euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр Фрыдман. “Далікатная каштоўнасць Лукашэнкі”: у чым яна для ЗША і Польшчы

    5 G. TEMU

    Аляксандр Фрыдман. “Далікатная каштоўнасць Лукашэнкі”: у чым яна для ЗША і Польшчы

    ЗША прыпынілі дзеянне санкцый, уведзеных супраць Белавія і канкрэтна тых самалётаў, якімі карыстаецца Лукашэнка і яго сям’я. І гэта асобныя эксперты лічаць сведчаннем таго, што “Вашынгтон не толькі захоўвае беларускі кірунак адчыненым, але гэты канал можа цяпер сапраўды запрацаваць”. Што сведчыць пра “далікатную каштоўнасць Лукашэнкі” і захоўвае спадзеў на вызваленне значнай колькасці палітвязняў. Без спадзеваў на спыненне рэпрэсій. І на тое, што рэжым спыніць свае правакацыі на межах суседніх краін. Ці стане “карэкціроўка” санкцый ЗША ў дачыненні да Белавія нагодай для пашырэння дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам? Ці варта разлічваць на вяртанне да перамоў Мінска з Польшчай і як звязаныя адкрыццё памежных пераходаў на польскай мяжы з сітуацыяй на мяжы літоўскай? Якія магчымыя змены ў палітыцы ЕС адносна Беларусі і ці ўплываюць на рашэнні адносна стратэгіі па Беларусі меркаванні прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    40 min
  2. Алісай Рыжычэнка. На КДБ больш, на нацбяспеку — менш: як дзеляць бюджэтны пірог

    6 G. TEMU

    Алісай Рыжычэнка. На КДБ больш, на нацбяспеку — менш: як дзеляць бюджэтны пірог

    Стаў вядомы праект бюджэту Беларусі на 2026 год. І тое, што практычна ўсе так званыя “сілавыя структуры” атрымаюць значна больш грошай на свае патрэбы, здзіўлення не выклікае. Бо на каго ж яшчэ разлічваць рэжыму ў сённяшняй сітуацыі, як не на КДБ, МУС, пракурату і суды — яны ўсе атрымаюць сумы, большыя за леташнія на 19-22%. Што дзіўна, на 202 мільёны рублёў менш выдаткоўваецца на нацыянальную бяспеку. Затое, калі верыць прагнозным паказчыкам эканамічнага развіцця, нас чакае рост ВУП і запавольванне інфляцыі. Ды яшчэ і дзеянне санкцый, уведзеных супраць Белавія і авіяпарка сям’і Лукашэнкі, ЗША прыпынілі. Чым адметны праект бюджэту Беларусі на 2026 год і што чакае сацыяльныя сферы? Што насамрэч стаіць за заявамі пра “поўнае зняцце санкцый ЗША, накладзеных на Белавія” і ці адпавядае гэта рэчаіснасці? Якія страты нясе Беларусь ад закрыцця беларуска-літоўскай мяжы і што адбываецца на рынку працы? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка

    42 min
  3. Ігар Сігоў: “Я буду, бо я — чалавек”, нацыянальная ідэя з якой жыву

    8 G. TEMU

    Ігар Сігоў: “Я буду, бо я — чалавек”, нацыянальная ідэя з якой жыву

    6 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — актор тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі, купалавец Ігар Сігоў. Беларускаму грамадству было наканавана прайсці праз 2020 год і працягваць шлях свайго сталення, нягледзячы на ўсё тое, што нам сёння даводзіцца перажываць — рэпрэсіі, эміграцыю, расчараванне… Але калі мы хочам захавацца як нацыя і захаваць сваю краіну, мы мусім праз гэтыя выпрабаванні прайсці. Магчыма, перад намі паўстане пытанне выбару: ці браць у рукі зброю? Але калі іншага выйсця не будзе, калі паўстане выбар паміж знікненнем усяго і неабходнасцю змагацца за гэта сваё са зброяй у руках, то зброю давядзецца браць, перакананы Ігар Сігоў. Пра тое, ці здольныя мы захаваць сваю беларускасць у эміграцыі, ці не быў памылкай 2020 год і ці пагражае нам грамадзянская вайна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Сіговым.

    58 min
  4. Арцём Шрайбман. Адкрыць мяжу: ці вернецца Трамп да абмеркавання “здзелкі” з Лукашэнкам

    8 G. TEMU

    Арцём Шрайбман. Адкрыць мяжу: ці вернецца Трамп да абмеркавання “здзелкі” з Лукашэнкам

    Неўзабаве скончацца тыя два тыдні, на якія Варшава адклала на знак салідарнасці з Літвой адкрыццё двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы. Безумоўна, ёсць рызыка, што цяпер Мінск стане ў позу і ад гэтага адкрыцця (адпаведна і “здзелкі” з Варшавай) адмовіцца. Тым не менш, спадзяванні на пачатак дээскалацыі на межах з Беларуссю застаюцца. Бо там недалёка і да заканчэння тэрміну, на які Літва закрыла мяжу з Беларуссю. А там, глядзіш, і кантакцёры з Вашынгтона ізноў да Мінска даедуць — як працяг перамоў наконт “вялікай здзелкі” з Лукашэнкам… Што насамрэч запусціла працэс эскалацыі на межах Беларусі і краін ЕС — Літвы і Польшчы? На якім этапе рэалізацыя “вялікай здзелкі”, прапанаванай Лукашэнкам Трампу і якое дачыненне да гэтага перамоўнага трэку мае Масква? Як на сітуацыю ў адносінах паміж Беларуссю, Літвой і Польшчай рэагуюць іншыя краіны ЕС і ці застаецца шанец у прыхільнікаў пачатку перамоў з рэжымам перацягнуць іх на свой бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман

    41 min
  5. Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis). Як закрыццё мяжы дапаможа справіцца з метэазондамі і кантрабандай

    1 DZIEŃ TEMU

    Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis). Як закрыццё мяжы дапаможа справіцца з метэазондамі і кантрабандай

    Метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі (ці "шарыкі", па версіі Лукашэнкі), з-за якіх былі вымушаныя спыняць сваю працу аэрапорты Вільнюса і Каўнаса, запускалі з тэрыторыі Беларусі… літоўскія кантрабандысты! Ну, людзям жа трэба неяк свае сем’і карміць, вось яны і едуць у Беларусі і адтуль у бок свайго дома запускаюць тыя "шарыкі" з цыгарэтамі-кармільцамі. А літоўскія ўлады ці то не разабраўшыся, ці то адмыслова ў якасці правакацыі, закрылі беларуска-літоўскую мяжу. На месяц! І атрымалі падтрымку ў сваіх правакацыйных дзеяннях ад палякаў і амерыканцаў! Чаму Літва не можа кантраляваць сваіх кантрабандыстаў, якія запускаюць з Беларусі метэазонды і ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы сваёй жа краіны? Што насамрэч запусціла працэс эскалацыі на межах Беларусі і краін ЕС — Літвы і Польшчы? Як гэтая сітуацыя ўплывае на стаўленне да беларусаў і ці мае адносіны да сітуацыі на мяжы перамоўны трэк паміж Мінскам і Вашынгтонам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)

    41 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić