euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аліса Рыжычэнка. Плаціце, альбо ракета прыляціць: чаму жыроўкі беларусаў сталі такімі цяжкімі?

    14 HR AGO

    Аліса Рыжычэнка. Плаціце, альбо ракета прыляціць: чаму жыроўкі беларусаў сталі такімі цяжкімі?

    У самай “сацыяльна-арыентаванай дзяржаве” чыноўнікі ініцыявалі новаўвядзення з мэтай “стварэння больш справядлівай сістэмы размеркавання нагрузкі ў жыллёва-камунальнай сферы”. Але нешта пайшло не так і шмат хто атрымаў вельмі “цяжкія” жыроўкі за кастрычнік. Сумы з гэтых жыровак выклікалі незадаволенасць і гарачыя абмеркаванні сярод шараговых беларусаў. І не менш абуральную рэакцыю на гэтую незадаволенасць з боку прапагандыстаў. Маўляў, “улада сказала плаціць, і не выступайце, а плаціце!” Ці здолеў рэжым з дапамогай “цяжкіх” жыровак у “дармаедаў” дасягнуць сацыяльнай справядлівасці і чаму ўсім беларусам трэба рыхтавацца бліжэйшым часам плаціць за камуналку больш? Ці здольная прапаганда пераканаць беларусаў без абурэння плаціць за паслугі ЖКГ больш і ці шмат гэта для Беларусі — 2.2 мільёна пенсіянераў? Якія страты нясе бюджэт з-за няправільнага цячэння Прыпяці і чаму ў Беларусі працягваюць банкрутаваць забудоўшчыкі пры шалёных коштах на кватэры? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка.

    42 min
  2. Алеся Княжэвіч: заставацца беларусамі і ствараць Беларусь вакол сябе — мая ідэя

    17 HR AGO

    Алеся Княжэвіч: заставацца беларусамі і ствараць Беларусь вакол сябе — мая ідэя

    20 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — фудблогерка, псіхадыетолаг Алеся Княжэвіч. Заўсёды мець з сабой, дзе б ты не знаходзіўся і куды б цябе лёс не закінуў, сваю Беларусь у сэрцы — мусіць кожны беларус. Але можна пра свае родныя мясціны нагадваць сабе і сваім блізкім і іншым чынам — гатуючы да сямейнага стала нацыянальныя стравы. Можна так, як гатавала некалі ваша бабуля альбо матуля, а можна і па-сучаснаму, крыху адаптуючы даўнія рэцэпты да дня сённяшняга і ўмоў, у якіх вы цяпер знаходзіцеся. Гэта дазваляе не толькі ўзмацняць сваю беларускасць унутры сябе, але і ствараць Беларусь вакол сябе, перакананая Алеся Княжэвіч. Пра тое, як нацыянальная кухня спрыяе захаванню нацыянальнай свядомасці, ці можна з дапамогай страў нацыянальнай кухні абудзіць беларускасць у чалавеку і якія стравы прыгатуе на свята вяртання на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесей Княжэвіч.

    1h 3m
  3. Аляксандр Фрыдман. “Шарыкі” супраць дальнабойшчыкаў: хто выйграў у памежным супрацьстаянні?

    18 HR AGO

    Аляксандр Фрыдман. “Шарыкі” супраць дальнабойшчыкаў: хто выйграў у памежным супрацьстаянні?

    Літва адчыніла мяжу з Беларуссю, пратрымаўшы яе на замку тры тыдні — з 29 кастрычніка па 20 лістапада. Калі дадаць да гэтага два адчыненых на польскай мяжы памежных перахода, то можна казаць, што дзверы на захад адчыніліся шырэй. Што дадало працы не толькі памежнікам і мытнікам, але і… супрацоўнікам КДБ. Як вынік: на межах і Польшчы, і Літвы апошнімі днямі практычна няма спроб нелегальнага пераходу мяжы, а ў бок віленскага аэрапорта не лятуць “шарыкі” з кантрабанднымі цыгарэтамі. Ці дасягнула Літва сваіх мэтаў, пратрымаўшы мяжу зачыненай тры тыдні, і ці толькі адсутнасць метэазондаў стала нагодай для заўчаснага адкрыцця мяжы? Ці стане гэта сітуацыя навукай для Мінска і гарантыяй, што правакацыі на межах Літвы і Польшчы у бліжэйшым будучым не паўторацца? Якія рычагі ціску на Лукашэнку ёсць сёння ў Захада і чаму Коўл адкладае свой візіт у Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

    49 min
  4. Настасся Касцюгова. Пацяпленне без адлігі: як далёка на Захад гатовы пайсці Лукашэнка

    1 DAY AGO

    Настасся Касцюгова. Пацяпленне без адлігі: як далёка на Захад гатовы пайсці Лукашэнка

    Паступова, але відавочна напружанасць на межах Беларусі з “несяброўскімі краінамі” змяншаецца. Польшча аднавіла працу двух пераходаў і па нейкаму чароўнаму супадзенню з беларускага боку цягам апошніх дзён не было ніводнай спробы нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы. А міністр замежных спраў Рыжанкоў загаварыў пра спадзеў на аднаўленне добрых стасункаў з Варшавай. Падобныя працэсы назіраюцца і ў дачыненнях Мінска з Вільнюсам. Хоць пытанне пабудовы трэцяга блоку Астравецкай АЭС псуе агульную пастаральную карціну палітычнага ландшафта. Ды й з Вашынгтона нешта даўно не было ніякіх звестак з беларускім вайбам. Ці можна казаць пра агульную змену калі не стратэгіі, то адносінаў краін ЕС да рэжыму Лукашэнкі і якія гэта адкрывае перспектывы перад прыхільнікамі перамоў з Мінскам? Чаму нічога не чуваць новага адносна Беларусі з боку ЗША і чаму кангрэсмены вымушаныя былі звярнуцца да Рубіо адносна вызвалення беларускіх палітвязняў? Ці варта разлічваць на пачатак адлігі ў выніку перамоў паміж Мінскам і ЗША і як гэтай сітуацыяй могуць скарыстацца дэмсілы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай.

    46 min
  5. Аркадзь Мошас. Ці пойдзе ЕС следам за ЗША на паляпшэнне адносінаў з Лукашэнкам

    1 DAY AGO

    Аркадзь Мошас. Ці пойдзе ЕС следам за ЗША на паляпшэнне адносінаў з Лукашэнкам

    Ні амаль рэгулярныя апошнім часам візіты прадстаўнікоў адміністрацыі Трампа ў Мінск, ні вызваленне па выніку такіх візітаў палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў, ні званок Трампа Лукашэнку і нават перададзеныя ад яго ў Мінск “унікальныя” запінкі не пераконвалі асобных экспертаў у тым, што перамоўны трэк “Вашынгтон-Мінск” сапраўды існуе. І што ён — асобны ад перамоўнага трэку ЗША з Расіяй. Але гэтыя кантакты Мінска і Вашынгтона дараслі да прызначэння Трампам свайго спецпрадстаўніка ў Беларусі. Больш за тое, выглядае на тое, што пад ціскам альбо аўтарытэтам Трампа асобныя краіны ЕС таксама мяняюць сваю палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі. Што ці хто прымушае Трампа траціць свой час і высілкі на Беларусь і перамовы з Лукашэнкам, якая яму ў тым выгада? Ці апраўданыя спадзевы Трампа адцягнуць Лукашэнку ад Масквы і што на гэта скажа Масква? Ці пойдзе Еўропа следам за ЗША на змену стратэгі адносна рэжыму Лукашэнкі і хто ўплывае на сітуацыю на межах Беларусі з краінамі ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

    38 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like