euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. “K6 Live”: прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры ў эміграцыі

    8 G. TEMU

    “K6 Live”: прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры ў эміграцыі

    Каманда беларусаў запусціла новы праект “K6 Live”. Які хоць і пачынае, як кажуць стваральнікі праекту, свой шлях з музыкі, але імкнецца стаць паўнавартасным late-night show — адкрытай культурнай прасторай для творцаў у эміграцыі і не толькі. “Жывыя выступы, шчырыя лёгкія размовы, прыемная атмасфера — такія складнікі “K6 Live”, — кажуць заснавальнікі. І абяцаюць, што гэта будзе “прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры, якая ўзнікае нягледзячы на выклікі эміграцыі”. Што падштурхнула да заснавання праекту “K6 Live” і ці не было сумневаў у мэтазгоднасці такога праекта? З якімі складанасцямі сутыкнуліся і чым праект адрозніваецца ад іншых культурніцкіх ініцыятыў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адзін са стваральнікаў праекта, музыка, прадзюсар Антон Шніп і музычная журналістка, крытык, арганізатарка культурных імпрэз Марына Савіцкая

    43 min
  2. Віталь Цыганкоў. Так альбо ніяк: чаго палітвязням чакаць ад “вялікай здзелкі” Лукашэнкі

    9 G. TEMU

    Віталь Цыганкоў. Так альбо ніяк: чаго палітвязням чакаць ад “вялікай здзелкі” Лукашэнкі

    Раптоўна сабраная нарада для абмеркавання “беларуска-амерыканскіх стасункаў” і настойлівыя звароты Лукашэнкі да прэзідэнта ЗША Трампа са словамі пра гатоўнасць да “вялікай здзелкі”, выклікалі адчуванне, што бліжэйшым часам не выключанае новае вызваленне палітвязняў. Ніякай дадатковай інфармацыі ні ад Лукашэнкі, ні ад іншых удзельнікаў нарады кшталту старшыні КДБ і Саўбеза не прагучала: ні адносна памераў той “вялікай здзелкі”, ні, тым больш, умоў, на якіх вызваленыя па здзелцы могуць выйсці на волю. Ці варта чакаць новых вызваленняў і ці можна казаць пра ўмовы, на якіх гэта вызваленне можа адбыцца? Большасць вызваленых і дэпартаваных палітвязняў выказваюцца пра неабходнасць узмацнення ціску на рэжым — ці ўлічваюць гэта меркаванне прыхільнікі перамоў з рэжымам? Ці далучыцца ЕС да перамоў Трампа з рэжымам Лукашэнкі і што не так з з мантрай "мы ўжо перамаглі"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў

    41 min
  3. Павел Усаў. “Вялікая здзелка”: хто ці што можа стаць прадметам гандлю Лукашэнкі

    11 G. TEMU

    Павел Усаў. “Вялікая здзелка”: хто ці што можа стаць прадметам гандлю Лукашэнкі

    Нараду, прысвечаную беларуска-амерыканскім адносінам, правёў 14 кастрычніка Лукашэнка. Дзе ізноў пачаў казаць пра “вялікую здзелку”, на якую ён гатовы пайсці. Ну, у тым выпадку, калі патрабаванні з боку рэжыму будуць прынятыя Трампам. На той нарадзе не было міністра замежных спраў Рыжанкова (дый пры чым тут МЗС увогуле, праўда ж?), затое быў старшыня КДБ Іван Тэртэль. Які пасля нарады заявіў, што разуменне паміж Беларуссю, Польшчай і краінамі Балтыі “паціху наладжваецца” і спецслужбы не толькі “абмяркоўваюць вострыя пытанні, але і недзе выходзяць на разуменне ўзаемных інтарэсаў”. Што стаіць за раптоўным жаданнем Лукашэнкі заключыць з Трампам “вялікую здзелку” і што тая здзелка можа ў сябе ўключаць? Ці чакаць пераезду Офіса з Літвы і чым небяспечнае зніжэнне ўзроўню бяспекі Ціханоўскай? Палітычныя амбіцыі Палка Каліноўскага дададуць напружання ў дэмсупольнасць ці актывізуюць палітычнае жыццё дыяспары? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    45 min
  4. Павел Латушка. Ад Еўрапарламента да Гаагі: ці гатовы ЕС і далей ціснуць на Лукашэнку

    1 DZIEŃ TEMU

    Павел Латушка. Ад Еўрапарламента да Гаагі: ці гатовы ЕС і далей ціснуць на Лукашэнку

    У Еўрапарламенце плануецца прыняццё чарговай рэзалюцыі па Беларусі. Паводле інфармацыі, у дакуменце "плануецца прадставіць ацэнку бягучай сітуацыі ў Беларусі і ўнесці шэраг прапаноў да далейшай стратэгіі ЕС адносна Беларусі". Ці паўплывае гэта на сітуацыю ў нашай краіне, улічваючы, што рэзалюцыі ЕП носяць рэкамендацыйны характар, пытанне рытарычнае. А вось Трамп дзейнічае без усялякіх рэзалюцый і на волю выходзяць палітвязні. І такі падыход, як бачна, выгадны Лукашэнку, інакш бы ён не імкнуўся так упарта спадабацца прэзідэнту ЗША. Чаго чакаць ад чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента і ці будзе там нешта большае за выказванне вялікай заклапочанасці сітуацыяй у Беларусі? Чаму Лукашэнка так упарта падлізваецца да Трампа і ці ўратуе гэта яго ад Гаагі (дарэчы, а калі яго там чакаць?)? Ці давядзецца Офісу Ціханоўскай пераязджаць з Літвы і чым скончылася сустрэча АПК і Офіса Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі міністэрстваў і інстытуцый Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка

    51 min
  5. Аляксандр Фрыдман. Ці будзе пастаўленая кропка ў крывавай гісторыі тэрарыстаў ХАМАС

    1 DZIEŃ TEMU

    Аляксандр Фрыдман. Ці будзе пастаўленая кропка ў крывавай гісторыі тэрарыстаў ХАМАС

    Трамп завяршыў чарговую вайну. Якую па ліку — відаць ужо і ён сам дакладна не ведае. Але на саміт у Егіпце, які ставіць за мэту спыніць вайну ў Газе, сабраліся лідары 20 краін свету. І гэта дае пэўныя надзеі таму рэгіёну на мір. У адрозненні ад рэгіёна нашага, дзе акупацыйная вайна Расіі супраць Украіны працягваецца і дасягнуць хаця б спынення вайны ніяк не атрымліваецца. Не тое, што ў Трампа, але нават у галоўнага сінелапага голуба міру нашых краёў Лукашэнкі. Ці будзе пастаўленая кропка ў крывавай гісторыі тэрарыстаў ХАМАС і ці атрымаецца сапраўды ўсталяваць мір у Ізраіле і на яго межах? Чаму Лукашэнка ізноў пачаў гаварыць пра неабходнасць Зеленскаму пайсці на кампраміс з Пуціным і ці паверыў Аліеў прабачэнням Пуціна? Ці давядзецца Офісу Ціханоўскай пераязджаць з Літвы і чым скончыўся скандал з Меркель? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    42 min
  6. Наталля Васілевіч. Навошта рэжым імкнецца ўбудаваць Касцёл у дзяржаўную сістэму

    1 DZIEŃ TEMU

    Наталля Васілевіч. Навошта рэжым імкнецца ўбудаваць Касцёл у дзяржаўную сістэму

    Апошнім часам лукашэнкаўскія чыноўнікі і прапагандысты з дзяржСМІ сталі часцей з’яўляцца на каталіцкіх святах і фэстах, раздаваць розныя “падзякі” святарам і выкарыстоўваць царкоўныя падзеі ў сваёй ідэалагічнай павестцы. Заўважна, што частка святароў прымае новыя правілы гульні, наведваючы ідэалагічныя сходкі прадстаўнікоў вертыкалі, суправаджаючы іх у паходах па школах і наведваючы базы сілавікоў. Што стаіць за раптоўнай “рэлігійнасцю” чыноўнікаў і якія насамрэч інтарэсы пераследуе рэжым? Ці рэальна для святара ў сённяшняй Беларусі ўхіліцца ад удзелу ў ідэалагічных перфомансах рэжыму і якія пагрозы супрацы з рэжымам існуюць для Касцёла ў Беларусі? Як на такія дзеянні рэжыма рэагуе Ватыкан і што вядома пра кінутых за краты святараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч

    44 min

Oceny i recenzje

4
z 5
Oceny: 4

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić