваім апанентам за мяжой. Чаму гэтым разам менавіта “байцы са стажам” склалі большасць групы вызваленых палітвязняў і ці мог Лукашэнка пралічыць паводзіны Статкевіча? Чаму не варта ўзнімаць тэму вывазу людзей з краіны перад перамоўшчыкамі і ці сапраўды гэта можа перамовы сарваць? Ці надаюць перамовы суб’ектнасць Лукашэнку і які ў гэтым працэсе можа быць інтарэс Пуціна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    43 min

Ratings & Reviews

3.7
out of 5
3 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like