euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Валерый Кавалеўскі. Зачыненая мяжа: правакацыя рэжыму ці частка “вялікай здзелкі”

    4 G. TEMU

    Валерый Кавалеўскі. Зачыненая мяжа: правакацыя рэжыму ці частка “вялікай здзелкі”

    Ці адчыняцца два пункты пропуска на беларуска-польскай мяжы ў лістападзе, яшчэ дакладна не вядома. Бо яшчэ не вядома, як на ініцыятыву Варшавы па выніку адрэагуе Мінск і ці пагодзіцца на такое “пацяпленне адносін” (што б за ім не стаяла) Масква. А вось тое, што мяжа беларуска-літоўская будзе зачыненая цягам месяца — здзейснены факт. Зачыненая для беларусаў. Бо турысты з расійскімі пашпартамі праходзяць мяжу як раней. Дакладней, лягчэй, чым раней, бо няма ў чарзе беларусаў. Вось табе і “вялікая здзелка”, Дональд Трамп! Што насамрэч падштурхнула Польшчу да адкрыцця (магчымага) дадатковых памежных пераходаў і ці выпадкова гэта супала з рашэннем Літвы закрыць мяжу з Беларуссю? Чаму, прапануючы Трампу “вялікую здзелку”, Лукашэнка правакуе Літву і што цяпер тую здзелку чакае? Ці змянілася за апошні час знешняя палітыка Беларусі і ці адпавядаюць мэты дэмсіл прапанаванай Мацкевічам націдэі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

    43 min
  2. Павел Церашковіч. Паламаная адукацыя: чым Лукашэнку не дагадзіла магістратура

    6 G. TEMU

    Павел Церашковіч. Паламаная адукацыя: чым Лукашэнку не дагадзіла магістратура

    Падчас нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў Лукашэнка паставіў пад сумнеў патрэбу магістратуры ў краіне. Па яго словах, у Беларусі Балонскі працэс наўмысна прасоўвалі, каб вывозіць з краіны падрыхтаваных спецыялістаў і прапаноўваць ім працу за мяжой. То-бок моладзь выязджае з Беларусі не таму, што шукае больш якаснай адукацыі і свабоды развіцця, не таму, што на радзіме ідэалогія і лаяльнасць рэжыму замяняюць кампетэнтнасць, а таму, што людзям задурваюць галовы. А можа прычына ў Мікалаі Лукашэнку?.. Чаму Лукашэнку не дагадзілі Балонскі працэс і магістратура і чым небяспечны адмова ад іх? Што адбываецца з беларускай адукацыяй і ці застанецца моладзь у беларускіх ВНУ, калі шлях у заходнія навучальныя ўстановы для іх будзе закрыты? Ці звязаныя цікавасць да магістратуры Аляксандра Лукашэнкі з тым, што Лукашэнка-малодшы завяршае вучобу ў кітайскім універсітэце? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч.

    44 min
  3. Зміцер Нарышкін: пустэчу нацыянальнай ідэі кожны з нас запаўняе па-свойму

    6 G. TEMU

    Зміцер Нарышкін: пустэчу нацыянальнай ідэі кожны з нас запаўняе па-свойму

    30 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — стэндап-комік Зміцер Нарышкін. У кожным беларусе ёсць адмысловае месца, да пэўнага моманту занятае… пустэчай. Гэта месца для нацыянальнай ідэі кожнага канкрэтнага беларуса. А вось чым ён гэтую пустэчу будзе напаўняць і ці будзе напаўняць увогуле — кожны вырашае і абірае сам. Бо ў кожнага з нас свая нацыянальная ідэя. Альбо яе адсутнасць. Але наяўнасць гэтай пустэчы беларускай нацыянальнай ідэі і неабходнасць яе нечым напаўняць нас і яднае, як бы дзіўна гэта ні гучала, перакананы Зміцер Нарышкін. Пра тое, ці патрэбная беларусам хоць нейкая нацыянальная ідэя, чаму ў кожнага з нас яна свая і мы ёй не дзелімся нават з блізкімі людзьмі і пра тое, ці зможам мы вярнуцца і аб’яднаць падзеленае эміграцыяй грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Нарышкіным.

    1 godz. 5 min
  4. Дзіяна Балыка і Ігар Сігаў. (Не)растраляныя: ці можна забіць паэзію, пазбавіўшы жыцця паэта

    1 DZIEŃ TEMU

    Дзіяна Балыка і Ігар Сігаў. (Не)растраляныя: ці можна забіць паэзію, пазбавіўшы жыцця паэта

    Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года назаўжды застанецца ў памяці беларусаў ноччу беларускай нацыянальнай трагедыі. Насамрэч, за часы панавання бальшавіцка-камуністычнай навалы такіх трагічных начэй (і дзён) было безліч. Калі людзей катавалі, растрэльвалі ці высылалі на смерць у Сібір каты з чырвонымі зоркамі на фуражках. Але тая ноч сталася асаблівай таму, што стала апошняй для дзясяткаў выбітных дзеячоў нашай нацыянальнай інтэлектуальнай эліты. І мы мусім гэта памятаць. Прынамсі тыя, для каго Беларусь не пусты гук, не “ўскраек расійскай імперыі”. Таму беларусы па ўсім свеце ладзяць вечарыну памяці, “Ноч (не)растраляных паэтаў” 29 кастрычніка. У Варшаве такая вечарына адбудзецца у Музеі Вольнай Беларусі а 20:00. Чаму немагчыма расстраляць паэзію нават калі паэт быў забіты і што дае нам імкненне не забываць творы паэтаў пачатку мінулага стагоддзя? Чаму дыктатары так ненавідзяць пісьменнікаў і ці можа літаратура стаць зброяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае драматургіня, паэтка, акторка Дзіяна Балыка і актор Ігар Сігаў.

