euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Зміцер Крук. Як памірыць ЕС і Лукашэнку? Для гэтага ўжо ёсць “дарожная мапа”

    1 G. TEMU

    Зміцер Крук. Як памірыць ЕС і Лукашэнку? Для гэтага ўжо ёсць “дарожная мапа”

    Не чакаць “лепшых часоў”, а паступова здымаць санкцыі і прапаноўваць рэжыму Лукашэнкі розныя “плюшкі” наўзамен яго “крокаў насустрач” прапаноўваюць еўрапейскім палітыкам аўтары “Дарожнай мапы для дээскалацыі паміж Беларусю і ЕС”. Аўтары гэтага дакумента — беларускія эксперты Арцём Шрайбман, Кацярына Дзяйкала, Зміцер Крук і Андрэй Бушыла. На думку аўтараў, сённяшняя палітыка ціску вядзе не да паляпшэння сітуацыі ў Беларусі, а стварае ўсё новыя пагрозы. Таму трэба дамаўляцца, лічаць эксперты. І прапаноўваюць пакрокавы план узаемных дзеянняў і саступак. Чаму сваю “дарожную мапу” эксперты вырашылі прапанаваць менавіта цяпер і што сведчыць пра магчымасць яе рэалізацыі? Чаму ЕС мусіць пайсці на саступкі рэжыму і ці гатовы рэжым да супрацы з Еўропай? Якое значэнне мае эканоміка ў пытанні наладжвання стасункаў з Мінскам і прычым тут санкцыі і вайна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнта BEROC, эканаміст Зміцер Крук

    42 min
  2. Аліна Харысава. Гандаль vs ціск: чаму пазіцыі былых палітвязняў і палітыкаў не супадаюць

    2 G. TEMU

    Аліна Харысава. Гандаль vs ціск: чаму пазіцыі былых палітвязняў і палітыкаў не супадаюць

    Старшыня ліквідаванай Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былы палітвязень Мікалай Казлоў даў 20 кастрычніка сваю першую пасля выезду з Беларусі прэс-канферэнцыю. Падчас якой выказаў сваё меркаванне наконт перамоў з рэжымам і ўмоваў, на якіх атрымліваецца вызваляць палітвязняў з-за кратаў. Фактычна, Казлоў стаў на бок тых былых палітвязняў, якія публічна абурыліся пазіцыяй сяброў Кааліцыі за вызваленне палітвязняў, якая выступае за зняццё санкцый і вяртанне заходніх амбасадараў у Мінск наўзамен вызвалення палітзняволеных. Пра што сведчыць такое разыходжанне пазіцый у былых палітвязняў і палітыкаў і ці мусяць палітыкі ўлічваць меркаванне палітвязняў? Што стаіць за заявамі старшыні КДБ пра супрацу беларускіх спецслужб з калегамі з еўрапейскіх краін і пра арганізацыю сустрэчы Лукашэнкі з Зяленскім? Ці варта СМІ выцягваць на публіку спрэчкі і дыскусіі, якія вядуцць у сацсетках вядомыя персоны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава

    40 min
  3. Аркадзь Мошас. Пра печанегаў Пуціна для Трампа і вялікую здзелку для Лукашэнкі

    23 G. TEMU

    Аркадзь Мошас. Пра печанегаў Пуціна для Трампа і вялікую здзелку для Лукашэнкі

    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноў паверыў і даверыўся Пуціну. Ці яго так уразілі аповеды пра печанегаў, якімі так любіць дзяліцца Пуцін, ці ідэя танэля паміж расійскай Чукоткай і амерыканскай Аляскай — невядома. Але Трамп ізноў загаварыў пра магчымасць дасягнуць міра паміж Расіяй і Украінай дыпламатычным шляхам і дамовіўся сустрэцца з Пуціным у Будапешце бліжэйшым часам. Не застаецца па-за ўвагай Трампа і Лукашэнка (як і Трампа не абыходзіць сваёй увагай Лукашэнка) і размовы наконт “вялікай здзелкі” паміж Мінскам і Вашынгтонам усё гучней. Што стаіць за раптоўным тэлефанаваннем Трампа ў Крэмль напярэдадні візіту Зяленскага ў Вашынгтон і чаго ад гэтага візіту чакаць? Чаму для сустрэчы Трампа і Пуціна быў абраны Будапешт і якім чынам Пуцін туды зможа дабрацца і не апынуцца па выніку ў Гаазе? Чаму гэты этап замірэння Расіі і Украіны Трампам абыходзіцца без Лукашэнкі і чаго чакаць ад прапанаванай ім Трампу “вялікай здзелкі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

    39 min
  4. Павел “Дзядзька” Шурмей . “Каліноўцы”: што стаіць за зменамі ў Палку імя Каліноўскага

    1 DZIEŃ TEMU

    Павел “Дзядзька” Шурмей . “Каліноўцы”: што стаіць за зменамі ў Палку імя Каліноўскага

    Днямі стала вядома пра змены ў Палку імя Кастуся Каліноўскага. Найперш гэта тычыцца кіравання. Па словах цяпер ужо былога камандзіра ПКК Паўла "Дзядзькі” Шурмея, Полк становіцца “больш сучасным і тэхналагічным ды развівае новыя напрамкі працы і канчаткова пераходзіць да калегіяльнай мадэлі кіравання, дзе ўсе ключавыя рашэнні ў падраздзяленні прымае рада камандзіраў”. Апроч таго, “каліноўцамі” заснаваны ветэранскі рух Грамадская арганізацыя “Каліноўцы”. Што стаіць за зменамі ў Палку і ці толькі ў патрабаваннях часу і тэхналогій справа? Якая патрэба ў стварэнні ветэранскага руху і чым гэта грамадская арганізацыя будзе займацца? Якой будзе супраца з іншымі структурамі дэмсіл і ці ёсць палітычная падтрымка ініцыятывам “каліноўцаў” з боку ўладаў Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады камандзіраў Палка імя Кастуся Каліноўскага, палітычны прадстаўнік ветэранскага руху Грамадскай арганізацыі “Каліноўцы” Павел “Дзядзька” Шурмей

    40 min
  5. Роза Турарбекава. Ад УНС да Будапешта: пры чым тут прапанаваная Трампу “вялікая здзелка”

    1 DZIEŃ TEMU

    Роза Турарбекава. Ад УНС да Будапешта: пры чым тут прапанаваная Трампу “вялікая здзелка”

    Усебеларускі народны сход, пра існаванне якога ўсе ўжо паспяхова паспелі забыцца з-за прапушчанага веснавога пасяджэння, нечакана знайшоўся — чарговае пасяджэнне Лукашэнка прызначыў на 18-19 снежня. А недзе побач прэзідэнт ЗША Дональд Трамп — на “вялікую здзелку” з якім прадбачліва пагадзіўся Лукашэнка — ізноў паверыў Пуціну і прызначыў яму сустрэчу ў сяброўскім ім абодвум Будапешце. Прыблізна так і выглядаюць спробы вырашэння праблем з бяспекай у нашым рэгіёне. І калі не новая (ці не новая зусімі) праблема для нацыянальнай бяспекі Беларусі, то можна было і расслабіцца, але… Што прымусіла Лукашэнку раптам прыгадаць пра УНС і ці варта чакаць, што на ім будзе абвешчаная “стратэгія адыходу ад рэпрэсій”? Ці будзе Трамп адстойваць інтарэсы Лукашэнкі перад ЕС і чаго чакаць ад яго сустрэчы з Пуціным у Будапешце? Чаму гэты этап замірэння Расіі і Украіны Трампам абыходзіцца без Лукашэнкі і якая пагроза нацыянальнай бяспецы Беларусі выявілася апошнім часам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    42 min
  6. Аляксандр Дабравольскі. “Сысці альбо застацца”: што губляе Офіс пры пераездзе з Літвы

    3 DNI TEMU

    Аляксандр Дабравольскі. “Сысці альбо застацца”: што губляе Офіс пры пераездзе з Літвы

    Рашэнне аб змяншэнні ўзроўню аховы Святланы Ціханоўскай крытыкуюць у тым ліку і палітыкі Літвы, называючы гэта рашэнне найперш “палітычным”. І хоць кіраўніцтва Літвы пераконвае, што ні статус самой Ціханоўскай, ні Офіса не змяняецца, размовы пра мэтазгоднасць пераезду ў іншую краіну каманды ОСЦ на чале з Ціханоўскай віруюць і ў СМІ, і ў “кулуарах дэмсіл”. А асобныя літоўскія палітыкі ў звязку з гэтымі размовамі кажуць, што ад такога пераезду Літва страціць больш, чым Офіс і беларускія дэмсілы ўвогуле… Што насамрэч магло стаць нагодай для прыняцця такога рашэння і наколькі нечаканым яно стала для Офіса? Ці сапраўды разглядаюцца варыянты пераезду ў іншую краіну і якія плюсы/мінусы ад змены “прапіскі”? Ці сапраўды змена ўзроўню бяспекі ставіць пад пагрозу працу Офіса і ці не прыспеў час яго рэарганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі

    44 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić