euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. “Pinhas”. Вайна і “Каханне”: пра абстрэлы, тэрарыстаў ХАМАС і беларускую мову

    8 G. TEMU

    “Pinhas”. Вайна і “Каханне”: пра абстрэлы, тэрарыстаў ХАМАС і беларускую мову

    У стане то вайны, то ўзброенага супрацьстаяння Ізраіль жыве ад моманту аднаўлення свайго існавання як дзяржава. Але ўжо два гады, ад 7 кастрычніка 2023 года, калі ХАМАС здзейсніў напад на тэрыторыю Ізраіля, краіна знаходзіцца ў стане “вялікай вайны”. Што адбілася на жыцці ўсяго насельніцтва, сярод якога вельмі шмат паходжаннем з Беларусі. Тым не менш, жыццё працягваецца ва ўсіх сэнсах. А музыканты працягваюць запісваць новыя песні і даваць канцэрты. Некаторыя з іх, як, да прыкладу, Вячаслаў “Pinhas” Цынман пачынаюць (ці вяртаюцца) да беларускай мовы ў сваёй творчасці. Як вайна, якую зараз вядзе Ізраіль супраць тэрарыстычных арганізацый, адбілася на жыцці грамадзян і на атмасферы ў грамадстве? Ці час цяпер для музыкі і як творчасць дапамагае у сітуацыі вайны? Чаму раптоўна напісаў песню на беларускай мове і што для яго Беларусь сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўца альтэрнатыўнай яўрэйскай музыкі, выкладчык традыцый і памочнік рабіна Вячаслаў “Pinhas” Цынман

    43 min
  2. Уладзімір Жыгар . Крывавыя грошы: Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны ці проста зарабляе

    9 G. TEMU

    Уладзімір Жыгар . Крывавыя грошы: Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны ці проста зарабляе

    У Беларусі не толькі мадэрнізуюцца старыя, але і будуюцца новыя прадпрыемствы, асноўная мэта якіх — праца на ваенныя інтарэсы Расіі і выкананне замоў расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Адначасова рэжым Лукашэнкі пераймае “перадавы досвед Кітая” ў інфармацыйным кантролі грамадства. Эксперты не выключаюць, што ўсё гэта адбываецца з адной мэтай: падрыхтоўкай Беларусі да будучай вайны Расіі з Еўропай… Ці сапраўды пераарыентацыя вытворчасці беларускіх прадпрыемстваў на карысць выканання ваенных заказаў мае глабальныя маштабы? Гэта жаданне скарыстацца момантам і зарабіць на вайне ці нешта большае? На якім этапе падрыхтоўка Расіі да супрацьстаяння з ЕС і якое месца ў планах Крамля займае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар

    44 min
  3. Валерый Кавалеўскі. Вяртанне ў Мінск: як наяўнасць амбасадараў ЕС спыніць рэпрэсіі

    1 DZIEŃ TEMU

    Валерый Кавалеўскі. Вяртанне ў Мінск: як наяўнасць амбасадараў ЕС спыніць рэпрэсіі

    Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Таццяна Хоміч не спыняюць сваіх спроб схіліць заходніх палітыкаў і дыпламатаў да пашырэння (ці пачатку) кантактаў з Лукашэнкам. І аргументы на карысць гэтага прыводзяць ад відавочных да самых нечаканых. Галоўны аргумент: дзякуючы такім перамовам на свабоду выйдуць палітвязні. Але ёсць і нечаканы, звязаны з непазбежным транзітам улады ад Лукашэнкі некаму іншаму. І вось, маўляў, на тое, як гэты транзіт будзе адбывацца, можна ўплываць. Але для гэтага трэба Захаду на дыпламатычным узроўні у Беларусі прысутнічаць. Што перашкаджае Брусэлю далучыцца да перамоўнага працэсу з Лукашэнкам па прыкладзе калег з ЗША? Ці гатовы Мінск да дыялогу з ЕС і на якіх умовах? Пра які транзіт улады ізноў кажа Кавалеўскі і пры чым тут наяўнасць еўрапейскіх амбасадараў у Мінску? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім

    45 min
  4. Андрэй Ягораў. Перамовы з рэжымам: дэмсілы ўжо гатовыя, а ці гатовы да іх Лукашэнка

    1 DZIEŃ TEMU

    Андрэй Ягораў. Перамовы з рэжымам: дэмсілы ўжо гатовыя, а ці гатовы да іх Лукашэнка

    Калі крыху больш за год таму сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў агучыў прапанову перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў і дээскалацыі сітуацыі ўнутры Беларусі, на яго накінуліся з крытыкай і абвінавачаннямі практычна ўсе дэмсілы. За выключэннем “бабарыканцаў”, якія пра гэта пачалі казаць фактычна напрыканцы 2020 года. Але час змяніўся, як і палітыка новаабранага прэзідэнта ЗША адносна Беларусі. І цяпер ужо пра перамовы загаварылі шырока, як і пра вяртанне паслоў еўрапейскіх краін у Беларусь. І палітвязні ў выніку перамоў Вашынгтона і Мінска пачалі выходзіць на волю. Не ўсе і не так, як нам бы хацелася, але тым не меньш… Пра што сведчыць практычны падыход да перамоў з Лукашэнкам адміністрацыі Трмпа і ці сталі адкрыццём прызнанні Келага пра сапраўдныя мэты тых перамоў? Ці магчыма далучыць да перамоў лідараў еўрапейскіх краін і што дасць вяртанне паслоў краін ЕС у Беларусь? Як змянілася раскладка сіл у дэмакратычным асяродку пасля вызвалення пэўных знакавых асоб і чаго чакаць ад КР у будучым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі палітычны аналітык, метадолаг і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў

    43 min
  5. Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя

    1 DZIEŃ TEMU

    Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя

    2 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё —кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, выкладчык англійскай мовы Сяргей Пукст. Мова і ідэнтычнасць — гэта тое, за што мы павінны змагацца. Бо ўсё ж мы адносна невялікая па колькасці нацыя і нас шмат стагоддзяў імкнуліся перарабіць на свой капыл нашыя суседзі. Але мы захаваліся. І каб працягваць жыць, каб стаць адметнай часцінай агульнаеўрапейскай культуры, мы мусім захоўваць і пашыраць свой культурны код, перакананы Сяргей Пукст. Пра тое, ці можа твор, напісаны на расійскай ці якой іншай мове, быць часткай беларускай культуры, чаму ў вымушанай эміграцыі беларусы пачалі больш увагі надаваць сваёй ідэнтычнасці і дзе нашае месца ў агульнаеўрапейскай культуры, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Пукстам.

    1 godz.

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić