euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. “Дублін”: як палітвязням яго абыйсці і якая сітуцыя з "абаронай"

    6 HR AGO

    “Дублін”: як палітвязням яго абыйсці і якая сітуцыя з "абаронай"

    Пайшоў другі месяц з таго часу, як была дэпартаваная ў Літву апошняя група вызваленых беларускіх палітвязняў. І хоць адпачатку гучалі абяцанні, што жадаючыя пераехаць з Літвы ў Польшу атрымаюць такую магчымасць насуперак патрабаваннем рэгламента “Дублін ІІІ”, але ніхто да сёння такога пераезду здзейсніць не здолеў. Бо, як аказалася, палітычныя рашэнні і абяцанні не так проста выконваюцца на практыцы. Як і абяцанні дапамагчы беларусам справіцца з іншымі бюракратычна-легалізацыйнымі выклікамі, з якімі яны сутыкнуліся: атрыманнем міжнароднай абароны, рэгістрацыяй народжаных у эміграцыі дзяцей, атрыманнем пенсій… Ці гатовыя Польшча і Літва насамрэч на практыцы вырашыць пытанне “Дубліна” для вызваленых палітвязняў і што перашкаджае гэтае пытанне вырашыць? Ці будзе такая практыка абыходу “Дубліна” распаўсюджвацца і на іншых беларусаў? Што адбываецца з атрыманнем міжнароднай абароны ў Польшчы і з якімі праблемамі яшчэ сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і дарадца Святланы Ціханоўскай у юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў

    45 min
  2. Валерый Кавалеўскі. Тактыка перніка: ці хопіць у Захада пернікаў, каб вызваліць усіх вязняў

    8 HR AGO

    Валерый Кавалеўскі. Тактыка перніка: ці хопіць у Захада пернікаў, каб вызваліць усіх вязняў

    Лукашэнка старанна імкнецца наладзіць адносіны з Трампам і атрымаць ад яго “вялікую здзелку”… І насамрэч, пра тое, каб гэтая “здзелка” атрымалася, марыць не толькі ён, не толькі сваякі палітвязняў, але і ўсе беларусы, якія хочуць спынення пакут людзей за кратамі. Бо вынікам дамоўленасцяў становіцца менавіта вызваленне палітвязняў. Але — не спыненне рэпрэсій, не адмова ад практыкі дэпартацыі людзей са сваёй краіны ў замежжа, не… Працягваць можна доўга. Але хто і што можа прапанаваць шлях іншы? Ці гатовы Трамп пайсці на “вялікую здзелку” з Лукашэнкам і што той можа запатрабаваць за вызваленне палітвязняў? Чаму Лукашэнка ўвогуле вырашыў звярнуцца да Трампа і ці ўзгоднены гэты крок быў з Масквой? Што разлічвае атрымаць Лукашэнка ад “вялікай здзелкі” з Трампам і навошта Трампу Лукашэнка ў сённяшняй сітуацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

    44 min
  3. Уладзімір Мацкевіч: сёння ўся наша ідэя ў адным слове — “Вяртацца!”

    9 HR AGO

    Уладзімір Мацкевіч: сёння ўся наша ідэя ў адным слове — “Вяртацца!”

    16 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — філосаф, метадолаг, былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Мы як нацыя павінны нарэшце вызначыцца не толькі з тым, на якім этапе, у якім месцы мы ўсе знаходзімся, але і з тым, што нам неабходна рабіць, каб наблізіць перамогу і, што самае галоўнае — вяртанне на радзіму. Варта разумець, што чым даўжэй наша грамадства застаецца падзеленым і раскіданым, тым складаней нам будзе паразумецца, калі магчымасць вярнуцца з’явіцца. Сёння мы мусім знайсці агульны падмурак нашага існавання як беларусаў і, адштурнуўшыся ад гэтага падмурку, планаваць супольныя дзеянні, перакананы Уладзімір Мацкевіч. Пра тое, ці здольныя беларусы сёння спланаваць супольныя дзеянні і рэалізаваць свае планы, ці гатовыя мы іх рэалізаваць праз сілавы сцэнар і пра тое, навошта беларусам сёння нацыяналізм і пошукі ідэнтычнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Мацкевічам.