    37 min
  5. Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Дэпартацыя па “Дубліну”: як уратаваць беларусаў ад гэтай працэдуры

    1 DZIEŃ TEMU

    Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Дэпартацыя па “Дубліну”: як уратаваць беларусаў ад гэтай працэдуры

    Апошнім часам усё часцей сярод беларусаў гучаць словы “Дублінскі рэгламент”. І найчасцей іх згадваюць з негатыўнымі эмоцыямі. Бо тыя, хто пад той “Дублін” трапляе, сутыкаюцца з вялікімі праблемамі — ім пагражае высылка з Польшчы (ці іншай краіны ЕС, дзе беларус цяпер знаходзіцца) у краіну, якая альбо выдавала візу, альбо якая была так званай “краінай першага ўезда”. Адзін з самых гучных такіх выпадкаў апошніх дзён: суд і спроба дэпартацыі ў Літву Нэлі Ваданосавай, маці вядомай тэлевядоўцы і музыканткі Кацярыны Ваданосавай. Але дзякуючы адвакаванню інтарэсаў Нэлі Ваданосавай юрыстамі “Партызанкі”, высылкі ў Літву жанчына пазбегла. Пакуль… Чаму апошнім часам да беларусаў сталі часцей прымяняць “Дублінскі рэгламент” і ці магчыма пазбегнуць гэтай працэдуры? Пра што сведчыць вынік суда над Нэлі Ваданосавай і ці дапаможа гэта ў разглядзе спраў іншых беларусаў? Чаму пытанне прымянення “Дублінскага рэгламенту” ў дачыненні да беларусаў немагчыма вырашыць на палітычным узроўні хаця б для пачатку ў Польшчы і Літве? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.

    40 min
  6. Настасся Касцюгова. “Вяртанне”: на якіх умовах яно магчымае і што нас на радзіме чакае

    1 DZIEŃ TEMU

    Настасся Касцюгова. “Вяртанне”: на якіх умовах яно магчымае і што нас на радзіме чакае

    Вяртанне як нацыянальную ідэю і план дзеянняў прапанаваў беларусам вызвалены з-за кратаў і дэпартаваны з Беларусі філосаф Уладзімер Мацкевіч. І хоць пасля падзей 2020 года з думкай аб вяртанні на радзіму ў вымушаную эміграцыю выязджала пераважная большасць беларусаў, склалася такое ўражанне, што менавіта Мацкевіч адкрыў дыяспары вочы на сапраўдную мэту і сэнс іх жыцця. Што праўда, без адказу застаюцца пакуль пытанні пра тое, якім чынам гэтае вяртанне магчыма прыспешыць і на якіх умовах… Чаму шмат каму з беларусаў адгукнуліся словы Мацкевіча пра вяртанне, хто яны і так пра гэта марылі і казалі ад пачатку сваёй вымушанай эміграцыі? Ці разлічваюць тыя, хоць сёння выступае за дыялог з рэжымам, што дазволяць вярнуцца беспакарана? Ці магчыма вярнуцца і вярнуць сабе Беларусь-2019 і як на перамовы Мінска з Вашынгтонам уплывае сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

    41 min
  7. Павел Усаў. “Самі вінаватыя!”: як выглядае бяспека ў рэгіёне паводле Лукашэнкі

    1 DZIEŃ TEMU

    Павел Усаў. “Самі вінаватыя!”: як выглядае бяспека ў рэгіёне паводле Лукашэнкі

    Нягледзячы на супрацьдзеянні Літвы, якая нават мяжу з Беларуссю закрыла, каб перашкодзіць гасцям з ЕС дабрацца ў Беларусь, у Мінску распачалася чарговая канферэнцыя па еўразійскай бяспецы. З выступу на ёй Лукашэнкі мы і даведаліся як пра сапраўдныя мэты перакрыцця мяжы, так і пра тое, што ніякіх міграцыйных атак з беларускага боку не адбываецца, але і абараняць Еўропу ад мігрантаў рэжым не збіраецца. А ў пагаршэнні адносін з Захадам вінаваты (хто б сумняваўся) сам Захад. Ці атрымаецца ў Лукашэнкі зваліць віну за перакрыццё беларуска-літоўскай мяжы на Вільню і якія наступствы гэта сітуацыя будзе мець як для Беларусі, так і для Літвы? Што стаіць за ўзгадкамі міграцыйнага крызісу і хто мусіць абараняць беларускую мяжу? Што азначае здзелка “ўсё на ўсё” і чым пагражаюць працэсы, якія адбываецца ў дэмсілах агулам і ў Каардынацыйна радзе ў прыватнасці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Варшаўскага цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

    40 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić