euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Віталь Рыжкоў, Алесь Чахоўскі. “Прэзентацыя”: што хоча расказаць беларусам паэт і рэпер Рыжкоў

    4 HR AGO

    Віталь Рыжкоў, Алесь Чахоўскі. “Прэзентацыя”: што хоча расказаць беларусам паэт і рэпер Рыжкоў

    Паэт і рэпер у адной асобе Віталь Рыжкоў выправіўся ў тур з паэтычным стэндапам “Прэзентацыя”. На мапе выступаў — гарады Польшчы, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Кіпра, Швецыі, Нарвегіі і Даніі. Дзесьці Віталь ужо паспеў паказаць свой монаспектакль, дзесьці яго выступы яшчэ наперадзе. Адметна тое, што на сцэну Рыжкоў вярнуўся пасля амаль 10-гадовага перапынку. Ну і як сапраўдны рэпер у свой еўрапейскі тур ён выправіўся ў суправаджэнні скандалу. Што прымусіла чалавека, які нібыта не шукае сабе магчымасці вярнуцца на “вялікую сцэну”, выправіцца ў сапраўдны тур, і з якім матэрыялам ён едзе да сваіх прыхільнікаў? Ці захавалася ў беларусаў цікавасць да паэзіі і што паэзія здольная беларусам сказаць? Ці складана арганізаваць такі тур і якую ролю ў яго паспяховасці адыгрываюць скандалы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэт, перакладчык, хіп-хоп творца Віталь Рыжкоў і імпрэсарыё, арт-прадзюсар, блогер Алесь Чахоўскі

    41 min
  2. Арцём Брухан. Пятае кола: Лукашэнка збірае УНС, каб заявіць пра пачатак адлігі?

    6 HR AGO

    Арцём Брухан. Пятае кола: Лукашэнка збірае УНС, каб заявіць пра пачатак адлігі?

    Лукашэнка вярнуў з нябыту Усебеларускі народны сход. А было ўражанне, што нават ён забыўся пра існаванне гэтага “пятага кола ў возе” і патрэбы ў ім не мае. Ёсць меркаванне, што вярнуць прыкметы жыцця гэтаму органу вырашана для таго, каб Лукашэнка меў магчымасць перад “шырокімі народнымі масамі” заявіць пра змены ва ўнутранай палітыцы. І змены гэтыя нібыта будуць у бок палітычнай адлігі, што “ястрабам” з карных структур наўрад ці спадабаецца. Што на сёння ўяўляе з сябе Усебеларускі народны сход і якія функцыі выконвае? Ці варта разлічваць на змены ў бок змяншэння ўзроўню рэпрэсій і ці патрэбны Лукашэнку УНС, каб пра гэтыя змены паведаміць? Ці можна казаць, што дэмсілы пачалі працэс самазнішчэння і як на дыяспару ўвогуле і дэмсілы ў прыватнасці ўплывае пацяпленне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан

    40 min
  3. Яўген Магда. Як “мірны” візіт Пуціна ў Будапешт пагражае бяспецы ўсяго ЕС і NATO

    1 DAY AGO

    Яўген Магда. Як “мірны” візіт Пуціна ў Будапешт пагражае бяспецы ўсяго ЕС і NATO

    Пуцін ляціць у Будапешт на сустрэчу і перамовы з Трампам. Ну, прынамсі, пра гэта было заяўлена, а прэм’ер-міністр Венгрыі Орбан, якога лічаць сябрам як Пуцін, так і Трамп, ужо актыўна рыхтуе перамоўную пляцоўку. А вось дамовіцца на правядзенне “Мінск-3” у галоўнага міратворца нашага рэгіёну Лукашэнкі неяк не атрымалася. Нягледзячы на прапанаваную ім прэзідэнту ЗША Дональу Трампу напярэдадні званка з Вашынгтона ў Маскву “вялікую здзелку”. Відаць, здзелка не такая ўжо і вялікая, каб дзеля яе ляцець з ЗША ў Мінск… Дый, калі глядзець на працягласць заключанага дзякуючы Трампу міра паміж Ізраілем і ХАМАС, веры ў сілу міратворчага аўтарытэту амерыканскага прэзідэнта нешта не шмат. Што ў пытанні “Якім чынам Пуцін паляціць у Будапешт?” насамрэч самае галоўнае і якія пагрозы дазвол на пралёт можа ў будучым стварыць Еўропе? Чаго чакаць ад сустрэчы Трампа з Пуціным у Будапешце і ці будзе ён адстойваць інтарэсы Лукашэнкі перад ЕС? Ці варта разлічваць не тое што на трывалы мір з Расіяй, але хаця б на доўгатэрміновае спыненне агню, калі глядзець на сітуацыю ў Газе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда

    36 min
  4. Зміцер Крук. Як памірыць ЕС і Лукашэнку? Для гэтага ўжо ёсць “дарожная мапа”

    1 DAY AGO

    Зміцер Крук. Як памірыць ЕС і Лукашэнку? Для гэтага ўжо ёсць “дарожная мапа”

    Не чакаць “лепшых часоў”, а паступова здымаць санкцыі і прапаноўваць рэжыму Лукашэнкі розныя “плюшкі” наўзамен яго “крокаў насустрач” прапаноўваюць еўрапейскім палітыкам аўтары “Дарожнай мапы для дээскалацыі паміж Беларусю і ЕС”. Аўтары гэтага дакумента — беларускія эксперты Арцём Шрайбман, Кацярына Дзяйкала, Зміцер Крук і Андрэй Бушыла. На думку аўтараў, сённяшняя палітыка ціску вядзе не да паляпшэння сітуацыі ў Беларусі, а стварае ўсё новыя пагрозы. Таму трэба дамаўляцца, лічаць эксперты. І прапаноўваюць пакрокавы план узаемных дзеянняў і саступак. Чаму сваю “дарожную мапу” эксперты вырашылі прапанаваць менавіта цяпер і што сведчыць пра магчымасць яе рэалізацыі? Чаму ЕС мусіць пайсці на саступкі рэжыму і ці гатовы рэжым да супрацы з Еўропай? Якое значэнне мае эканоміка ў пытанні наладжвання стасункаў з Мінскам і прычым тут санкцыі і вайна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнта BEROC, эканаміст Зміцер Крук

    42 min
  5. Аліна Харысава. Гандаль vs ціск: чаму пазіцыі былых палітвязняў і палітыкаў не супадаюць

    1 DAY AGO

    Аліна Харысава. Гандаль vs ціск: чаму пазіцыі былых палітвязняў і палітыкаў не супадаюць

    Старшыня ліквідаванай Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былы палітвязень Мікалай Казлоў даў 20 кастрычніка сваю першую пасля выезду з Беларусі прэс-канферэнцыю. Падчас якой выказаў сваё меркаванне наконт перамоў з рэжымам і ўмоваў, на якіх атрымліваецца вызваляць палітвязняў з-за кратаў. Фактычна, Казлоў стаў на бок тых былых палітвязняў, якія публічна абурыліся пазіцыяй сяброў Кааліцыі за вызваленне палітвязняў, якая выступае за зняццё санкцый і вяртанне заходніх амбасадараў у Мінск наўзамен вызвалення палітзняволеных. Пра што сведчыць такое разыходжанне пазіцый у былых палітвязняў і палітыкаў і ці мусяць палітыкі ўлічваць меркаванне палітвязняў? Што стаіць за заявамі старшыні КДБ пра супрацу беларускіх спецслужб з калегамі з еўрапейскіх краін і пра арганізацыю сустрэчы Лукашэнкі з Зяленскім? Ці варта СМІ выцягваць на публіку спрэчкі і дыскусіі, якія вядуцць у сацсетках вядомыя персоны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава

    40 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like