    1h 11m
  4. Вольга Лойка. Ад “ператрахвання” Легпрама, друкавальнага станка Нацбанка да Трампа

    10 HR AGO

    Вольга Лойка. Ад “ператрахвання” Легпрама, друкавальнага станка Нацбанка да Трампа

    Рэальныя прыбыткі насельніцтва выраслі на 10% у перыяд са студзеня па жнівень, і Нацбанк, кажуць злыя языкі, запусціў з гэтай нагоды друкавальны станок. Лукашэнка, па сваёй звычцы некага “ператрахіваць”, зладзіў гэты працэс у Легпраме. Не адстаюць ад яго ў гэтым і так званыя сілавікі, якія працягваюць няспынна рэпрэсаваць беларусаў. Нягледзячы на тое, што Лукашэнка старанна імкнецца наладзіць адносіны з Трампам і атрымаць ад яго “вялікую здзелку”… Што стаіць за ростам рэальных заробкаў і ці сапраўды гэта можа стаць нагодай для Нацбанка запусціць друкавальны станок? Чаму Лукашэнка ізноў незадаволены Легпрамам і што зменіць “перасоўваннне ложкаў”? Што разлічвае атрымаць Лукашэнка ад “вялікай здзелкі” з Трампам і навошта Трампу Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка

    46 min
  5. “K6 Live”: прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры ў эміграцыі

    1 DAY AGO

    “K6 Live”: прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры ў эміграцыі

    Каманда беларусаў запусціла новы праект “K6 Live”. Які хоць і пачынае, як кажуць стваральнікі праекту, свой шлях з музыкі, але імкнецца стаць паўнавартасным late-night show — адкрытай культурнай прасторай для творцаў у эміграцыі і не толькі. “Жывыя выступы, шчырыя лёгкія размовы, прыемная атмасфера — такія складнікі “K6 Live”, — кажуць заснавальнікі. І абяцаюць, што гэта будзе “прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры, якая ўзнікае нягледзячы на выклікі эміграцыі”. Што падштурхнула да заснавання праекту “K6 Live” і ці не было сумневаў у мэтазгоднасці такога праекта? З якімі складанасцямі сутыкнуліся і чым праект адрозніваецца ад іншых культурніцкіх ініцыятыў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адзін са стваральнікаў праекта, музыка, прадзюсар Антон Шніп і музычная журналістка, крытык, арганізатарка культурных імпрэз Марына Савіцкая

    43 min
  6. Віталь Цыганкоў. Так альбо ніяк: чаго палітвязням чакаць ад “вялікай здзелкі” Лукашэнкі

    1 DAY AGO

    Віталь Цыганкоў. Так альбо ніяк: чаго палітвязням чакаць ад “вялікай здзелкі” Лукашэнкі

    Раптоўна сабраная нарада для абмеркавання “беларуска-амерыканскіх стасункаў” і настойлівыя звароты Лукашэнкі да прэзідэнта ЗША Трампа са словамі пра гатоўнасць да “вялікай здзелкі”, выклікалі адчуванне, што бліжэйшым часам не выключанае новае вызваленне палітвязняў. Ніякай дадатковай інфармацыі ні ад Лукашэнкі, ні ад іншых удзельнікаў нарады кшталту старшыні КДБ і Саўбеза не прагучала: ні адносна памераў той “вялікай здзелкі”, ні, тым больш, умоў, на якіх вызваленыя па здзелцы могуць выйсці на волю. Ці варта чакаць новых вызваленняў і ці можна казаць пра ўмовы, на якіх гэта вызваленне можа адбыцца? Большасць вызваленых і дэпартаваных палітвязняў выказваюцца пра неабходнасць узмацнення ціску на рэжым — ці ўлічваюць гэта меркаванне прыхільнікі перамоў з рэжымам? Ці далучыцца ЕС да перамоў Трампа з рэжымам Лукашэнкі і што не так з з мантрай "мы ўжо перамаглі"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў

    41 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like